Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ответ № 1





Прадмет методыкі выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры. Мэты і задачы курса.

Методыка выкладання культуралагічных дысцыплін – галіна педагагічнай навукі, якая займаецца вывучэннем спосабаў, сродкаў, метадаў і прыёмаў навучання ў вобласці культуралагічных дысцыплін: сусветнай і айчыннай мастацкай культуры, прадметаў па фальклору, культуралогіі і г.д.

Прадметам методыкі выкладання культуралагічных дысцыплін з’яўляюцца ўсе бакі працэсу навучання ў адукацыйнай вобласці «Мастацтва», вызначэнне шляхоў і сродкаў арганізацыі зносін вучняў з мастацтвам. Методыка вывучае:

­ Мэты і задачы культуралагічных прадметаў;

­ Прынцыпы выкладання культуралагічных дысцыплін;

­ Метады і прыёмы навучання;

­ Сродкі навучання на ўроках па культуралагічных дысцыплінах;

­ Формы арганізацыі навучання;

­ Тыпы і структуру ўрокаў па культуралагічных дысцыплінах і г.д.

Мэты і задачы курса:

· знаёмства з тэарэтычнымі ведамі, неабходнымі для выкладання культуралагічных прадметаў у школе;

· практычнае авалодванне метадамі і прыёмамі выкладання культуралагічных дысцыплін, а таксама разнастайнымі формамі арганізацыі вучэбнай дзейнасці;

· фарміраванне ўменняў арганізацыі вучнёўскага калектыву для сумеснай дзейнасці;

· фарміраванне ўменняў і навыкаў выкарыстання тэхнічных сродкаў на ўроках;

· развіццё прафесійных навыкаў у галіне культуралогічных дысцыплін;

· выхаванне культуры зносін, камунікабельнасці, маральных якасцяў будучых педагогаў.

Прадмет быў задуманы расійскай даследчыцай, педагогам Ліяй Міхайлаўнай Прадцечанскай.

Новы мастацка-інтэграцыйны прадмет прыйшоў у школу ў 1987 г., калі Калегія Міністэрства адукацыі Расіі зацвердзіла яго ў якасці абавязковага для ўсіх вучняў. У беларускіх школах прадмет стаў выкладацца з 1996 года, быў зняты з вучэбнага плана ў 2006 г.

Курс "Айчынная і сусветная мастацкая культура" завяршаў базавы комплекс мастацкай адукацыі ў рамках адукацыйнай вобласці "Мастацтва". Ён інтэгрыраваў веды, уменні і навыкі, атрыманыя школьнікамі падчас вывучэнняў прадметаў "Музыка" і "Выяўленчае мастацтва", і выводзіць узаемадзеянне навучэнцаў са светам мастацкай культуры на новы функцыянальны ўзровень.

Date: 2015-06-11; view: 606; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию