Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Артыкул 4 ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2
1. Грамадзяне Рэспублікі Мары маюць права ствараць і ўдзельнічаць у дзейнасці палітычных партый і грамадскіх арганізацый. 2. Для стварэння палітычнай партыі неабходна не менш за 4 заснавальнікі. Колькасць сябраў палітычнай партыі не абмежавана. 3. Для рэгістрацыі палітычнай партыі ў Міністэрства ўнутраных спраў падаюцца наступныя дакументы: - заява пра стварэнне партыі, з указаннем прозвішчаў і імёнаў заснавальнікаў, назвы партыі; - праграма партыі, у якой адлюстраваны мэты палітычнай партыі і апісанне палітычных прапаноў (не менш за 3 пункты). Заснавальнікамі палітычны партыі выплачваецца дзяржаўная мыта ў памеры вызначаным ЦВК. 4. Для стварэння грамадскай арганізацыі неабходна не менш за 2 заснавальнікі. Колькасць сябраў грамадскай арганізацыі не абмежавана. 5. Для рэгістрацыі грамадскай арганізацыі ў Міністэрства ўнутраных спраў падаецца заява пра стварэнне арганізацыі, з указаннем яе назвы, прозвішчаў і імёнаў заснавальнікаў і мэтаў дзейнасці арганізацыі (не менш за 2 пункты). 6. Партыі могуць аб'ядноўвацца ў блокі партый. Пра правядзенне устаноўчага з'езду блока партый неабходна загадзя ў пісьмовым выглядзе давесці да ведама ЦВК. На устаноўчым з'ездзе блока партый мусіць прысутнічаць прадстаўнік ЦВК, што пацвярджаецца подпісам прадстаўніка на пратаколе з'езду. 7. Для стварэння блока партый у Міністэрства ўнутраных спраў неабходна падаць: -заяву з указаннем назвы блока і партый, якія ўваходзяць у блок; - пратакол з'езду партый, што ўваходзяць у блок, пра стварэнне блока партый з указаннем лідара блока; -праграму блока партый (не менш за 3 пункты). 8. Міністэрства ўнутраных спраў на працягу 60 хвілін разглядае дакументы, пададзеныя на рэгістрацыю палітычных партый і грамадскіх арганізацый, і прымае рашэнне пра рэгістрацыю, або не рэгістрацыю. Зарэгістраваным арганізацыям і партыям выдаецца дазвол на дзейнасць.
1. Арганізацыяй выбараў займаецца ЦВК. 2. Пачатак выбарчага працэсу апавяшчаецца ЦВК у адпаведнасці з тэрмінамі, абранымі Радай Міністраў і Мэрам. 3. Выбарчы працэс складаецца з этапаў: 1) рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Парламента ці Мэра; 2) правядзенне перадвыбарнай агітацыі; 3) галасаванне; 4) падлік галасоў і асвятленне вынікаў галасавання. 4. Галасаванне праводзіцца ў адзін тур. Галасаванне за дэпутатаў Парламента праводзіцца па акругах, за Мэра - па ўсёй Рэспубліцы Мары. 5. Працэдура галасавання вызначаецца ЦВК і апавяшчаецца да пачатку правядзення перадвыбарнай агітацыі. 6. Кожны выбаршчык на выбарах у Парламент та на пасаду Мэра мае адзін голас. 7. Пераможцам ў выбарах у Парламент прызнаюцца 5 кандыдатаў, якія набралі найвялікая колькасць галасоў выбарнікаў акругі, якія прынялі ўдзел у галасаванні. 8. Мэрам становіцца кандыдат, які атрымаў простую большасць галасоў грамадзян Рэспублікі Мары, якія прынялі ўдзел у выбарах. 9. За працэдурай галасавання і падліку галасоў можа назіраць па адным прадстаўніку ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый, а таксама прадстаўнікоў ад ініцыятыўных груп кандыдатаў. 10. Выбарчы працэс завяршаецца афіцыйным абвяшчэннем ЦВК вынікаў выбараў у Парламент і Мэры. 11. Выбары ў Парламент па кожным з акруг лічацца адбыўшыміся незалежна ад яўкі грамадзян кожнага з акругоў. 12. Выбары на пост Мэра лічацца адбыўшыміся, калі ў іх прыняў удзел 50 і больш адсоткаў грамадзян Рэспублікі Мары.
|