Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Агульныя палажэнні





Кафедра гуманітарных дысцыплін

 

 

Нацыянальна – дзяржаўнае будаўніцтва

ў Беларусі (1917-1922 годы)

 

Метадычныя парады студэнтам усіх спецыяльнасцей

да семінарскага занятка

 

Магілёў 2002

 

УДК_ Т63.3 (2 Б) _

 

Абмеркаваны i рэкамендаваны да друку

на пасяджэннi кафедры_гуманітарных дысцыплін

Пратакол №_ 9 _ ад “_ 02 _”__ 07 ___2002 г.

 

Склаў ст. выкл. Пушкін І.А.

 

Рэцэнзент к.г.н., дац. Б.К. Малахаў

 

© Магiлёўскi дзяржаўны універсітэт харчавання

 

Змест

1 Агульныя палажэнні.

2 Скліканне і разгон Усебеларускага нацыянальнага з’езду.

3 Абвяшчэнне незалежнасці БНР і яе лёс.

4 Стварэнне БССР, яе тэрыторыя і ўяўны суверэнітэт.

5 Заключэнне.

 

Агульныя палажэнні

 

Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны ў сувязі з тым, што тэма “Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі (1917-1922гг.)” з’яўляецца адной з важнейшых у курсе Гісторыі Беларусі і адначасова даволі складанай для разумення тых супярэчлівых працэсаў, якія адбываліся на абшарах Беларусі пасля дзвюх рэвалюцый 1917 года. Гэтая тэма з’яўляецца тым звяном у ланцугу падзей, якое злучае перыяды тысячагадовай традыцыі беларускай дзяржаўнасці ад Полацкага княства да Рэспублікі Беларусь.

Перад тым каб прыступіць да вывучэння гэтай тэмы, студэнт павінен узгадаць папярэднія перыяды развіцця айчыннай дзяржаўнасці: старажытнабеларускі (IX – п.п. XIII стст.), беларуска-літоўскі (другая палова XIII – XVIII стст.), перыяд страты дзяржаўнасці (Беларусь у складзе Расійскай імперыі, канец XVIII ст.- 1917 год). Вялікую важнасць мае тое, як студэнт засвоіць папярэднюю тэму “ Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі ”. Ад таго насколькі студэнт зразумее імклівыя падзеі ў часе ад Лютаўскай рэвалюцыі да Кастрычніцкай, суб’ектыўны і аб’ектыўны фактары дзеянняў асоб і палітычных рухаў, залежыць правільнае фарміраванне поглядаў на прычыны памылак і ўчынкаў патрыётаў Беларусі, якія змагаліся за самавызначэнне народа.

Веды, якія атрымае студэнт пры падрыхтоўцы да дадзенай тэмы, спатрэбяцца яму пры вывучэнні асобных тэм курсаў “Філасофіі”, “Паліталогіі “, “ Правазнаўства“.

Пры разглядзе асноўнага зместу дадзенай тэмы студэнты павінны засяродзіць сваю ўвагу на трох асноўных пытаннях:

· Скліканне і разгон Усебеларускага нацыянальнага з’езду.

· Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і яе лёс.

· Стварэнне Беларускай Савецкай сацыялістычнай рэспублікі (БССР), яе тэрыторыя і ўяўны суверэнітэт.

Мэтай метадычных парад з’яўляецца раскрыццё грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся ў час нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі напачатку XX стагоддзя і якія заклалі падмурак для стварэння напрыканцы мінулага стагоддзя суверэннай дзяржавы - Рэспублікі Беларусь.

Метадычныя парады спатрэбяцца студэнтам вочнай і завочнай форм абучэння не толькі пры падрыхтоўцы да практычных (семінарскіх заняткаў), але і пры выкананні імі кантрольнай работы і падрыхтоўцы да экзамену.

Тэрміны і паняцці, веданне якіх неабходна студэнту пры вывучэнні тэмы:

а) Дзяржава – тэрытарыяльны, суверэнны саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Яе дзейнасць рэгламентуецца прававымі нормамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх забяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання. Асноўныя прыкметы дзяржавы – наяўнасць форм уласнасці, дзяржаўнага права, пэўнай тэрыторыі, у межах якой дзяржава ажыццяўляе сваю ўладу і суверэнітэт.

б) Нацыя – устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыцяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць.

в) Суверэнітэт – незалежнасць ад якіх-небудзь сіл, абставінаў і асоб. Суверэнітэт дзяржавы прадугледжвае ва ўнутранным жыцці вяршэнства ўраду і фарміруемых ім адміністратыўных структур, а ў знешнепалітычных справах – прызнанне міжнароднай супольнасцю права дадзенага ўраду на юрыдычна роўных асновах уступаць ва ўзаемаадносіны з іншымі ўрадамі.

 

Date: 2015-11-13; view: 506; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию