Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Пану Богу. Прагнучыя справядлівасці – гэта тыя людзі, якія разумеюць і бачаць яе недахоп у свеце: на працы, у сям’і





Прагнучыя справядлівасці – гэта тыя людзі, якія разумеюць і бачаць яе недахоп у свеце: на працы, у сям’і, у школе, сярод сяброў. Чалавек справядлівы стараецца перамагчы грэх, захаваць сваё сэрца чыстым. Езус у гэтым благаслаўленні заклікае нас да дасканаласці. Нам як сваім вучням Ён паказвае шляхі да справядлівасці — прабачэнне, захаванне запаведзяў, адказнасць за ўчынкі, стрыманнасць у словах і паводзінах, разуменне ўласнай недасканаласці. Быць справядлівым — гэта значыць адносіцца да іншага так, як хацелася б, каб адносіліся да цябе самога. Найлепшай дапамогай у рэалізацыі прынцыпу справядлівасці ў жыцці з’яўляюцца запаведзі любові да Бога і бліжняга.

 

Разважанне:

Езус запрашае мяне ісці шляхам справядлівасці, якой так не хапае ў сучасным свеце.

— Што значыць для мяне быць справядлівым?

— Што я раблю, каб мае жыццёвыя шляхі былі шляхамі рэалізацыі прынцыпу Божай справядлівасці?

— У чым сутнасць справядлівасці, да якой я імкнуся?

Пастанова.

Хатняе заданне:

Напішы, што для цябе значыць, быць чалавекам справядлівым.

Заключная малітва: (Пс 11(10), 4. 5. 7)

 

 

Тэма № 21, X кл.

ШЧАСЛІВЫЯ ЎБОГІЯ ДУХАМ, БО ІХ ЁСЦЬ

Валадарства Нябеснае

Дыдактычная мэта:

Дапамагаем моладзі зразумець, што для хрысціяніна матэрыяльныя даброты з’яўляюцца не мэтаю, а сродкам для дасягнення вышэйшых мэтаў.

Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў прымаць уласнае ўбоства, духоўнае і матэрыяльнае, верачы, што праз гэта мы станем вобразам Хрыста, а таксама да пашаны ўбогіх людзей і да бескарыслівага дзялення з імі сваім дабром.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5,3 Ян Павел ІІ, Элк.

Метады катэхэзы: праца ў групах.

 

Ход заняткаў

 

Малітва:

Пан — мой Пастыр; ні ў чым не буду мець нястачы,

Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах.

Да водаў спакойных вядзе мяне,

Ён душу маю пажыўляе.

Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці

Дзеля імя свайго.

Калі нават пайду далінай смяротнага ценю,

Не буду баяцца зла, бо Ты са мною.

Тваё жазло і твой посах мяне суцяшаюць.

Ты стол для мяне накрываеш

На вачах маіх ворагаў;

Намашчваеш галаву маю алеем,

Келіх мой перапоўнены.

Сапраўды, дабрыняі міласэрнасць Твая будуць са мною

Ва ўсе дні жыцця майго,

І пасялюся я ў доме Пана

На доўгія дні.

(пар Пс. 22)

 

Чалавек пытае

 

Падчас мінулых заняткаў мы пачулі пра благаслаўенні, якія скіраваў да кожнага з нас Езус. Сёння мы больш падрабязна пазнаёмімся з сутнасцю першага благаслаўлення. Але перад тым, як мы распачнём размову, я заахвочваю вас выказаць сваё меркаване наконт вельмі распаўсюджанага сёння сцверджання: для шчасця чалавеку патрэбна багацце.

Катэхет запісвае на дошцы гэтае сцверджанне і дзеліць дошку на дзве паловы. Кожны з вучняў падыходзіць і ставіць + пад тым адказам, з якім згаджаецца:

Для шчасця чалавеку патрэбна багацце.

 

Згодны Не згодны

+

 

Жадаючыя могуць аргументаваць свой выбар.

 

Пан Бог адказвае

Сучасны свет закрывае вочы на ўбогасць і беднасць, заахвочвае да назапашвання багаццяў і прадстаўляе розныя магчымасці для набывання і выкарыстання набытага. Але менавіта ўбогіх Езус называе шчаслівымі.

К. змяшчае на дошцы плакат, адзін з вучняў спачатку голасна чытае напісаны на ім тэкст:

 

«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае»

(Мц 5,3)

— Як вы лічыце, чаму Езус называе ўбогіх благаславёнымі?

 

На старонках Святога Пісання Езус паказвае сябе Тым, хто прыходзіць да найслабейшых, найменшых, адкінутых, апошніх. Езус з’яўляецца яскравым прыкладам убогага ў духу: хоць быў Богам, але прыйшоў у свет і жыў у беднасці, быў паслухмяны Айцу і Яго волі.

Пра гэтае благаслаўленне Святы Айцец Ян Павел ІІ казаў падчас сваёй пілігрымкі ў Элку (падручнік вучня):

«Той з’яўляецца убогім духам, хто гатовы сваім багаццем шчодра дзяліцца з тымі, хто гэтага патрабуе. Бачна, што такі чалавек не прывязаны да сваёй маёмасці. Бачна, што ён добра разумее асноўную мэту матэрыяльнага дабрабыту: ён павінен быць выкарыстаны дзеля служэння іншым людзям, асабліва тым, хто знаходзіцца ў патрэбе. Касцёл пагаджаецца з прыватнай маёмасцю, калі яна выкарыстоўваецца для такой мэты. «Шчаслівыя ўбогія духам» — гэта заклік Хрыста, які сёння павінен пачуць кожны хрысціянін, кожны вернік. У наш час вельмі патрэбны ўбогія духам людзі, адкрытыя на прыняцце праўды і ласкі, на спаўненне Божых справаў. Людзі вялікага сэрца, непадуладныя бляску скарбаў гэтага свету, яны не дазваляюць, каб матэрыяльнае багацце зняволіла іх сэрца. Такія людзі сапраўды моцныя, бо напоўненыя скарбамі Божай ласкі. Яны жывуць са свядомасцю, што Бог адорвае іх няспынна і бясконца».

 

Праца ў групах. Знайдзіце ў прамове Яна Паўла ІІ адказ на пытанне і падкрэсліце:

 

Група І:

— Каго Святы Айцец называе «чалавек ўбогі духам»?

 

Група ІІ:

— Каго Езус заклікае быць убогім духам?

 

Група ІІІ:

— Што для чалавека ўбогага духам з’яўляецца найвялікшай каштоўнасцю?

Прэзентацыя працы вучняў. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

 

Убогі духам — гэта чалавек, багаццем якога з’яўляецца Бог. Ён усведамляе, што ўвесь яго набытак з’яўляецца Божым дарам, таму ўдзячны Богу за гэтыя дары і хоча дзяліцца з іншымі тым, што сам мае. Той, хто ўмее даваць, не падуладны хцівасці, зайздрасці, нянавісці. Сэрца такога чалавека напоўнена радасцю, зычлівасцю, удзячнасцю, гэта значыць пачуццямі, якія складаюць шчасце чалавека.

Быць убогім у духу — гэта значыць спадзявацца не на сябе, не на свае веды, мудрасць, дасведчанасць, але стаць у праўдзе перад Богам i з даверам аддаваць Божаму Провіду сябе, сваё жыццё, планы. Езус гаворыць, што ўзнагародаю для такога чалавека будзе атрыманне ў спадчыну Божага Валадарста.

 

Date: 2016-05-13; view: 435; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию