Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ответ № 37





Методыка арганізацыі і правядзення экскурсій у курсе айчыннай і сусветнай мастацкай культуры

Экскурсія – гэта форма арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, якая ўяўляе сабой паездку ці пешую вандроўку, а таксама наведванне чаго-небудзь з навучальнай, або забаўляльнай мэтай.

Экскурсія дапамагае пазнаёміцца з рэальнымі прадметамі, з’явамі рэчаіснасці, помнікамі гісторыі, духоўнай і матэрыяльнай культуры, геаграфічнымі аб’ектамі, дазваляе пашырыць светапогляд, узбагаціцца новымі ведамі і ўражаннямі.

Экскурсія можа праводзіцца па адной тэме ці па аднаму вучэбнаму прадмету – прадметная, так і па некалькіх тэмах ці дысцыплінах – комплексная.

У залежнасці ад месца экскурсіі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, экскурсіі падзяляюцца на папярэднія і заключныя.

Папярэдняя экскурсіі ставіць сваёй мэтай назапашванне вучнямі ведаў, якія будуць неабходны пры тлумачэнні новага матэрыяла. Гэта стымулюе інтарэс, паляпшае ўспрыманне новай тэмы, новага матэрыялу, пры правільнай арганізацыі дазваляе наблізіць да сябе дзіця, садзейнічае больш простаму ўспрыманню ім выхаваўчага ўздзеяння.

Заключная экскурсія завяршае работу па тэме і асноўных раздзелах курса. Мэта – замацаваць і паглыбіць веды перапрацаванага матэрыяла, практычна зацвердзіць раней пачутае і тэарэтычна ўспрынятае.

Этапы падрыхтоўкі экскурсіі:

1. Папярэднее азнаямленне са зместам экскурсіі.

2. Пастаноўка мэты і задач экскурсіі і тлумачэнне іх навучэнцам.

3. Выбар форм назірання (запісы, замалёўкі, фотарэпартаж, відэахроніка і інш.)

4. Размеркаванне абавязкаў паміж вучнямі па назіранню.

5. Выбар неабходнага абсталявання.

Пад час экскурсіі неабходна арганізаваць работу ўсіх вучняў. Сачыць за парадкам і дысцыплінай, а таксама за асабістай бяспекай выхаванцаў пад час экскурсіі і пасля яе.

Важнейшы этап экскурсіі – гэта апрацоўка атрыманага матэрыяла:

- Гутарка з аўдыторыяй з аналізам самага істотнага з убачанага і пачутага на экскурсіі.

- Паўтарэнне асноўных, самых яскравых ці незвычайных момантаў экскурсіі.

- Выяўленне ўражанняў навучэнцаў.

- Збор замалёвак, фатаздымкаў, іх прагляд.

Пасля экскурсіі карысны творчыя заданні: сачыненні, даклады, дэманстрацыя калекцый і іншае.

Date: 2015-06-11; view: 748; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию