Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как противостоять манипуляциям мужчин? Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника







Перыядызацыя гісторыі Беларусі





Ведаць асноуныя факты беларускай гісторыi і ўмець з навуковых, аб’ектыўных пазіцый аналізаваць іх, выхоўваць павагу і любоў да сваёй Айчыны, яе гісторыі і культуры.

Задачы курса:

ведаць асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асноўные гістарычные факты і падзеі, месца і ролю айчыннай гісторыі ў еўрапейскім цывілізацыйным працэсе;

умець характарызаваць асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця беларускага народа;

быць здольным аналізаваць супрацьлеглыя працэсы гістарычнага развіцця, асноўныя тэндэнцыі эвалюцыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця беларускага народа.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Вучоныя падзяляюць увесь гістарычны працэс на асобныя храналагічныя перыяды, што і завецца гістарычнай перыядызацыяй. Гэтыя перыяды маюць тыя ці іншыя адметные асаблівасці, якія вызначаюцца у залежнасці ад выбранага крытэрыя перыядызацыі. У сусветнай навуцы найбольш вядомымі з’яўляюцца фармацыйны, цывілізацыйны, эвалюцыйны падыходы да перыядызацыі. Існуюць таксама геалагічная, археалагічная, этнічная і іншыя сістэмы перыядызацыі. У нашам курсе мы карыстаемся самай распаўсюджанай, фармацыйнай перыядызацыяй, якая вызначае асобныя перыяды гісторыі Беларусі і беларускага народа у залежнасці ад вытворчых магчымасцей грамадства і пануючых у ім сацыяльна-эканамічных адносін.

 

Курс “Гісторыя Беларусі” ахоплівае гісторыю Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця:

1. Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі – 40 тыс. гадоў да н.э. – V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на тры этапы:

каменны век (40 тыс. гг. да н.э. – 2 тыс. гг. да н.э.);

бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. – пачатак 1 тысячагоддзя да н.э.);

жалезны век (пачатак 1 тысячагоддзя да н.э. – V ст. н.э.).

2. Сярэднявеччаканец V – ХV ст. Выдзяляюцца 2 этапы:

пераход да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V – перш. пал. ХІІІ ст.);

развіццё феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ – ХV ст.).

3. Новы час – ХVІ – пачатак ХХ ст. Падзяляецца на 2 этапы:

развіцце феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (ХVІ – канец ХVІІІ ст.);

развіццё капіталізму і пачатак прамысловай рэвалюцыі (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.).

4. Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзён.

 

 

1.3. Крыніцы і гістарыяграфія

Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц. Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства. Гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гістарычных крыніц (у асноўным пісьмовых), называецца крыніцазнаўствам.

Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне маюць пісьмовыя крыніцы. Сярод іх – заканадаўчыя акты (“Русская Правда” ХІ ст.; дагаворы Русі з грэкамі 907, 911 і 914 гг.; прывілеі, якія выдаваліся вялікімі князямі літоўскімі і каралямі Рэчы Паспалітай, Судзебнік Казіміра 1468 г.; Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.; уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; законы, маніфесты, палажэнні, указы, рэскрыпты ўрада Расійскай імперыі; акты заканадаўчых і выканаўчых органаў БССР і СССР, Рэспублікі Беларусь і г. д.

Да пісьмовых крыніц адносяцца матэрыялы справаводства. Гэта – “Литовская метрика”дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага; сеймавыя матэрыялы ХVІ – ХVІІІ стст. (напрыклад, “Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.”); матэрыялы судовых устаноў ВКЛ (актавыя кнігі); дакументацыя дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, банкаў, а таксама палітычных партый і грамадска-палітычных арганізацый мінулага і сучаснага.

Спецыфічны тып дакументаў прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных, гаспадарчых і статыстычных апісанняў ХVІ – ХХ стст. Сярод іх пісцовыя кнігі, інвентары ваенна-тапаграфічныя апісанні, пазямельныя даследаванні, спісы фабрык і заводаў, перапісы насельніцтва.

Адной з важнейшых гістарычных крыніц з’яўляюцца летапісы. Сярод іх “Аповесць мінулых гадоў” (ХІІ ст.), Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі (Кёнігсбергскі) летапісыі г.д.

Гісторыкамі даказана, што на Беларусі з ранняга сярэднявечча існавала уласная традыцыя летапісання. Галоўным летапісным сводам Полацкага княства быў славуты Полацкі летапіс, якіадлюстровываў падзеі XI – XII вв. менавіта з пункту гледжання Полацкага, а не Кіеўскага, ці Наўгародскага княства. Аб тым, што Полацкі летапіс існаваў, сведчыць славуты расійскі гісторык пятроўскага часу Василь Тацішчаў, які сам трымаў яго у руках і нават зрабіў з яго выпіскі. На жаль, у сярэдзіне XVIII ст. Полацкі рукапіс, які мог бы праліць святло на шмат цьмяных старонак беларускіх земель часу Рагвалода, Рагнеды і Усяслава Чарадзея, дапамагчы нам пераасэнсаваць гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці, знік і сення лічыцца страчаным.

Да гістарычных крыніц адносяцца мемуары і дзённікі. Часта яны з’яўляюцца адзіным сведчаннем, якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

У якасці гістарычных крыніц могуць выкарыстоўвацца і літаратурныя творы. Гераічная, часам трагічная гісторыя беларускага народа яскрава адлюстроўваецца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласаі іншых выдатных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У той жа час творы сучасных пісьменнікаў (У. Караткевіча, У. Арлова, К. Тарасава, В. Чаропкі),якія заўседы карыстаюцца цікавасцю айцынных чыіачоў, не з’яўляюцца гістарычнымі крыніцамі. Яны выконваюць важную ролю папулярызацыі гісторыі, але ўяўляюць сучасны погляд на падзеі мінуўшчыны.

У Новы і Навейшы час беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друкяшчэ адзін відгістарычных крыніц. Ён адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага спектра і аператыўным распаўсюджаннем інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці Беларусі і за яе межамі.

Асобную і вельмі важную групу гістарычных крыніц складаюць рэчавыя прадметы – прадметы вытворчай гаспадаркі і творы мастацтва. Створаныя людзьмі, яны сведчаць не толькі аб узроўні прафесійнага майстэрства іх аўтараў, але і аб ступені развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства. Гэтую групу крыніц вывучае такая спецыфічная галіна гісторыі, як археалогія.

 

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гістарыяграфія (ад слоў “гісторыя” і грэч “grapho” – пішу) – літаральна апісанне гісторыі, адсюль гістарыёграф (тое ж, што і гісторык). Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэтаІ. Анацэвіч, М. Баброўскі, І. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч і інш. (першая трэць XIX ст.). Да гэтага у гістарыяграфіі Беларусі панавалі рускія і польскія канцыпцыі, якія адмаўлялі сам факт існавання беларускага этнаса, беларускай мовы і культуры.

Ігнат Даніловіч упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Вывучэннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага, збіраннем археалагічных крыніц займаўся Ігнат Анацэвіч.

Браты Яустафій і Канстанцин Тышкевічы з’яўляюцца пачынальнікамі беларускай археалогіі, З. Даленга-Хадакоўскі – заснавальнікам беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, Тэадор Нарбут – аўтарам 9-томнай “Гісторыі літоўскага народа” (Вільня, 1835 – 1841), Адам Кіркор – вучоным і грамадскім дзеячам, Ян Чачот – збіральнікам і выдаўцам (на польскай мове) народных песень.

Вывучэнне айчыннай гісторыі займалися у дпрэвалюцыйны час археограф І. Грыгаровіч, пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі,генерал М.В. Бэз‑Карніловіч.

Важнай вехай у станаўленні і развіцці нацыянальнай гістарыяграфіі з’явілася кніга Вацлава Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”, выдадзеная ў Вільні ў 1910 г. Беларускі гісторык і этнограф М. Доўнар-Запольскі ў 1926 г. падрыхтаваў фундаментальную працу “Гісторыя Беларусі” (выдадзена ў 1994 г. у Мінску). Даследчык і гісторык беларускай мовы, акадэмік Яухім Карскіў 1903 – 1922 гг. выдаў трохтомную працу “Беларусы”, якую называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вучоны-гісторык і дзяржаўны дзеяч Савецкай Беларусі Усевалад Ігнатоўскі выдаў працы па айчыннай гісторыі, якія стали падручнікамі у сярэдняй и вышэйшай школе БССР (“Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”, “Гісторыя Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”). У 1920-я гады публікаваліся таксама навуковыя працы Ф. Турука, У. Пічэты, А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, М. Гарэцкага, З. Жылуновіча і інш. Але у пачатку 1930-х гадоў большасць беларуских гісторыкау была рэпрэсіравана, а іх працы на доўгі час трапілі ў “спецсховішчы”.

Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 1950‑х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарычнай навукі. У 1960 – 1980-я гады выйшлі манаграфіі, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі, а таксама калектыўныя працы – двухтомная“История Белорусской ССР” (1961 г.), пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР” (1972 – 1975 гг.). Але галоўнымі недахопамі гэтых твораў было тое, што яны былі напісаны з класавых, марксісцка-ленінскіх пазіцый і перабольшвалі ролю класавай барацьбы і камуністычнай партыі, замоўчвалі шмат негатыўных фактаў і падзей.

З’яўленне на карце свету новай дзяржавы – суверэннай Рэспублікі Беларусь – прыдало магутны імпульс айчынным гістарычным даследванням. У 1994 – 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў (у дзвюх частках) “Нарысы гісторыі Беларусі”,а таксама распрацаваў нацыянальную канцэпцыю вывучэння беларускай гісторыі. Адным з першых, хто пачаў працаваць у гэтым напрамку яшчэ з савецкіх часоў, быў Мікола Ермаловіч.Яготворы (“Старажытная Беларусь”, “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”) у значнай ступені падштурхнулі інтарэс беларускай грамадскасці да айчыннай гісторыі і былі адзначаны Дзяржаўнай прэміей Рэспублікі Беларусь.

У навейшы перыяд у галіне археалогіі адметнымі з’явамі сталі працы М. Ткачова і Г. Штыхава, у галіне медыявістыкі (вывучэнне Сярэднявечча) – кнігі Г. Галенчанкі, Г. Сагановіча (“Невядомая вайна”), А. Краўцэвіча (“Гісторыя Вялікага княства Літоўскага”), братоў А. і В. Грыцкевічаў і інш. Праблему уваходжанне беларускіх зямель у склад Расіі і іх сацыяльна-эканамічнага развіцця у канцы XVIII – пачатку ХХ стст. плённа распрацоўваюць Я. Анішчанка, А. Кіштымаў, В. Швед, А. Смалянчук, П. Брыгадзіні інш.Гісторыі Беларусісавецкага і навейшага часу прысвечаны даследвання М. Сташкевіча, А. Вабішчэвіча, М. Касцюка; знешнепалітычная дзейнасць БССР і Рэспублікі аналізуецца у працах У. Снапкоўскага.Шмат цікавых тэм распрацоўваюць і іншыя беларускія гісторыкі, у тым ліку замежныя (Я. Мірановіч з Беласточчыны, вычоныя з Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту у Вільне).

Разам з тым шэраг вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, у тым ліку БДУІР, распрацоўвае і друкуе асабістыя вучэбныя дапаможникі па гісторыі Беларусі для айчынных і замежных студэнтаў.

 

 

1.4. Першабытнае грамадства на беларускіх землях (40 000 гг. да н.э. – V ст. н.э.

 








Date: 2015-09-24; view: 466; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2017 year. (0.01 sec.) - Пожаловаться на публикацию