Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Кожны чалавек пакліканы быць шчырым і праўдзівым у дзеяннях і словах. Кожны мае абавязак шукаць праўду і трымацца яе, упарадкоўваючы ўсё сваё жыццё згодна з патрабаванямі праўды





— Чаму людзі падманваюць?

 

К. просіць аднаго з вучняў падыйсці да дошкі і накрэсліць табліцуў тры калонкі. У першай вучні запісваюць свае адказы на пытанне, у другой – часовыя вынікі, якіх можна дасягнуць падманам, трэцяя пакуль застаецца пустая.

 

Людзі падманваюць, бо…   Праз гэта дасягаюць пэўных вынікаў   Іншы спосаб дзеяння
  баяцца пакарання     хочуць атрымаць больш грошай     хочуць здабыць прыхільнасць іншай асобы       ніхто не даведаецца аб дрэнным учынку   набываюць новую рэч   заводзяць новае сяброўства   папрасіць прабачэння     звярнуць увагу не на рэчы, а на чалавека     быць самім сабой, а не чыёй-небудзь копіяй

 

Як бачым, часта ў жыцці даводзіцца сутыкацца з няпраўдай і фальшу. Гэтым можна дасягнуць пэўных вынікаў, звычайна – часовых, бо праўда з цягам часу выходзіць наверх. “Жыць у праўдзе” – так гучыць тэма нашых сённяшніх заняткаў, падчас якіх мы будзем разважаць пра сутнасць сёмай Божай запаведзі. Прыгадайце, калі ласка, як яна гучыць?

Пан Бог адказвае

Адзін з вучняў падыходзіць да дошкі і каляровай крэйдай запісвае:

 
 
  Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.  

 


Езус неаднойчы станавіўся ў абарону праўды:

 

К. дзеліць клас на 3 групы, якія атрымліваюць фрагмент са Святога Пісання і адказваюць на пытанні на падставе атрыманых тэкстаў:

Група І:

«Езус сказаў юдэям, якія паверылі ў Яго: “Калі вы застанецеся ў слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі і спазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас» (Ян 8,31-32)

— Аб якіх каштоўнасцях кажа Езус?

— Ад чаго праўда вызваляе чалавека?

Група ІІ:

«Езус сказаў яму: “Я — дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне» (Ян 14, 6)

— Як Хрыстус называе Сябе?

— Што азначаюць словы: “Я - Дарога, Праўда і Жыццё?”

 

Група ІІІ:

« Вучні Хрыста „апрануліся ў новага чалавека, створанага паводле Бога ў справядлівасці, святасці і праўдзе “ (Эф 4, 24). Адкінуўшы хлусню, яны павінны „адкласці ўсялякую злосць і ўсякі подступ, і крывадушнасць, і зайздрасць, і ўсякае абгаворванне“(1 П 2, 1)» (пар. ККК 2475). (падручнік вучня)

— Чаго не можа быць у жыцці вучня Хрыста?

Пасля прэзэнтацыі працы вучняў, К. робіць падсумаванне адказаў:

Date: 2016-05-13; view: 522; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию