Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Абвяшчэнне незалежнасці БНР і яе лёс





 

Прыступаючы да аналізу прычынаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, студэнты павінны засвоіць, што незалежніцкія настроі ў беларускім руху ў значнай ступені былі выкліканы палітыкай часовага ўраду Расіі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннем беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі у складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Саветаў Народных Камісараў (СНК) Расіі, які вёў перамовы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народа. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з’езда і пасля таго, як 3-і Усерасійскі з’езд Саветаў (студзень 1918 года) ухваліў гэты разгон.

Адразу, як Л.Троцкі сарваў мірныя перамовы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 года наступленне на ўсход. Аблвыканкомзах і СНК Заходняй вобласці і фронту 19 лютага 1918 года з Мінска ўцяклі ў Смаленск, прыхапіўшы з сабою банкаўскія скарбы. З турмы выйшлі дзеячы Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады, якія навялі парадак у горадзе. Аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчы камітэт Рады (Савета) Усебеларускага з’езда. 20 лютага 1918 года, за некалькі дзён да ўваходу ў горад германскіх войск, Выканаўчы Камітэт (ВК) прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі і стварыў першы ўрад Беларусі – Народны Сакратарыят Беларусі начале з Я.Варонкам. У яго склад увайшлі П.Крэчэўскі, А.Смоліч, П.Бадунова, А.Карач, Т.Грыб, К.Езавітаў, У.Макрэяў, І.Серада і інш. Хоць ВК і аб’явіў сябе часовай уладаю на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкоме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з’езда, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмакратычнай рэспублікі, як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам.

Ствараючы ўрад, беларускія дзеячы разлічвалі на тое, што германскаму камандванню прыдзецца прыняць як дадзеннае беларускае нацыянальнае ўтварэнне. Але ініцыятары гэтай акцыі памыліліся. 24 лютага 1918 года дэлегацыя Народнага Сакратарыята (Я.Варонка, К. Езавітаў, А.Смоліч і інш.) наведала прадстаўніка камандвання германскай арміі ў Мінску і выказала сваю лаяльнасць уладзе інтэрвентаў. Негледзячы на гэта, па загаду ваеннага каменданта германскага гарнізона ў Мінску Народны Сакратарыят быў сілай выдвараны з памяшкання, якое ён займаў, з будынка быў зняты бела-чырвоны-белы сцяг, у памяшканні зрабілі вобыск і забралі касу.

Яшчэ больш незалежніцкія тэндэнцыі узмацніліся пасля падпісання і ратыфікацыі Савецкай Расіяй Брэсцкага міру 1918 года. Бальшавікі нарушылі дадзенае Л.Троцкім абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў. Таму лагічным з’яўляецца наступны крок дзеячоў беларускага нацыянальнага руху.

9 сакавіка 1918 года ВК Рады Усебеларускага з’езда прыняў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі. Цяпер Беларусь была аб’яўлена народнай рэспублікай. ВК быў перайменаваны ў Раду БНР, абраны Прэзыдыум Рады начале з І.Серадой. У межах Беларусі былі абвешчаны свабоды: слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцей Беларусі. Права прыватнай уласнасці на зямлю не адмянялася. Зямля павінна была перадавацца бясплатна тым, хто яе апрацоўваў. Лясы, воды і нетры зямлі аб’яўляліся ўласнасцю БНР. Паўсюдна ўстанаўліваўся 8-гадзіны рабочы дзень. Закладваўся канстытуцыйны лад БНР як дэмакратычнай дзяржавы.

Па прычыне таго, што ў Брэсцкім мірным дагаворы нічога не гаварылася аб беларускай дзяржаве, і ў сувязі з тым, што Германія адмовілася прызнаць акт 9.3.1918г. і разглядала Беларусь як акупіраваную частку Расіі, 23 сакавіка 1918 г. А.Луцкевіч прапанаваў Народнаму Сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР. А 8-й гадзіне вечара 24.03.1918г. пачалося пленарнае пасяджэнне Рады БНР. З дакладам аб палітычным становішчы Беларусі выступіў А.Смоліч. Супраць незалежнасці выступілі некаторыя прадстаўнікі нацыянальных меншасцей, якія былі кааптаваны ў раду 20.02.1918г. Большасць, якую складалі сябры БСГ, аднадушна выступіла за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. А 8-й гадзіне раніцы 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Устаўная грамата. Ад гэтага часу Беларусь абвяшчалася незалежнай і свабоднай дзяржавай, якая ўзаконіла заваёвы Лютаўскай і часткова (перадача зямлі сялянам без выкупу) Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі.

Студэнты павінны зразумець, што незалежнасць БНР да і самавызначэнне беларускага народа не адпавядала інтарэсам суседніх дзяржаў. У Расіі і манархісты і бальшавікі, і дэмакраты лічылі Беларусь неад’емнай часткай сваёй дзяржавы. Украіна і Літва мелі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. Польскія палітычныя арганізацыі бачылі ў складзе будучай польскай дзяржавы ўсю Беларусь (партыі правага пакірунку) або яе заходнюю і цэнтральную часткі (сацыялісты). Латвійскія дзеячы мелі свае інтарэсы ў Латгаліі (тэрыторыя Беларусі), дзе значную частку насельніцтва складалі беларусы. Праціўнікамі беларускай дзяржаўнасці з’яўляліся польскія і рускія арганізацыі на Беларусі. Іх адмоўнае стаўленне да беларускай дзяржаўнасці ўзмацнялася тым, што ў 2-й Устаўной грамаце была абвешчана, а ў 3-й пацвержана нацыяналізацыя зямлі і перадача яе ў карыстанне тым, хто на ёй працуе. Гэта непасрэдна закранала інтарэсы польскіх, апалячаных і рускіх памешчыкаў, царквы. Негатыўна адносіліся да беларускай дзяржавы і пэўныя яўрэйскія колы, якія арыентаваліся на мову і культуру “вялікіх” народаў і мелі эканамічныя інтарэсы за межамі Беларусі. Германія разглядала Беларусь як акупіраваную расійскую тэрыторыю і заклад пад кантрыбуцыю, якую ёй абавязалася выплаціць РСФСР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі германскія акупацыйныя ўлады пад пагрозаю зброі разагналі Раду і Народны Сакратарыят, але іх сяброў не арыштавалі. У гэтых умовах урад БНР пачаў ствараць беларускі камандны склад, прызначыў спецыяльнага камісара для ваенных спраў (К.Езавітаў) і абвясціў аб узбраенні грамадзян. У пачатку красавіка 1918 г. нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага Сакратарыята. Але беларускія патрыёты працягвалі працу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву.

Студэнты павінны мець на ўвазе, што ў прадстаўнікоў беларускага руху не было вопыту ў гэтай справе, адсюль хістанні, няўпэўненнасць, маруднасць і г.д.; ім прыходзілася дзейнічаць ва ўмовах ваенных дзеянняў на абшарах Беларусі і акупацыі, таму яны, ўлічваючы складанасці, спрабавалі абаперчыся ў сваёй працы не на масавы народны рух, а на акупацыйныя ўлады, краіны “Антанты”, Літву, Польшчу, Савецкую Расію. Гэта было галоўнай памылкай дзеячоў БНР, якой ёсць шэраг аб’ектыўных прычын.

Чаму з пачатку свайго ўтварэння БНР не знайшла падтрымкі шырокіх народных мас? Яна была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыяй. Акупацыйны рэжым народам успрымаўся як варожы, але Рада ў сваіх намаганнях калі не супрацоўнічала з акупантамі, то была да іх лаяльнай. Па-другое, зямлю сялянства не атрымала. Па-трэцяе, Усебеларускі з’езд даверыў абранаму ім Савету з’езда падрыхтаваць і склікаць Беларускі Устаноўчы сход, а затым ІІ Усебеларускі з’езд, на якім абвесціць будучую беларускую дзяржаву. Але гэта не было зроблена.

У выніку ўнутраных рознагалоссяў і знешнепалітычных фактараў БНР перажыла некалькі палітычных крызісаў. Неаднаразова мяняўся склад ураду, што было не на карысць агульнай справы.

Адначасова варта адзначыць, што было зроблена шмат чаго ў фарміраванні асноў беларускай дзяржаўнасці. Былі прыняты дакументы ад асновах дзяржаўнага ладу (тры устаўныя граматы); у якасці дзяржаўнай была зацвержана беларуская мова і гарантавана раўнапраўнае забеспячэнне культурных і грамадска-палітычных запатрабаванняў нацыянальных меншасцей; урад БНР утвараў дыпламатычныя консульствы, накіроўваў дыпламатычныя місіі у Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген; грамадзяне БНР атрымлівалі пашпарты, у тым ліку дыпламатычныя; 11 кастрычніка 1918 года Рада БНР зацвердзіла Часовую Канстытуцыю Беларускай Народнай Рэспублікі; у тым жа годзе ў якасці дзяржаўных былі ўзаконены бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”, у 1919 годзе М.Касцевіч (Макар Краўцоў) напісаў ваяцкі марш “Мы выйдзем шчыльнымі радамі...” (муз.Тэраўскага), які ў 1920 годзе стаў гімнам БНР. Існавалі спробы ўтварыць у Гродна сваё беларускае войска.

Найбольшых поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры: былі адчынены беларускія школы і гімназіі, Беларуская кансерваторыя, Беларускае навуковае таварыства, выдаваліся газеты і часопісы, падручнікі на беларускай мове, былі заснаваны выдавецтвы, Беларускі дзяржаўны тэатр БНР, клубы, таварыствы, Беларускі музей і г.д.

У выніку збегу абставінаў урад БНР вымушаны быў мяняць сваё месцазнаходжанне. Ён працаваў у Мінску, Гродна, Вільне, Берліне. У 1919 –1920 гг. БНР дэ-юрэ або дэ-факта прызналі Германія, Латвія, Літва, Эстонія, Чэхаславакія, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя. У гэтых краінах працавалі беларускія дыпламатычныя місіі, консульствы і прадстаўніцтвы.

Ваенныя падзеі якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1920 гг., палітыка Савецкай Расіі і Польшчы прывялі да таго, што ўрад БНР стаў разглядаць гэтыя краіны як варожыя дзяржавы і быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю ў г.Прагу (Чэхаславакія). Былі зроблены спробы наладзіць на Беларусі ўзброенную нацыянальна-вызваленчую барацьбу. Пад сцягам БНР вялося Слуцкае паўстанне 1920 года, дзейнічалі атрады арганізацыі “Зялёнага Дуба” (на тэрыторыі Савецкай Беларусі), партызанскія атрады ў Заходняй Беларусі (Польшча).

1923 год быў пераломным ў гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтага пералому некалькі важных прычын. Стабілізавалася палітычнае і эканамічнае жыццё Польшчы, ССРБ (гл.п.4), РСФСР, Літвы. Стаўка на партызанскую вайну ў Заходняй Беларусі не апраўдала сябе. Адбыўся раскол беларускіх дзеячоў. Некаторыя з іх зрабілі перайшлі на легальныя формы барацьбы ў Польшчы і Літве, значная частка прызнала савецкую ўладу і вярнулася на тэрыторыю Савецкай Беларусі. На Другой Усебеларускай канферэнцыі (1925 г., г. Берлін) Мінск быўпрызнаны адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі.

Старшыня Рады БНР П.Крэчэўскі і яго намеснік В.Захарка не прызналі Савецкую Беларусь. Дзяржаўная пячатка і архіў БНР засталіся ў іх. Пасля смерці П.Крэчэўскага ў 1928 годзе яго функцыі да 1944 года выконваў В.Захарка (Прага). Затым да 1970 года старшынёю Рады БНР быў М.Абрамчык (Парыж). У 1970 г. эміграцыйная Рада БНР абрала на яго месца В.Жук-Грышкевіча (Канада), з 1982 года Язэпа Сажыча. На сёняшні дзень эміграцыйную Раду БНР ачольвае Івонка Сурвіла (Канада). Радаю выдаюцца беларускія газеты, часопісы, друкуюцца кнігі, маюцца беларускія культурныя цэнтры. Еўрапейскі аддзел Рады БНР узначальвае Х.Нюнька (Вільнюс, Літва).

Калі гаварыць у цэлым, фактычна як дзяржава БНР не існавала працяглы час на якой-небудзь тэрыторыі Беларусі як суверэнная краіна. Але яна засведчыла ўсяму свету факт існавання беларускай нацыі і яе імкненне да стварэння сваёй дзяржавы. Абвяшчэнне 01.01.1919 г. БССР дзеячы БНР успрынялі як перамогу іх справы. Яны зрабілі першы крок на шляху нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.

 

Date: 2015-11-13; view: 607; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию