Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как противостоять манипуляциям мужчин? Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника







Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI- XVIII стст. Роля уніяцтва ў гісторыі беларускага народа





З сярэдзіны XVI у. у Беларусі і Літве распаўсюджваецца рэфармацыйны рух. Хутка знаходзіць сабе прыхільнікаў пратэстанцызм, для якога былі характэрныя адмова ад складанай царкоўнай іерархіі, спрошчаны культ і г.д. Пратэстанцызмам успрынялі ў асноўным магнаты (Радивилы, Сапегі, Глебавічы і інш.). З дапамогай пратэстанскай веры яны жадалі захаваць незалежнасць ВКЛ -ад каталіцкай Польшчы,

Найбольшае распаўсюджванне атрымаў каль-винизм.

Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнай ... :^ жыцці грамадства, развіццю асветы, распаўсюджванню гуманістычных ідэй, пашырэнню кантактаў з іншымі народамі. Але такога размаху і падтрымкі, як у Заходняй Еўропе, Рэфармация на Беларусі не атрымала.. Кіравальныя кругі Рэчы паспалітай сталі аказваць усё большую падтрымку контррэфармацыі, у пёр-вую чарга езуітам - чальцам каталіцкага манаскага ордэна. Да канца XVII у. контр-рвформация перамагла.

Берасцейская вунія - гэта пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Берасці паміж найвышэйшымі праваслаўнымі і каталіцкімі герархамі Вялікага Княства Літоўскага.

Галоўная прычына, дзеля якой праваслаўная і каталіцкая цэрквы Вялікага Княства імкнуліся да ўз'яднання, - агульная патрэба супрацьстаяць даволі моцнаму на той час рэфармацыйнаму руху, які прыкметна ўплываў на жыццё вернікаў. Беларуская праваслаўная царква імкнулася да вуніі з каталіцкаю яшчэ й таму, што над ёю паўстала пагроза з боку ўтворанай у 1589 годзе Маскоўскай патрыярхіі, што абвясціла сябе пераемніцай улады Канстанцінопаля.

Урад Вялікага Княства гэтаксама падтрымліваў ідэю царкоўнай вуніі, бо разлічваў праз яе дасягнуць спакою ў гаспадарстве, спыніць нарастанне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

Паводле ўмоваў прызнавалася выключная ўлада папы рымскага. Разам з тым у праваслаўнай царкве Княства захоўвалася ўсходняе грэцка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, заставаліся непарушнымі ўсе зямельныя ўладанні, у царкоўнай практыцы па-ранейшаму прадугледжвалася карыстанне старым юліянскім календаром.

Пазней на працягу ХVІІ стагоддзя амаль усе праваслаўныя жыхары Вялікага Княства схіліліся да вуніяцтва.

Да вуніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, шырокае выкарыстанне ў рэлігійным жыцці, асабліва ў часе казанняў, беларускай мовы. Існавала вялікая вуніяцкая літаратура на беларускай мове: творы Іпата Пацея, Язэпа Руцкага, Язафата Кунцэвіча. У вуніяцкіх друкарнях - Віленскай і Супраслеўскай - друкаваліся шматлікія богаслужбовыя кнігі. Вуніяцкія манастыры, якіх у ХVІІІ стагоддзі налічвалася блізу 90, з'яўляліся буйнымі асяродкамі нашае старадаўнае культуры.

Вуніяты ў адрозненне ад беларусаў праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў былі найбольш устойлівыя і да паланізацыі, і да русіфікацыі. Гэта добра ведалі ўрадавы Сінод і афіцыйныя ўлады Расейскай імперыі. Таму, калі на парадак дня была пастаўлена суцэльная русіфікацыя карэннага насельніцтва акупаванай Беларусі, яны ў першую чаргу намерыліся нанесці смяротны ўдар па вуніятах. Пачалі са схілення ў праваслаўную веру сама высокіх кіраўнікоў вуніяцкай рэлігіі. І не памыліліся. У лютым 1839 года тыя падпісалі акт аб «уз'яднанні» беларускай вуніяцкай царквы з расейскай праваслаўнай. Шматлікія культурныя каштоўнасці, кананічная літаратура вуніяцкай царквы сталі аб'ектам вынішчэння, ахвяраю агню.

Вернікі з абурэннем сустрэлі вестку аб далучэнні да праваслаўя, яны не жадалі маліцца паводле яго правілаў і яшчэ доўга трымаліся сваіх былых царкоўных рытуалаў. Асабліва не пагаджаліся, што ў часе літургіі гучала малазразумелая для іх царкоўнаславянская мова, а казанні выконваліся па-расейску. Значная частка (больш за мільён) вуніятаў, незадаволеных учыненым гвалтам, добраахвотна далучылася да каталіцкай рэлігіі.


 








Date: 2015-08-06; view: 380; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2017 year. (0.006 sec.) - Пожаловаться на публикацию