Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как противостоять манипуляциям мужчин? Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника







ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ, ФОРМЫ АРГАНІЗАЦЫІ І ЎЛІКУ





Пазакласнае чытанне – гэта чытанне самастойна выбраных ці рэкамендаваных кніг дома.

Пазакласнае чытанне – важная частка ў сістэме пачатковага навучання. Яно вельмі дапамагае ў падрыхтоўцы малодшх школьнікаў па беларускай мове.

Мэта пазакласнага чытання заключается у тым, каб узброіць вучняў сумай пэўных ведаў, уменняў і навыкаў, пазнаеміць іх з дзіцячай літаратурай, сфарміраваць інтарэс да кніг як крыніцы ведаў, развіць жаданне і прывычку чытаць кнігі і па заданні настаўніка і па ўласнай ініцыятыве. Настаўніку трэба выхаваць актыўнага чытача.

Для фарміравання ў вучняў асноў чытацкай самастойнасці найбольш эфектыўны шлях накаплення індывідуальнага чытацкага вопыту ў працэсе непасрэднага ўспрымання вучнямі дзіцячых кніг і работы з дзіцячымі кнігамі.

Асноўнай формай кіраўніцтва пазакласным чытаннем і навучання чытацкай самастойнасці з 'яўляюцца спецыяльныя ўрокі. Урокі пазакласнага чытання выдзяляюцца з вучэбных гадзін, адведзеных на чытанне, уключаюцца ў расклад, фіксуюцца ў класным журнале.

Дапаможныя формы кіраўніцтвапазакласным чытаннем, якія забяспечваюць бесперапыннасць усёй работы і рыхтуюць да ўрокаў пазакласнага чытання, разнастайныя: індывідуальная работа з асобнымі вучнямі ці групамі вучняў, масавыя пазакласныя мерапрыемствы, прапаганда кнігі, сувязь з бібліятэкай, улік прачытанага.

Індывідуальная дапамога і штодзённы кантроль за самастойным чытаннем асобных вучняў – гэта гутаркі з вучнем пра кнігу, абмен думкамі, разгляд і абмеркаванне ілюстрацый, прагляд запісаў вучня аб прачытаных кнігах, наведванне бібліятэкі настаўнікам з вучнем, знаёмства з яго дамашняй бібліятэкай, гутарка з бацькамі пра самастойнае чытанне школьніка.

Масавыя пазакласныя мерапрыемствы тыпу літаратурных ранішнікаў, віктарын, кніжных выставак, сустрэч з пісьменнікамі, літаратурных экскурсій праводзяцца адзін-два разы ў чвэрць.

Вялікае значэнне трэба надаваць прапагандзе кніг.Ужо пасля першага ўрока пазакласнага чытання ў класе афармляецца куток, дзе адлюстроўваецца змест урокаў пазакласнага чытання, вынікі самастойнай работы вучняў з дзіцячай кнігай. У класе на спецыяльным стэндзе вывешваюцца спісы літаратуры для самастойнага чытання, арганізуюцца выстаўкі кніжных навінак ці кніг на пэўную тэму, выстаўкі, прысвечаныя творчасці пісьменніка. У школьнай або класнай газеце змяшчаюцца водгукі вучняў на прачытаную кнігу, выпускаюцца мантажы пра кнігу на тую ці іншую тэму. Важнае месца ў прапагандзе кнігі мае класная бібліятэка і ўласная бібліятэка вучня. Удзел школьнікаў у стварэнні класных і асабістых бібліятэк павышае практычны чытацкі вопыт, фарміруе ўменне арыентавацца ў свеце кніг.

Адной з дзейсных форм кіраўніцтва пазакласным чытаннем з'яўляецца сувязь з бібліятэкай. У канцы першага паўгоддзя ўсе першакласнікі запісваюцца ў школьную бібліятэку. Настаўнік наведвае бібліятэку, знаёміцца з фармулярамі вучняў, з назіраннямі бібліятэкара за маленькімі чытачамі, арганізуе экскурсію вучняў у сельскую, раённую ці гарадскую бібліятэку. Апрача таго, ён запрашае на асобныя ўрокі пазакласнага чытання бібліятэкара, які расказвае вучня пра бібліятэку, пра гігіену чытання.

Эфектыўная форма кіраўніцтва пазакласным чытаннем – улік прачытанага.Вучні, якія наведваюць бібліятэку, маюць бібліятэчныя фармуляры, па якіх вельмі лёгка ўлічваць прачытаныя імі кнігі. Ужо з 1 класа выкарыстоўваюцца дзённікі чытача, у якіх пад канец навучальнага года дзеці запісваюць назвы прачытаных кніг і прозвішчы аўтараў.

Дзённік чытача – найбольш распаўсюджаная форма ўліку самастойнага чытання вучняў.

Да формы ўліку прачытанага адносяцца лісткі з запісам звестак аб прачытанай кнізе. Гэтыя лісткі кладуцца ў канверт, на якім стаіць прозвішча вучня, ці ў кутку пазакласнага чытання. Апошняя форма дазваляе любому вучню класа паглядзець, што чытае яго таварыш. Настаўнік улічвае прачытанае на ўроках класнага і пазакласнага чытання, у індывідуальных гутарках, калі вучні расказваюць аб прачытаных кнігах.

У арганізацыі чытацкай работы настаўніку і бібліятэкару дапамагаюць і школьнікі. Вучні адказваюць за класную бібліятэку, удзельнічаюць у падрыхтоўцы масавых мерапрыемстваў, у афармленні кутка пазакласнага чытання, спецыяльнага стэнда, выстаўкі, мантажа, рамантуюць з бібліятэкарам ці бацькамі кнігі, дзяжураць у бібліятэцы.

 








Date: 2015-10-19; view: 846; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2017 year. (0.004 sec.) - Пожаловаться на публикацию