Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Катэхет прапаноўвае вучням раздзяліцца на пары і ўзяць адзін у аднаго інтэрв’ю на тэму «Твой Нябесны Айцец — які Ён?» (заданне ў сшытку № 5)





Катэхет прапаноўвае вучням раздзяліцца на пары і ўзяць адзін у аднаго інтэрв’ю на тэму «Твой Нябесны Айцец — які Ён?» (заданне ў сшытку № 5). Вучні дзеляцца сваёй творчасцю.

Катэхет прапаноўвае вучням пісьмова адказаць на пытанне (заданне ў сшытку № 6):

Як ты разумееш наступныя выказванні Езуса?

— Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны (Лк 6, 36).

— Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны (Мц 5, 48).

Як вы можаце рэалізаваць гэтыя словы у паўсядзённым жыцці? (заданне ў сшытку № 7).

Вучні дзеляцца сваімі адказамі.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Што мой Нябесны Айцец робіць для мяне?

— Ці ўдзячны я Яму? У чым гэта праяўляецца?

— Чым я падобны да майго Нябеснага Айца?

— Ці добры я сын для Нябеснага Айца?

— Як я выконваю волю майго Нябеснага Айца? Ці паслухмяны я Яму?

— Што мне трэба зрабіць для таго, каб быць годным сынам/дачкою Нябеснага Айца?

— Чаму я навучыўся ад Езуса — Сына Божага?

— Што я магу і хачу зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

 

Пастанова

Катэхет прапануе дзецям запісаць пастанову ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра тое, што Езус сказаў пра Нябеснага Айца.

— На падставе вывучанага матэрыялу падрыхтуй вуснае сачыненне на тэму «Твой Нябесны Айцец — які Ён?»

Заключная малітва

Уявіце, што вы бачыце Езуса Хрыста… Вы чуеце, як Ён звяртаецца да вас: «Не шукай волі сваёй, але волі твайго Нябеснага Айца…»

Не адгукайцеся… Проста слухайце, як Ён зноў і зноў паўтарае: «Не шукай волі сваёй, але волі твайго Нябеснага Айца…» Хай Яго словы пранізваюць вас, хай яны гучаць у вашым сэрцы…

Слухайце… Словы Езуса пабуджаюць вас адказаць Яму… Маўчыце да таго часу, пакуль вы не адчуеце, што ўжо не маеце моцы стрымлівацца, і тады адкажыце Пану так, як загадвае вам ваша сэрца.


 

Date: 2016-05-13; view: 591; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию