Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Полацк, 862 г., р.Палата.





Тураў 980 г.

Вызначаецца другі этап маршруту: Полацк — Тураў.

Самае першае ўпамінанне пра Тураў адносіцца да 980 г. Пад гэтай датай летапісец зрабіў наступны запіс: "Рагвалод жа прыйшоў быў з-за мора і меў воласць сваю ў Полацку. А Тур (сеў) у Тураве, ад яго ж і тураўцы празваліся".

3 летапіснага паведамлення вынікае, што ў той час, калі Рагвалод княжыў у Полацку, Тур княжыў у Тураве. Такім чынам, у 10 ст. на тэрыторыі Беларусі існавалі два буйныя княствы: Полацкае і Тураўскае.

- Прачытайце паданне пра князя Тура і паспрабуйце даказаць, што яно пацвярджае летапіснае паведамленне аб паходжанні назвы Турава ад імя Тур.

Запіс у сшытку:

2. Тураў, 980 п, князь Тур.

- фізкультмінутка

Мінск — 1067 г.

Трэці этап маршруту: Тураў — Мінск. Умоўнае падарожжа на машыне часу працягваецца. На "шляху" ад Турава да Мінска правядзём гутарку па наступных пытаннях:

1. Хто такі Усяслаў Чарадзей?

2. У якім стагоддзі ён княжыў?

3. Якая бітва адбылася ў час яго княжання?

4. У якім годзе гэта было?

Дата (1067 г.) і з'яўляецца першым летапісным упамінаннем пра Мінск. Вось, як пра гэта сказана ў летапісе:

"У год 1067. Узняў раць у Полац'ку Усяслаў... Трое Яраславічаў, Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, сабраўшы вояў, пайшлі на Усяслава ў люты мароз. I падышлі (яны) да Менска. I зачыніліся мяняне ў горадзе. Браты ж (кіеўскія князі) узялі Менск, перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей узялі ў палон і пайшлі да Нямігі. I пайшоў Усяслаў супраць іх. I сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-і дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. I была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад. Усяслаў (полацкі князь) жа ўцёк" (Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі/Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Нар. асвета, 1998. — С. 20-21).

Запіс у сшытку:

3. Мінск, 1067 г., р. Менка.

Віцебск — 974 г.

Умоўнае падарожжа працягваецца.

- Прачытайце ў падручніку матэрыял, прысвечаны Віцебску, і зрабіць неабходны запіс у сваіх дзённіках падарожжа

Запіс у сшытку:

4. Віцебск, 974 г, р. Віцьба.

б) Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў (стар. 71-76) – 2 урок

Магілёў — 1267 г.

Машына часу пераносіць падарожнікаў у Магілёў.

- Прачытайце паданне пра Машэку і магілу Льва, пра гару Машэкаўку, дзе нібыта хаваўся разбойнік Машэка.

Запіс у сшытку:

5. Магілёў, 1267 г., магіла Льва.

Гомель — 1142 г.

- Пазнаёмімся яшчэ з адным паданнем. Яно вельмі прыгожае і хацелася б верыць, што менавіта ад яго паходзіць назва горада, але большасць вучоных звязваюць яе з назвай рэчкі Гамеюк, што ўпадае ў Сож.

Запіс у сшытку:

Date: 2016-11-17; view: 535; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию