Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






А ЧАГО Ж Я ХАЦЕЎ АД НЕМЦАЎ?





 

Ранішнюю цішыню парушыў посвіст снарадаў. Яны праляцелі над самымі хатамі, ледзь не зачапіліся за вербы і разарваліся — адзін на поплаве, другі на агародах.

Бабуля схапіла вядро вады, заліла ў печы недагарэлыя галавешкі, выскачыла на двор і скамандавала: — Бягом у бліндаж!

Мы ўсе кінуліся туды. Сядзім гадзіну, другую, пя­тую. А наверсе грукоча вайна, малоціць зямлю цяжкімі цапамі, вытрасае з яе душу. Маці прыхілілася да сцяны і, сціснуўшы зубы, стогне — зноў у яе ўсхадзілася сэрца. Глыжка зашыўся ў куток на мех з сухарамі, прыціх, быццам і няма яго. Бабуля ўвесь час лае сама сябе, што не паслухалася Скока і не разбурыла свінушнік для перакрыцця. А я з самага краю, амаль на выхадзе, на­крытым начоўкамі. Мне страшна і разам з тым цікава, што робіцца наверсе, як там нашы, дзе немцы. Бой гры­міць, грукоча, — здаецца, што па зямлі качаюць вялізную жалезную бочку з каменном: з аднаго боку нашы, з другога немцы. Вось бочка недзе за сялом набірае раз­гон, фашысты налягаюць, і яна коціцца па вуліцах, па хатах, па вербах, па нашым агародзе, скаланаючы зям­лю. Зараз наедзе на бабульчын бліндаж, раструшчыць гнілое ламачча над галавой, утопча нас у пясок. Але тут нашы налягаюць з другога боку, і бочка коціцца назад, грукаючы каменнем па сваіх жалезных баках. На сэрцы робіцца лягчэй: наша ўзяла.

Я не вытрымаў і высунуўся з-пад начовак. Гляджу, па бульбе, прыгінаючыся да зямлі, бягуць два чырвонаармейцы — адзін у касцы, у другога забінтаваная галава. Раз-пораз яны чмякаюцца ў бульбоўнік і страляюць у бок Міронавага саду. Адыходзяць.

Я падзяліўся назіраннямі са сваімі. Маці нічога не сказала, а бабулі гэта не снадабалася.

— На вуліцы ім месца няма ваяваць,— з неадабрэннем сказала яна.— Людскую бульбу ім трэба выталачыць.

А потым накінулася на мяне, быццам гэта я іх прывёў на агарод:

— Сядзь, ірад, пакуль не паказалі табе саву смаляную.

Апоўдні ўсё сціхла. Чуваць толькі, як стракочуць конікі ў траве, быццам маленькімі пілкамі пераразаюць сухія былінкі. У чыстым, бязвоблачным небе, шырока распластаўшы крылы, кружыцца каршак, а вакол яго з гоманам носіцца дробнае птаства.

Бабуля першая вылезла наверх.

— Ой, госпадзі, усе косці анямелі,— прастагнала яна і пайшла ў разведку.

Ёй карцела хутчэй паглядзець, ці цэлая хата, ці не здарылася чаго з каровай, ці не псуюць куры грады.

Але да хаты бабуля не дайшла. Яна трушком прыбегла назад і падняла нас па трывозс:

— Адарка! Хутчэй бяры дзяцей ды ў хату. Танкі па агародах ідуць. Затопчуць!

Маці спалохана вохнула, схапіла за руку анямеўшага Глыжку, я следам за імі.

Танкі яшчэ далека, на тары. Яны трушчаць платы, ламаюць яблыні, прасуюць копы жыта — ідуць напрамкі, не выбіраючы дарогі.

— Хату, можа, аб'едуць,— абнадзейвае нас бабуля. У хаце ад акна мяне не адцягнуць. Толькі маці з бабуляй адвернуцца, а я ўжо і прыліп да шыбы.

— Адыдзі, нячысцік!

Адыду. А праз хвіліну зноў. Вельмі ўжо хочацца паглядзець, якія яны — немцы.

— 3 рагамі,— злуецца бабуля.

3 рагамі не з рагамі, а ўсё ж страшныя. Рассыпаліся ланцугом па агародах, у расхрыстаных мундзірах, на баку жалезныя рабрыстыя бляшанкі, на жываце аўтаматы. Ідуць, перагукваюцца, цыгарэткі смаляць.

Затрашчаў і рассыпаўся наш спарахнелы плот. Яго ботам паваліў салдат. Паваліў, паглядзеў па баках, зазірнуў у бабульчын бліндаж і пайшоў далей па аўсянішчу.

3 нашага агарода ён звярнуў у Міронаў сад. Спыніўся пад антонаўкай, сарваў яблык і кінуў у траву — кісла, падышоў да другога дрэва — таксама не сладабалася. Гляджу, з маліны вылазіць яшчэ адзін. Удвух яны аблюбавалі белы наліў. Яблык на дрэве было ўжо небагата: дзед Мірон іх даўно абтрос і раздаў чырвонаармейцам. I мы з Санькам там трохі пахадзілі. Але на самай верхавіне яшчэ вісела дзесяткі са два.

Немцы страсянулі, але дзе ты іх страсеш, дрэва ста­рое, дзябёлае. Гэта не спыніла фашыстаў. Адзін з іх, здаравенны, як калгасны бугай, перадаў свой аўтамат другому, спрытна ўскарабкаўся наверх і пачаў трэсці з усёй сілы. Яблыня захадзіла, захісталася, ніжняя, са­мая развесістая галіна затрашчала і як бы нехаця апусцілася на зямлю. Немец паляцеў з дрэва потырч, падхапіўся, і абодва зарагаталі. Праз нейкую хвіліну яны сабралі яблыкі і пайшлі.

— Во як! — сказаў я.— Не спытаўшыся, зайшлі ў чужы сад, нарабілі шкоды... Хіба так можна?

— А чаго ж ты хацеў ад немцаў? — буркнула бабу­ля і зноў: — Адыдзі ад акна, сатана!

Калі ў Міронавым двары загрукатала аўтаматная чарга і залемантаваў сабака, я ўжо больш не здзіўляўся. А чаго ж я хацеў ад немцаў?

 

 

Date: 2016-05-16; view: 429; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию