Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 26





А. 1. Зьвярнi ўвагу на словы, друкаваныя курсывам:

 

Прыйшла чапля у госьцi к жураўлю. Лiс дабраўся да курэй. Найшла каса на камень. Паднялося сонца над лесам. Дзецi сядзелi пад дубам. Рыбакi ад'ехалi ад берагу. Селянiн паехаў у лес па дровы. Сабака стаяў перад гаспадаром. Няма торгу бяз звадкi.

 

Адкажы: цi гэтыя словы самастойныя, цi не?

2. Цi можна сказаць, напрыклад, так: лiс дабраўся да курам, найшла каса на каменем i падобна?

 

§ 30. Прадлог. Такiя несамастойныя словы, як ад, да, на, над, пад, к, цераз, перад, праз, прад, у, па, за, аб i падобныя называюцца прадлогамi. Яны знаходзяцца прад скланяным словам i кiруюць яго склонам (паложаны прад - прадлог).

Калi прадлог кiруе склонам, то лiчыцца асобным словам i пiшацца асобна. Каб даведацца, цi прадлог кiруе склонам, трэба паставiць адпаведнае пытаньне такiм спосабам: Найшла каса (на што?) на камень. Дзецi жывуць (пры кiм?) пры бацькох.

Калi-ж прадлог так прырос да скланянага слова (прадметнiка або прыметнiка), што не кiруе яго склонам, то тады такога пытаньня паставiць нельга, i прадлог пiшацца разам, напр.: на сеньне, прад лог, дапа мога, за пiска. Тутака слова без прадлога або зьмяняе сэнс, або зусiм трацiць яго.

З дзеясловам прадлог творыць адно слова i пiшацца разам: па ехаць, да брацца, у зяцца, прад лажыць i г.д.

 

Б. Перапiсваючы, пастаў перад прадлогам адпаведныя пытаньнi, як паказа-на ў § 30:

Мы ўвайшлi ў хату. Кола наехала на камень. Голуб кружыўся над хатай. Мы дайшлi да хаты праз гадзiну. Сонца зайшло за гару. Цесьля звалiўся з страхi. Падскочыў аж пад столь. З касой пагоды ня ждуць. З плеч ды ў печ. Ты ад варот, а ён цераз плот. Шалёная муха укусiла за вуха. На галодны зуб добра й гэта. Над першым арлом i сарока з калом. Наняўся, як прадаўся. Тады маю, як ў руках трымаю. Адважны не баiцца няўдачы. У ленi баляць каленi.

 

Date: 2015-09-19; view: 496; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию