Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Лясныя культурыСтр 1 из 8Следующая ⇒
Метадычны дапаможнiк да курсавога праектавання для студэнтаў спецыяльнасці 1-75 0101 дзеннага і завочнага навучання
Мiнск 2003
УДК 630*232
Разгледжаны i рэкамендаваны да выдання рэдакцыйна выдавецкай радай унiверсiтэта.
Складальнiкi: В.К.Гвоздзеў, М.I.Якiмаў. Рэцэнзенты: загадчык аддзела лесакарыстання і лесааднаўлення Камітэта лясной гаспадаркі рэспублікі Беларусь А.М. Грышкоў; загадчык кафедры лесааховы СПБ БДТУ, дацэнт А.І. Блінцоў
У метадычным дапаможнiку разгледжваюцца пытанні праектавання сучасных гадавальнiкаў і стварэння лясных культур. Па тэматычнаму плану ўнутрыўнiверсiтэтскiх выданняў вучэбна-метадычнай лiтаратуры на 2003 год. Паз. 5. Для студэнтаў спец. 1-75 01 01. “Лясная гаспадарка”.
© Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт, 2003.
© Складанне: В.К.Гвоздзеў, М.I.Якiмаў.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Асноўнай задачай лясной гаспадаркi на сучасным этапе з’яўляецца павышэнне прадукцыйнасцi i якасцi лясоў, паляпшэнне iх пароднага саставу, жыццястойкасцi i даўгавечнасцi. У рашэннi гэтых праблем важнае значэнне прыдаецца штучнаму лесааднаўленню, правiльная арганiзацыя якога дазваляе вырошчваць высокапрадукцыйныя насаджэннi рознага вiдавога саставу i мэтавага назначэння, скарацiць лесааднаўленчы перыяд гаспадарча каштоўных парод. Мэтай гэтага курсавога праекта з’яўляецца прывiццё будучым iнжынерам лясной гаспадаркi ўстойлiвых навыкаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу ў сучасных гадавальнiках, а таксама пры праектаваннi i выконваннi лесакультурных работ у розных лесараслiнных i тэхналагiчных умовах. Курсавы праект выконваецца кожным студэнтам па асабiстаму заданню i складаецца з агульнай часткi, праекта пастаяннага ляснога гадавальнiка i праекта лясных культур.
УВОДЗIНЫ
Адзначыць роль і значэнне штучнага лесааднаўлення i лесаразвядзення ў сістэме лясной гаспадаркi. Прывесці звесткі аб колькасці лясных гадавальнікаў у рэспубліцы, іх плошчы, колькасці пасадачнага матэрыялу. Адзначыць дынаміку штучнага лесааднаўлення ў сістэме Камлясгаса Беларусi за апошнія пяць гадоў. Асвяціць значэнне лясных культур у фармiраваннi лясоў будучага.
1. ПРЫРОДНЫЯ ЎМОВЫ РАЁНА РАЗМЯШЧЭННЯ ЛЯСГАСА
Прывесці агульныя звесткі об лясгасе, для якога будзе складацца праект: яго назва, адмінстратыўнае размяшчэнне, геабатсанічная падзона і лесараслінны раён. Клiматычныя ўмовы раёна неабходна ахарактарызаваць наступнымi паказчыкамi: сярэдняй гадавой тэмпературай паветра, сярэдняй тэмпературай самага цёплага i самага халоднага месяцаў, абсалютным мiнiмумам i максiмумам тэмпературы паветра, сярэдняй працягласцю безмарознага перыяду, працягласцю вегетацыйнага перыяду з тэмпературай 10°С, сярэдняй адноснай вiльготнасцю паветра ў цёплы перыяд, гадавой сумай ападкаў, iх колькасцю за летнiя месяцы, працягласцю зiмы, сярэдняй вышынёй снежнага покрыва, глыбiнёй прамярзання глебы, пануючым напрамкам вятроў. Затым трэба даць агульную характарыстыку клiмату з лесаводчага пункту гледжання i на гэтай падставе ўстанавiць прыкладныя тэрмiны правядзення розных вiдаў работ у гадавальнiку i на лесакультурных плошчах. Потым трэба прывесцi характарыстыку рэльефу i тыпавых глеб раёна размяшчэння лясгаса, састаў лясных насаджэнняў, асноўныя тыпы ўмоў месцавырастання i найбольш распаўсюджаныя тыпы лесу.
2. ПРАЕКТ ПАСТАЯННАГА ЛЯСНОГА ГАДАВАЛЬНIКА
|