Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






раённая бібліятэка імя М. Багдановіча

ДУК “Маладзечанская цэнтральная

“Жывая повязь часоў”

( літаратурны сцэнарый, прысвечаны

Уладзіміру Караткевічу)

Маладзечна 2015


 

 

Складальнік: Міхась Казлоўскі

Дызайн: Барыс Брацук


 

“Жывая повязь часоў”

( літаратурны сцэнарый, прысвечаны

Уладзіміру Караткевічу)

 

На сцяне вісіць вышыты ручнік, які абрамляе партрэт Уладзіміра Караткевіча. Пасярэдзіне сцэны стаіць столік, два крэслы, ваза. У вазе – жывапісныя каласы.

Чытальнік:

І не ведалі вёскі ў дубровах,

Людзі хмурыя і палеткі,

Што ўсяму ўжо знайшлося Слова,

Што яно прагрыміць над светам,

Што язык залаты атрымалі

Ў гэту ноч пушчы цёмнай шаты,

Рэчак поўных лянівыя хвалі,

Занядбаныя, чорныя хаты.

1 Вядучы: Сярод пісьменнікаў, якія прыйшлі ў нашу літаратуру ў другой палове 20 стагоддзя, цяпер, бясcпрэчна, самы папулярны Уладзімір Караткевіч. Лёс даў яму кароткае жыццё – усяго няпоўныя 54 гады. Апошнія з іх былі абцяжараны шматлікімі хваробамі. Але і пры такіх акалічнасцях ён здолеў з бляскам сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, у драматургіі для тэатра, оперы і кіно, у публіцыстыцы і крытыцы, у дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе.

2 Вядучы: Нарадзіўся Уладзімір Караткевіч 26 лістапада 1930 года ў Оршы, у сям’і патомных інтэлегентаў. Маці, Надзея Васільеўна Грышкевіч, працавала настаўніцай. Бацька, Сямён Цімафеевіч (1887-1959), быў работнікам фінансавых органаў.

1 Вядучы: Вялікае ўздзеянне на будучага пісьменніка зрабіў у дзяцінстве дзядуля – бацька яго маці, які паслужыў прататыпам старога Данілы Вежы-Загорскага, аднаго з цэнтральных герояў рамана “Каласы пад сярпом тваім”. Старэйшы брат Валерый (1918-1941) загінуў на фронце.

2 Вядучы: Паводле слоў маці, Валодзя “чытаць непрыкметна для іншых, навучыўся ў тры з паловаю гады”, “пісаць (а спачатку “бубнець”) вершы пачаў гадоў у шэсць”, “трохі пазней спрабаваў пісаць апавяданні, прычым абавязкова іх ілюстраваў”. Ужо ў дзяцінстве выявілася рознабаковасць таленту юнага Уладзіміра Караткевіча.

1 Вядучы: Ён добра маляваў. І, маючы абсалютны слых, наведваў музычную школу, іграў у “Рэвізоры” Добчынскага.

 

Чытальнік:

Як толькі цёмнаю ноччу

Вочы свае закрываю,

Адразу я Оршу бачу

З яе няяркай красой,

З бярозамі над Аршыцай

З вясёлым сонейкам мая,

З блакітам першых пралесак

У косах каханай маёй.

Тут нарадзіліся думкі,

Воля, імкненні, жаданні,

Тут стаў я сынам краіны,

Абпален яе агнём.

Таму і люблю я Оршу

Першым вялікім каханнем,

Якое не знікне, пэўна,

Нават з маім жыццём.

2 Вядучы: Вайна застала хлопчыка ў Маскве, куды ён прыехаў у госці да сястры, якая там вучылася. Доўгі час не ведаў дзе бацькі. Трапіў на Разаншчыну, потым на Урал, у наваколле Кунгура. Некалькі разоў уцякаў з інтэрната на фронт. Яго затрымлівалі, вярталі назад.

1 Вядучы: З вялікімі цяжкасцямі дабраўся да бацькоў у Арэнбург, скончыў там шосты клас. Потым трапіў у вызвалены Кіеў, жыў у цёткі. У 1944г. разам з бацькамі вярнуўся ў Оршу. Вучыўся ў школе, уздымаў з руін родны горад. Як і многія аднагодкі, пісаў вершы.

2 Вядучы: Потым была вучоба на філалагічным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў з адзнакай, здаў кандыдатскі мінімум і пачаў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863-64гг.

Чытальнік:

Я сумую па радзіме,

Як каханы па дзяўчыне,

Я жадаю ўвесь прыпасці

Проста да яе рукі,

Да грудзей — тугіх узгоркаў,

Да вачэй — азёраў сініх,

I замерці ў пацалунку

На гадзіны і вякі.

1 Вядучы: У 1954 г. Уладзімір Караткевіч заканчвае ўніверсітэт і працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вёсцы Лесавічы, што на Кіеўшчыне.

2 Вядучы: Упершыню яго імя з’явілася ў друку ў 1955 годзе пад вершам “Машэка”, які быў змешчаны ў часопісе “Полымя”. Затым вершы Уладзіміра Караткевіча працяглы час друкаваліся ў розных выданнях, выйшлі ў трох прыжыццёвых зборніках, якія былі аднагалосна ўхвалены крытыкай і цёпла сустрэты чытачом.

1 Вядучы: Сапраўды, у асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла тады яркае і самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці, смелай метафарычнасці і глыбіні. У апавяданнях, якія У. Караткевіч пачаў пісаць адначасова з вершамі, таксама былі шматлікія адзнакі самабытнасці яго паэтычнага таленту, і многія з іх чыталіся як вершы ў прозе.

Чытальнік:

У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы,

Разгайдалася хмурынак бель,

І спявае пад тугім вятрыскам

Лугавы вясёлы жаўтазель

Усе шляхі прыводзяць не да Рыма

А да родных вербаў і бяроз.

Любая, ў барах сівых радзімы,

Сын твой нарадзіўся і ўзрос.

2 Вядучы: У 1956 г. У. Караткеіч пераязджае ў Оршу, дзе на працягу наступных двух гадоў працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў адной з мясцовых сярэдніх школ. Адначасова заканчвае Вышэйшыя літаратурныя і сцэнарныя курсы ў Маскве.

1 Вядучы: У 1963 годзе У. Караткевіч перабіраецца на сталае месцажыхарства ў Мінск. Пачаўся новы этап у моўным жыцці. Менавіта тут, у Мінску, ён сцвердзіўся як майстар высокаінтэлектуальнай прозы, драматургіі і публіцыстыкі.

2 Вядучы: Відаць, гэта таксама можна зразумець і вытлумачыць, бо пры багатай разнастайнасці фальклорнага і паэтычнага жанраў беларускай літаратуры доўгі час не ставала гістарычнай прозы, якая ў старых і развітых літаратурах з’яўлялася даўнім і раўнапраўным літаратурным жанрам.

1 Вядучы: Хоць трэба прызнаць, што гэтая беларуская мінуўшчына не заставалася так ужо нікім і не крананая: за папярэднія дзесяцігоддзі беларускімі аўтарамі рабіліся некаторыя спробы пранікнуць у гісторыю краіны, але гэтыя пранікненне не сягала далей сярэдзіны ці другой паловы XIX стагоддзя.

2 Вядучы: Асаблівую цікавасць пры тым выклікала легендарная постаць Кастуся Каліноўскага, аб якім у розныя часы было напісана багата твораў у розных літаратурных жанрах.

Недзе поруч ляжалі дарогі,

Кліч кахання ляцеў ад ніў,

Але ён не кахаў нікога,

Бо занадта радзіму любіў.

Варты лепшага ў свеце кахання,

Рана скончыўшы мужны палёт,

Русы хлопец золкім світаннем

На высокі ўзышоў эшафот.

1 Вядучы: Сталася так, што постаць Кастуся Каліноўскага і перыпетыі трагічнага паўстання 1863-64. хутка прыцягнулі пісьменніцкую ўвагу Караткевіча – празаіка, і ў беларускім друку з’явіўся першы, а затым другі том яго гістарычнага рамана “Каласы пад сярпом тваім”.

2 Вядучы: Аб гэтым рамане ў свой час выказваліся розныя меркаванні: поўныя захаплення ацэнкі чаргаваліся з сур’ёзнымі папрокамі аўтару, якія таксама можна зразумець па-рознаму. Але тады ўжо было несумненна, што пры ўсёй спрэчнасці некаторых аўтарскіх трактовак і палажэнняў, такой шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе атмасферу яшчэ не было ў беларускай прозе.

1 Вядучы: Да тэмы паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага пісьменнік потым яшчэ неаднаразова звяртаўся ў сваёй творчасці. Дастаткова назваць хоць бы апавяданні “Паром на бурнай рацэ”, “Сіняя – сіняя”, драму “Кастусь Каліноўскі”

2 Вядучы: У 1964 годзе ў часопісе “Маладосць” быў надрукаваны гісторыка – прыгодніцкі дэтэктыў “Дзікае паляванне караля Стаха” – адзін з самых папулярных твораў Уладзіміра Караткевіча.

1 Вядучы: Створаны паводле выпрабаваных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта адметнае ў сваёй структуры, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць з пазіцый фармальнай логікі, а можна хіба адчуць.

2 Вядучы: На наш погляд, тут моцна ўражвае нешта іншае, што ідзе, мабыць, з далёкіх нетраў жыцця, а таксама ад лепшых традыцый літаратурнага рамантызму ў духу Майн Рыда, Вальтара Скота, Фенімора Купера, Генрыка Сенкевіча.

Чытальнік:

Але яшчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць ў сядле прышлыя постаці коннікаў. Вецер развейвае іх валасы, плашчы, грывы каней, і самотная гострая зорка гарыць над іхнімі галовамі.

У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёй дзікае паляванне караля Стаха.

1 Вядучы: Між тым, талент Караткевіча – гістарычнага празаіка – развіваўся і набіраў сілу. На працягу двух дзесяцігоддзяў у друку рэгулярна з’яўляліся яго новыя празаічныя творы, навеяныя драматычнымі перыпетыямі нашай гісторыі.

2 Вядучы: Сярод іх значнае месца займае прыгодніцка-рамантычная гісторыя мужыцкага Хрыста, які “прызямліўся” у Гародні, і “жанр” якой пазначаны аўтарам як “Евангелле ад Іуды”.

1 Вядучы: Кніга гэтая адметная ад іншых твораў дадзенага жанру шматлікімі дадатнымі якасцямі: грунтоўнасцю гістарычнага мыслення, багаццем і маляўнічай выразнасцю апісанняў, часам блізкім у нечым да жывапісу Іераніма Босха, уменнем аўтара з ненатужнай дакладнасцю стварыць шматлікія вобразы людзей розных саслоўяў: гараджан, рамеснікаў, гандляроў, а таксама магнатаў і духавенства таго далёкага часу, ад якога не шмат захавалася нават у скупых гістарычных звестак.

Чытальнік:

Можна ўсё: пусціць каханне дымам,

Узяць і занядбаць мінулы шлях.

Але толькі – не любіць Радзімы

З чорнаю павязкай на вушах,

З чорнаю павязкаю на вуснах,

З чорнаю павязкай на вачах.

Толькі слухаць словы нездрадлівыя,

Толькі не тлуміць яе маной,

Бо адным мы вінны пакуль жывы

Перад нашай вялікай нівай:

Праўдай абавязаны мы ёй.

Ісцінай.

Адзінаю.

Адной.

2 Вядучы: Гістарычны і прыгодніцка – рамантычны жанр, мабыць на шэраг гадоў стаў улюблённым жанрам Уладзіміра Караткевіча.

1 Вядучы: Няспыннае вывучэнне мінулага па архіўных і літаратурных крыніцах, шматгадовае ўдумлівае асэнсаванне атмасферы, “духу часу”, псіхалогіі людзей даўніх часін выпрацавала ў аўтара пэўнае мастацкае, інтуітыўнае адчуванне матэрыялу, мала каму даступнае з беларускіх пісьменнікаў.

2 Вядучы: З-пад яго пяра выходзяць усё новыя творы, прысвечаныя гісторыі і нязменна адзначаныя лепшымі рысамі яго непаўторнага таленту. А гэта – гістарычныя аповесці “Сівая легенда”, “Цыганскі кароль”, “Ладдзя Роспачы”, раман “Чорны замак Альшанскі”, так званы паралельны раман “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (“Нельга забыць”), дзе сучасныя падзеі суседнічаюць з мінулымі.

1 Вядучы: Аднак было б недаравальнаю памылкай думаць, быццам Уладзімір Караткевіч аўтар толькі прыгодніцка-гістарычнага і паэтычнага жанру. У. Караткевіч нямала зрабіў таксама і ў публіцыстыцы і кіно. Яшчэ ў 1972 годзе ім створана папулярная кніга-эсэ, кароткі нарыс гісторыі Беларусі “Зямля пад белымі крыламі”, дзе мінулае нашай краіны асэнсавана ўдумлівым і дасведчаным аўтарам.

2 Вядучы: Плённа працаваў У. Караткевіч і як драматург. Так, у Віцебску шмат гадоў запар ішлі яго гістарычныя драмы “Кастусь Каліноўскі” і “Званы Віцебска”, а ў тэатры оперы і балета ішла яго опера “Сівая легенда”.

1 Вядучы: 100-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы прысвяціў Уладзімір Караткевіч п’есу “Калыска чатырох чараўніц”, у якой пісьменнік паказаў дзіцячыя і юнацкія гады беларускага песняра. Прыкметную цікавасць выявіў У. Караткевіч і да Крычаўскага паўстання 1743-44 гг., дзе на аснове гістарычных і архіўных звестак паказаў мужнасць і нязломнасць беларускага народа ў складаныя перыяды яго гісторыі.

Чытальнік:

Дождж.

І ў дажджы гэтым пух таполяў,

Ветрам узняты з зямлі і з дрэў, –

Ўгору ўзлятае з чорнага долу

Пад безупынны грымотаў напеў.

Сэрцу здаецца: праз хмарныя патлы,

Праз бліскавіцы, што б'юць у крыло,

Не хлапякі, а белыя мятлушкі,

Мужныя мятлушкі цягнуць на ўзлёт.

Мужны народ у прыцемку чорным,

Белы народ, што не хоча змаўчаць,

Смела ірвецца ўгору і ўгору,

Проста насустрач пагрозным мячам.

2 Вядучы: Талент пісьменніка дасканала раскрыўся ў яго апавяданнях. У іх па-майстэрску намаляваны бясконцая вадзяная роўнядзь вясновай паводкі на Палессі і нараджэнне чыстага і шчырага пачуцця паміж героямі (“Блакіт і золата дня”), раскрыты трагедыя і нязломнасць беларускага народа ў другой палове XIX стагоддзя (“Сіняя – сіняя…”, “Кніганошы”), асуджаны тыранія і дэспатызм Сталіна і грамадскага дзеяча старажытнага Кітая Шон Яна (“Маленькая балерына”, “Вялікі Шон Ян”).

1 Вядучы: Яшчэ ў студэнцкія гады У. Караткевіч збіраў вусна паэтычную народную творчасць, апрацоўваў і пісаў для дзяцей казкі. Асобныя з іх увайшлі ў зборнік “Казкі”, што выйшаў ў Мінску ў 1975 годзе.

2 Вядучы: На самым пачатку творчага шляху звярнуўся ён і да мастацкага перакладу. Аддаваў перавагу паэтам – рамантыкам, выказваў прыхільнасць галоўным чынам да духоўна блізкіх аўтару, творчасць якіх прасякнута патрыятычным і грамадскім пафасам. Пакінуў У. Караткевіч прыкметны след і ў гісторыі дакументальнага і мастацкага кінематографа.

1 Вядучы: З’яўляўся аўтарам сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Сведкі вечнасці”, “Памяць”, “Будзь шчаслівай, рака”, а таксама мастацкіх “Чырвоны агат”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Маці урагану” ды інш.

2 Вядучы: У свой час у прадмове да двухтомніка твораў Васіль Быкаў напісаў: “Нямала стварыў Уладзімір Караткевіч за чвэрць стагоддзя літаратурнай працы, і зараз ён знаходзіцца ў поўным росквіце творчых магчымасцей. Лепшыя з яго твораў, безумоўна, надоўга застануцца ў скарбонцы роднай літаратуры, бо на ягоныя тэмы можна, напэўна, напісаць горш, а, магчыма, і лепш, але напісаць так, як гэта зрабіў ён, не зможа ніхто. Мастакі з такім выразна адметным талентам, з такім сваеасаблівым светам нараджаюцца не часта”.

Чытальнік:

Час стагоддзі, як касой сцінае,

Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў…

Ўсё мінае – Гонар не мінае,

Бо народжаны адным сумленнем.

Калі сонца выб’ецца з туману,

Толькі іх і ўспомніць хор народаў,

Воінаў сваіх святых і зраненых,

Рыцараў сумлення і свабоды.

 

1 Вядучы: Памёр Уладзімір Сымонавіч Караткевіч 25 ліпеня 1984 года і пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

М.М.Казлоўскі ,супрацоўнік аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Маладзечанскай цэнтральнай раён-най бібліятэкі імя М.Багдановіча”


<== предыдущая | следующая ==>
Как же работать с «Детским календарем»? | Розділ У. Множення і ділення багатоцифрових чисел на одноцифрове

Date: 2016-02-19; view: 892; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию