Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Паняцце метада. Розныя падыходы да класіфікацыі метадаў і прыёмаў у методыцы выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры





У школьным навучанні галоўнае месца займае змест навучання, які ўяўляе сабой веды, уменні, навыкі, які неабходна засвоіць вучням. Метады, выбраныя адпаведна зместу, узросту навучэнцаў забяспечнваюць высокую якасць навучання і садзейнічаюць развіццю і выхаванню асобы.

Метад – спосаб дасягнення мэты, пэўным чынам упарадкаваная дзейнасць (згодна філасофскага слоўніка)

Метад навучання – спосаб сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў па дасягненню вучэбна-выхаваўчых задач.

Метады навучання гэта спосабы навучальнай працы настаўніка і арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці навучэнцаў па вырашэнню разнастайных дыдактычных задач.

Прыём навучання – гэта частка або адзін з бакоў метадаў навучання. У пэўных выпадках метадычныя прыёмы могуць выступаць як самастойныя метады і наадварот.

Сродак навучання – гэта інструмент рэалізацыі метадаў.

 

Класіфікацыя метадаў навучання

Гісторыя навучання выпрацавала значную колькасць метадаў. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць іх класіфікацыі, якая неабходна для таго, каб больш эфектыўна выкарыстоўваць метады. У сучаснай методыцы існуюць некалькі класіфікацый метадаў навучання ў залежнасці ад асаблівасцей працэса навучання:

1. Класіфікацыя метадаў у залежнасці ад крыніцы ведаў: метады славесныя (вербальныя), наглядныя, практычныя.

2. У залежнасці ад тыпу пазнавальнай дзейнасці: метады рэпрадуктыўныя, праблемна-пошукавыя.

3. У залежнасці ад спосабу ажыццяўлення працэсу пазнання: кагнітыўныя, крэатыўныя (творчыя) метады;

4. У залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання: пасіўныя, актыўныя, інтэрактыўныя метады;

5. У залежнасці ад дыдактычных мэт: метады выкладання новага матэрыялу, метады замацавання матэрыялу, метады самастойнай працы вучняў па асмысленню і засваенню матэрыяла, метады вучэбнай працы па прымяненню ведаў на практыцы і выпрацоўцы ўменняў і навыкаў, метады праверкі і ацэнкі ведаў, уменняў, навыкаў вучняў.

Існуюць і іншыя класіфікацыі метадаў у залежнасці ад таго, які бок працэсу навучання разглядаецца.

Date: 2015-06-11; view: 1304; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию