Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ответ № 14





Праблемна-пошукавыя метады на занятках па культуры:

стварэнне праблемных сітуацый,

праблемныя пытанні,

заданні праблемнага характару:

– прадугледжваюць пастаноўку вучэбна-праблемнай задачы: параўнання фактаў, стылёвых асаблівасцяў, вызначэння асноўнай думкі, лейтматыва, аналізу мастацкага твора, абагульнення мастацкіх асаблівасцей і г.д. Настаўнік павінен арганізаваць калектыўнае абмеркаванне магчымых падыходаў да рашэння праблемнай сітуацыі, стымуляваць творчую дзейнасць вучняў, аказваць ім дапамогу ў працэсе даследчай дзейнасці. Вучні на аснове папярэдняга вопыту і ведаў выказваюць меркаванні аб шляхах рашэння праблемнай сітуацыі, абагульняюць раней набытыя веды, выяўляюць прычыны з’яў, тлумачаць іх паходжанне, выбіраюць найбольш рацыянальны варыянт рашэння сітуацыі.

Праблемнае навучанне – гэта тып развіваючага навучання, змест якога прадстаўлены сістэмай праблемных задач рознага ўзроўню складанасці, у працэсе рашэння якіх вучні авалодваюць новымі ведамі і спосабамі дзеяння, што садзейнічае фарміраванню творчых здольнасцяў: прадуктыўнага мыслення, уяўлення, пазнавальнай матывацыі, інтэлектуальных эмоцый і г.д.

На практыцы праблемна-пошукавыя метады выкарыстоўваюцца з дапамогай славесных, наглядных і практычных метадаў. Напрыклад, выкладанне вучэбнага матэрыялу метадам праблемнага апавядання прадугледжвае не паведамленне гатовых ведаў, а разважанне, доказ, абагульненне, аналіз фактаў настаўнікам. Адным з метадаў праблемнага навучання з’яўляецца таксама эўрыстычная або праблемна-пошукавая гутака. У ходзе яе настаўнік прапаноўвае вучням шэраг паслядоўных і ўзаемназвязаных пытанняў, адказваючы на якія яны павінны выказаць свае меркаванні па праблеме і самастойна даказаць іх. Наглядныя дапаможнікі пры праблемна-пошукавых метадах навучання выкарыстоўваюць не ў мэтах актывізацыі запамінання, а для пастаноўкі эксперыментальных задач, праблемных сітуацый.

Праблемна-пошукавыя метады выкарыстоўваюць у мэтах развіцця навыкаў творчай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, яны садзейнічаюць больш асэнсаванаму і самастойнаму авалоданню ведамі. Аднак праблемна-пошукавыя метады патрабуюць значна больш часу на вывучэнне матэрыялу, маюць недастатковую эфектыўнасць пры рашэнні задач фарміравання ўменняў і навыкаў, што не дазваляе зрабіць іх выкарыстанне пастаянным і адзіным у навучанні.

Date: 2015-06-11; view: 1112; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию