Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Стварэнне БССР , яе тэрыторыя і ўяўны суверэнітэт





 

Прыступаючы да вывучэння гэтага пытання, студэнты павінны зыходзіць з таго, што менавіта ўздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне 25.03.1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе кіруючых органаў, знешнепалітычныя абставіны (пагроза ваенай інтэрвенцыі і страта ўлады) падштурхнулі бальшавіцкі ўрад Савецкай Расіі да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.

Пасля ліквідацыі вайскамі Чырвонай Арміі структур БНР у Мінску у снежні 1918 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўтварэнне беларускай дзяржавы. Гэта было вынікам нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася ўрадам РСФСР і дзейнасці беларускіх патрыётаў-камуністаў, якія мелі пэўны ўплыў на бальшывіцкі ўрад. Было вырашана фармальна абвесціць аб утварэнні БССР са сталіцаю ў г.Смаленску на 6-й Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б), якая праходзіла 30-31 снежня 1918 года. На канферэнцыю прыбыў Ц.Гартны (З.Х.Жылуновіч) і зачытаў дэлегатам канферэнцыі “Маніфест аб утварэнні беларускай дзяржавы (БССР)”, якія аднагалосна прынялі рашэнне падтрымаць прапанову ЦК РКП(б).

У склад новага дзяржаўнага ўтварэння павінны былі ўвайсці Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, беларускія паветы Віленскай і Ковенскай губерніі, заходнія паветы Смаленскай губерніі.

Партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыю ўстаноўчага сходу, нягледзячы на тое, што на ёй амаль не было прадстаўнікоў беларускага народа, і парламента Беларусі. Быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З.Х.Жылуновіч).

1 студзеня 1919 года быў апублікаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі аб утварэнні беларускай дзяржавы.

Безумоўна, стварэнне БССР было тактычным манеўрам уладаў РСФСР. Савецкая рэспубліка адкрыла беларускаму народу перспектывы, у першую чаргу, нацыянальна-культурнай аўтаноміі, але не суверэннай дзяржаўнасці і самастойнага нацыянальна-дэмакратычнага развіцця, абвешчаных раней БНР. Гэта засведчылі падзеі 30-х гадоў.

Урад БССР, сфарміраваны амаль поўнасцю з палітычных мігрантаў, заставаўся ў падпарадкаванні ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. Узнаўленню беларускай дзяржаўнасці, нават у форме савецкай нацыянальна-культурнай аўтаноміі, працівіліся прыхільнікі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы як у цэнтры (Маскве), так і на месцах, у губернскіх, гарадскіх партыйных і савецкіх органах. Нягледзячы на гэта працэс фарміравання Беларускай савецкай дзяржаўнасці працягваўся. 2-3 лютага 1919 г. у г. Мінску адбыўся Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. На ім была прынята Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ), выбраны Цэнтральны Выканаўчы камітэт ССРБ. З’езд падцвердзіў адрыў ад Беларускай рэспублікі тэрыторый Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерній, якія з-за ваенна-палітычных меркаванняў уладаў РСФСР былі перададзены ў склад Савецкай Расіі.

Аднак беларуская дзяржава праіснавала нядоўга. Старшыня ЦВК Я.М.Свярдлоў, што прыбыў на з’езд, запатрабаваў аб’яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб “засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспекі праяўлення ў іх нацыянальна-шавіністычных памкненняў” і аб’яднання намаганняў у абароне сацыялістычных заваёў ад сусветнай буржуазіі. Усебеларускі з’езд перад ваенай пагрозай з абодвух бакоў прыняў гэтае патрабаванне.

27 лютага 1919 года на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай і Віленскай губерній. Узначаліў рэспубліку літоўскі-камуніст Міцкявічус-Капсукас, ва ўрадзе гэтай дзяржавы беларускія дзеячы былі адсунуты на другі план і ніякага ўплыву на прыняцці рашэнняў не аказвалі. Фактычна ССРБ перастала існаваць.

У хуткім часе тэрыторыя заходняй і цэнтральнай Беларусі была акупіравана вайскамі Польшчы і распачалася Савецка-Польская вайна 1920 года, ваеныя дзеянні падчас якой вяліся непасрэдна на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне пра ўзнаўленне беларускай рэспублікі было пастаўлена намаганнямі беларускіх камуністаў (Ц.Гартнага, А.Чарвякова і інш.) на парадак дня ў ходзе наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі супраць Польшчы. 11 чэрвеня 1920 года часці Чырвонай Арміі занялі Мінск. Улада ў горадзе і рэгіёне была перададзена Мінскаму губернскаму ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту на чале з А.Чарвяковым.

31 ліпеня 1920 года адбыўся сход кіруючых работнікаў Кампартыі Літвы і Беларусі, Мінскага ВРК і іншых партыйна-савецкіх органаў. Сход прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У пэўнай літаратуры дата 31.07.1920 г. падаецца як другое абвешчанне БССР. Дарэчы, у 30-я гады 20 ст. менавіта гэтая дата, а не 01.01.1919 г. адзначалася як дзень утварэння БССР.

Пасля паражэння Чырвонай Арміі пад Варшавай у жніўні 1920 г. урад РСФСР, без узгаднення з урадам БССР, даў згоду на перадачу Польшчы заходніх раёнаў Беларусі. 18 сакавіка 1921 года паміж Савецкай Расіяй і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Прадстаўнікі Беларусі ў перамовах і падпісанні міру не ўдзельнічалі. У выніку гэтай здрадніцкай для Беларусі дамовы бальшавіцкі ўрад Савецкай Расіі перадаў Польшчы Заходнюю Беларусь. Такім чынам, беларускі народ быў гвалтоўна падзелены на дзве часткі.

Тэрыторыя ўзноўленнай БССР уключала ўсяго 6 паветаў Мінскай губерніі – Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі, Слуцкі. Усходняя Беларусь заставалася ў складзе РСФСР. Насельніцтва беларускай рэспублікі складала 1544 тыс.чалавек. Восенню 1920 года была ўзноўлена структура савецкіх і партыйных органаў, узнікла Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б). 13-17 снежня 1920 года Другі Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў дадаткі да Канстытуцыі 1919 года, у якіх абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі – ЦВК БССР, выканаўчым органам – Савет Народных Камісараў Беларускай ССР (СНК БССР), акрэсліў шляхі мірнага будаўніцтва грамадскага ладу ў Беларусі.

Студэнт павінен мець на ўвазе, што, негледзячы на фармальнае абвяшчэнне незалежнасці БССР, рэспубліка мела ўяўны суверэнітэт. Арганізацыя палітычнага і эканамічнага жыцця Беларусі праходзіла пад жорсткім кантролем Камуністычнага цэнтра ў Маскве (РСФСР). Некамуністычныя партыі і грамадскія рухі былі забаронены, усе кіруючыя функцыі сканцэнтраваны ў руках камуністычнага партыйнага апарату. Саветы ўсіх узроўняў фарміраваліся адпаведнымі каметэтамі КП(б)Б і ім падпарадкоўваліся. На тэрыторыі БССР аўтаматычна распаўсюджваліся рашэнні ЦК ВКП(б), ЦВК і СНК РСФСР. Фінансы, міжнародныя адносіны, ваенае будаўніцтва, транспарт і шэраг іншых галін грамадскага жыцця поўнасцю рэгламентаваліся цэнтральным кіраўніцтвам з Масквы.

З мэтай захавання дыктатуры кампартыі ва ўмовах НЭПа ў нацыянальных рэгіёнах былой Расійскай імперыі 30 снежня 1922 г. было абвешчана стварэнне СССР. Прапанова У.Леніна аб канферэратыўным ладзе саюза была абвергнута І.Сталіным і яго аднадумцамі. БССР, якая ўвайшла ў саюз як яго сузаснавальнік, заняла становішча аўтаномнай рэспублікі ва ўнітарнай дзяржаве.

Аб уяўным суверэнітэце БССР у 1919-1922 гг. сведчыць і знешнепалітычны аспект (падрабязна гл.: 8). У 1920-1922 гг. знешняя палітыка ССРБ (БССР) цесна каардынавалася з РСФСР. Сумесна з ёй і Украінай Беларусь падпісала шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. У 1922 г.дэ юрэ БССР прызнала Германія. Пасля пашырэння ўмоў Рапальскага трактата на іншыя савецкія рэспублікі у канцы 1922 г. у Берліне быў нават акрэдытаваны пасол БССР. У гэтай якасці ён працаваў два тыдні, пасля ўтварэння СССР яго функцыі пачне выконваць агульнасаюзнае пасольства. Такім чынам, “толькі два тыдні за чатыры гады быццам бы самастойнай ССРБ беларускія знешнепалітычныя інтарэсы ў Германіі і Заходняй Еўропе былі сапраўды прадстаўлены“ /8, с. 232-233/. Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай і Германіяй. Адносіны дэ факта ў гэты час ССРБ (БССР) падтрымлівала з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Аўстрыяй, Чэхаславакіяй, Турцыяй, Італіяй, Англіяй.

Вельмі слушную выснову робіць даследчык Б.Малахаў: “ ССРБ, як і іншыя саюзныя рэспублікі ў складзе СССР, створанага ў снежні 1922 года, рэальнага суверэнітэта не мелі, ды і не маглі мець,бо разглядаліся гэтыя дзяржаўныя фарміраванні як часовая з’ява. Паступова яны пераўтварыліся ў пастаянны камуфляж сапраўднай палітыкі цэнтральных маскоўскіх улад, што імкнуліся забяспечыць перш за ўсё геапалітычныя інтарэсы СССР, якія ўсё больш трасфармаваліся ў геапалітычныя інтарэсы Расіі. Уступленне ССРБ у склад СССР прывяло да таго, што знешнепалітычныя паўнамоцтвы былі перададзены цэнтральным органам Саюза, што вяло да абмежаванага суверэнітэту ўгаліне знешніх зносін і да ліквідацыі ў 1923 годзе стаўшага непатрэбным народнага камісарыята па замежных справах “ /8, с. 233/.

Тым не менш, беларускія патрыёты, якія стаялі на пазіцыях савецкага нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, імкнуліся выкарыстаць і гэтыя магчымасці, каб замацаваць рух народа на нацыянальнага самавызначэння. У 20-я гады ў БССР было шмат зроблена для фарміравання беларускай асветы, навукі, мастацтва, літаратуры і іншаго.

 

Date: 2015-11-13; view: 647; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию