Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Агульная характарыстыка беларускага жаночага адзення





Гістарычнае развіццё беларускага народнага адзення адбывалася ў непасрэднай сувязі з прыродна-кліматычнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі. Засцерагаючы чалавека ад холаду і спёкі, адзенне адпавядала таксама маральным патрабаванням, задавальняла эстэтычныя густы. У розныя часы і па-рознаму яно выконвала магічную і абрадавую функцыі, служыла сродкам адрознення паводле сацыяльнага паходжання, роду заняткаў. Па састаўных частках касцюма, спосабу нашэння, па кампазіцыйна-дэкаратыўнаму афармленню, каларыту і арнаментыцы можна было дазнацца, з якой мясцовасці чалавек, якое яго сямейнае становішча, узрост.

Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Але асноўныя яго віды і састаўныя часткі, спосабы пашыву і кампазіцыйныя рашэнні, каларыстычныя і арнаментальныя асаблівасці пачалі складвацца з канца XIII ст. адначасова з фарміраваннем беларускай народнасці. Касцюм беларусаў развіваўся ў кантакце з касцюмамі рускіх, украінцаў, а таксама літоўцаў, палякаў, іншых народаў, і поруч са сваімі нацыянальнымі рысамі ён узбагачаўся іншанацыянальнымі.

Сярэднекантынентальны клімат беларускага краю вымагаў адносна цёплага і закрытага адзення. Матэрыял для яго давала мясцовая сыравіна - лён, радзей каноплі, воўна ў натуральнай і паўнатуральнай сялянскай гаспадарцы, вытканая ў хатніх умовах, на кроснах. Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі - настоямі траў, кары, лісця і шышак дрэў, балотнай жалезнай рудой. Ільняныя тканіны, якія ішлі на кашулі, фартухі, галаўныя ўборы, не фарбаваліся. Белае палатно аздаблялі звычайна чырвоным геаметрычным арнаментам, які рабіўся натыканнем ці вышыўкай. У старажытнасці чырвоны колер сімвалізаваў жыццё, а нанесены з дапамогай арнаменту на каўнер, разрэз пазухі, рукавы, ніз адзежыны служыў засцерагальным знакам. Ён жа адыгрываў істотную кампазіцыйную ролю, яднаючы часткі адзення ў мастацкае цэлае. Паліхромнасць уласціва суконным і паўсуконным тканінам паяснога адзення, а таксама поясу. Тут вышыўка амаль адсутнічае, а тканы ўзор вызначаецца сакавітасцю тонаў, смеласцю іх спалучэнняў - чырвоны, зялёны, сіні, белы. Удала выкарыстоўваліся ў аздобе касцюма натуральныя серабрыстыя тоны льну і воўны. З другой паловы XIX ст. са з'яўленнем анілінавых фарбавальнікаў і фабрычных нітак спектр колераў дапоўніўся аранжавым, фіялетавым, блакітным, малінавым, ярка-зялёным.

Асабліва высокага ўзлёту фантазіі і майстэрства мастацтва беларускага народнага адзення дасягнула ў жаночым касцюме. Самабытнасць яго вызначае самабытнасць нацыянальнага касцюма беларусаў увогуле. Так, найважнейшая частка адзення - кашуля, якую насілі ў любым узросце, сацыяльным і сямейным становішчы, у будні і святочны дзень,- увабрала ў сябе, як у фокус, характэрныя канструкцыйныя прыёмы і дэкаратыўныя прынцыпы беларускага касцюма.
Кашуля, сарочка, від легкага плечавога адзення; старажытны і ўстойлівы элемент традыцыйнага народнага касцюма. Традыцыйная жаночая кашуля мела свабодны тунікападобны крой, што нярэдка ўскладняўся ўстаўкамі-полікамі. Яе шылі з ільнянога кужалю; часам ў будзенных сарочках кужаль складваў толькі верхнюю частку(чэхлік), а ніжнюю(постаўку) - менш дыхтоўнае, зрэбнае палатно. У шляхецкім саслоўі кашулю шылі ў залежнасці ад маемаснага стану з кужэльных, баваўняных, шаўковых тканін. Кашуля мела нешырокі стаячы або адкладны каўнер. У выхадных сарочка ужываўся больш шыкоўны аўтаномны(здымны) каўнер хвалепадобнай формы. У канцы XIX - пач.XX ст. ў сялянскім асяроддзі сталі распаўсюджвацца кашулі з гёсткай. Святочны кашулі ўпрыгожваліся багатым вышываным або тканым арнаментам на плячах, манжэтах рукавоў, каўнерыку, радзей - па каўняры і падоле.

Кашуля. Вёска Дзятлавічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.;
Пінскі р-н Брэсцкай вобл. 1900-я г.

 


Разнастайнае паясное адзенне беларускіх жанчын: многія віды спадніц (андарак, палатнянік, саян, летнік), панёвы, фартухі.
Андарак, андарак, сукня, паясное (набедранае) жаночае адзенне; аналаг спадніцы. Андарак шылі з тонкага ўзорнага сукна ці паўсукна дамашняй вытворчасці. Найбольш распаўсюджаным узорам быў тканы геаметрычны арнамент у клетку, калі на чырвоным, сінім, чорным фоне стасаваліся, перакрыжоўваючыся паміж сабой, вузкія палоскі вішнёвага, зялёнага, блакітнага, чорнага і іншых колераў. Нярэдка ўзорны малюнак утваралі дэкаратыўна аформленыя гарызантальныя палоскі рознай шырыні (найбольш распаўсюджаны ў заходняй частцы Беларусі); у такіх андараках у якасці дэкаратыўных элементаў часцей ужываліся прашыя ў ніжняй частцы тасёмкі і стужкі. Даволі шыкоўна выглядалі гафрыраваныя андаракі; з гэтай мэтай іх акуратна складвалі "ў гармонік", атпарвалі, кладучы на яго загорнуты ў ручнік гарачы хлеб, пасля - прэсавалі.

Андарак. Вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага р-на. Пач.XX
Вёска Збляны Лідскага р-на. 1920-я г.

Панёва, жаночае паясное (набедранае) адзенне расхіннага тыпу; адна з самых старажытных форм набедранага адзення, што насілася паверх кашулі замест спадніцы. Часцей уяўляла сабой тры сшытыя полкі ўзорнай шарсцяной (суконнай) тканіны, што ахіналіся вакол таліі на паясу ці матузку. Уперадзе на месцы расхіну, дзе збліжаліся бакавыя краі (крыссе) панёвы, павязаўся фартух. Былі панёвы нераспашныя, глухія, полкі якіх сшываліся зверху паміж сабой толькі напалову даўжыні. Вядомы панёвы-плахты, асобныя полкі якіх, сшытыя ў верхняй частцы, рамбавідна спускаліся на кашулю. У жаночым комплексе панёва была заўсёды карацейшая за кашулю (ці сарочку); пры гэтым мастацкм акцэнт прыходзіўся на падол кашулі, якая ўпрыгожвалася знізу ўзорным вышываным ці тканым арнаментам.

Жанчыны ў святочных касцюмах з панёвамі. Вёска Неглюбка Веткаўскага р-на.
Сярэдзіна XIX ст.

Кампазіцыйна-арнаментальнае вырашэнне фартуха адпавядала вырашэнню кашулі і гарманізавалася з ёю. Апрача таго, фартух упрыгожваўся карункамі, махрамі і быў прыкметнай часткай касцюма. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў таксама гарсэт. Звычайна ён меў выгляд кароткай безрукаўкі, якая шчыльна абхоплівала стан і рабіла фігуру зграбнай і жаноцкай. Шылі гарсэт пераважна з мануфактурных тканін (аксаміт, парча, шоўк) чорнага, блакітнага, малінавага колеру, кроілі з глыбокім выразам пазухі і баскай па нізе, якая вырашалася фальбонамі ці клінамі, аздаблялі нашыўкамі стужак, тасёмак, гузікаў.

Фартух. Сярздзіна XIX ст. Ляхаўцы, Маларыцкі р-н.

Абавязковым элементам комплексу быў рознакаляровы, звычайна чырвона-зялёна-белага арнаменту, пояс - тканы, плецены ці вязаны, з кутасамі, махрамі або пампонамі.
Пояс,
апаяс, неад`емная частка беларускага нацыянальнага адзення. З`яўленне на людзях без пояса лічылася непрыстойнасцю, нявыхаванасцю, дрэнным тонам. Выраз "распаясаўся" якраз бярэ пачатак у тым часе і культурным асяродзі з адпаведнымі бытавымі звычаямі і маральнымі каштоўнасцямі. Найбольш пашыраныя паясы - тканыя шырынёй ад 2-3 да 20-30 см, даўжынёй да 2-3 м і болей. У рабочым стане апаясваліся 2-3 разы вакол таліі і завязваліся збоку, звісаючы канцамі амаль да каленяў.

Пояс. Заходняе Палессе. Канец XIX - пач. XX ст.

Галаўныя ўборы -састаўная частка адзення. Яны адлюстроўвалі сацыяльнае і сямейнае становішча жанчыны. Асноўныя формы галаўных убораў у дзяўчат - вянок, у жанчын — чапец, а паверх убрус. Галаўныя ўборы пануючых класаў выраблялі з дарагіх мануфактурных тканін (аксаміт, парча, шоўк, дыхтоўнае сукно), футра собаля, куніцы, бабра, ліса, вавёркі, багата аздаблялі каштоўнымі камянямі, жэмчугам, пер'ем, вышыўкай і карункамі з залатых і сярэбраных нітак. Жаночыя галаўныя ўборы, асабліва святочныя і абрадавыя, вылучаліся багаццем форм, спосабам нашэння, майстэрствам і вытанчанасцю мастацкага выканання. Дзяўчаты зачэсвалі валасы на прамы прабор (радзей гладка), запляталі ў 1 — 2 касы з каснікамі (розных колераў стужкі, паскі тканіны, ніткі бісеру). Дзявочыя ўборы ахоплівалі галаву ў выглядзе абручыка ці перавязкі-ручніка і падзяляліся на такія віды, як вянок, скіпдачка, чылка, кубак, хустка; часам яны ўваходзілі як састаўная частка ва ўборы замужніх жанчын. Асаблівая маляўнічасць, тонкі густ афармлення ўласцівы вясельным, купальскім уборам, у аздабленні якіх выкарыстоўвалі кветкі, галінкі дрэў, зеляніну, стужкі, пер'е, паперу. Яркім суквеццем, насычаным каларытам, мажорным ладам яны адпавядалі святочнаму настрою, падкрэслівалі хараство маладосці. Замужнім жанчынам не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой, і іх галаўныя ўборы былі больш разнастайныя і складаныя паводле будовы і спосабу нашэння, больш сціплыя паводле дэкору. У ансамблі ўсяго касцюма яны надавалі жаночай постаці велічнасць і статнасць, як бы скульптурную яснасць і закончанасць. Комплекс убору складаўся звычайна з цвёрдай асновы (тканка, лямец), спецыяльнага чапца і павязанага кавалка палатна. Жаночыя галаўныя ўборы падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка, рожкі, сарочка), каптуровыя (каптур, чапец, наколка), падвічкавыя (падвічка). На белае поле палатна наносіўся чырвоны ці чырвона-чорны арнамент. З прыёмаў мастацкага афармлення пераважалі вышыўка, узорыстае ткацтва, аплікацыя парчовай тасьмой, крамнымі тканінамі. Ва ўборах пажылых кабет асноўны акцэнт рабіўся на пластыку формы, спосаб завязвання. Багата выглядалі ўборы сваццяў, блізкія паводле характару аздаблення да святочных дзявочых. Жаночыя галаўныя ўборы не мелі рэзкага падзелу на летнія і зімовыя, у холад на іх дадаткова накідвалі хустку.

Жанчына ў галовачцы і жанчына ў намітцы. Столінскі р-н. Канец XIX ст.

Абутак, састаўная частка адзення, што арганічна дапаўняе яго ў адзіным косплексе, выконваючы тыя ж функцыі. Найбольш пашыраным будзёным абуткам сялян былі скураныя і плеценыя лапці, якія на Палессі называлі пасталамі. Бадай, кожны селянін меў пра запас некалькі пар лапцей, якія пляліся з ліпавай ці лазовай кары, бяросты, пяньковых або льняных аборак. У канцы XIX - пач. XX ст. распаўсюдзіўся валены абутак - валёнкі, якія насілі ў зімовы час з наступленнем халадоў. Падэшвы валёнак падшываліся тоўстым лямцам або скурай. Паўней на валёнкі сталі надзяваць гумавыя галошы. Як і іншыя часткі адзення, абутак адлюстроўваў мясцовую традыцыю, пол, узрост, маёмасны цэнз і спалучаўся з тыпам і колерам вопраткі, разам з яко ён ужываўся.

Лапці, традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. Лыка для лапцей дралі ў маі - чэрвені, нарыхтоўвалі таксама луццё - тонкія ліпавыя жэрдкі з карой. Лыкавыя скруткі вешалі ў клеці, на гарышчы хаты; перад выкарыстаннем іх размочвалі ў цёплай вадзе (каб былі эластычнымі), луццё распарвалі ў печы і здымалі з яго лыка. У залежнасці ад тэхнікі вырабу вылучаліся 2 тыпы лапцей: прамога (пашыраны паўсюдна) і касога (на ўсходзе Беларусі) пляцення. Лапці прамога пляцення падзяляліся на некалькі відаў. Найбольш пашыранымі былі кавярзні (глухія лапці, слепакі) - лапці з глыбокім закрытым наском (галоўкай) і запяткам. На Віцебшчыне, часткова Магілёўшчыне плялі шчарбакі (бяспятнікі) - неглыбокія (амаль адна падэшва). Лапці без галовак (замест іх спераду былі дзве шырокія лыкавыя пятлі) і запятак, з кожнага боку - пара вузкіх петляў (заборнікі) для прадзявання абор. Шчарбакі насілі пераважна ўлетку на палявых работах. На Палессі, поўдні Гродзеншчыны і Міншчыны бытавалі так званыя зрачыя лапці, у якіх насок пасярэдзіне зверху быў адкрыты - "вока" (яго стварала адсутнасць пярэдняга вушка - стракі).Лапці прамога пляцення пачыналі плесці з наска (толькі шчарбакі з пяты). У бакавыя вушкі (курцы, куракі) устаўляліся завостраныя з аднаго канца палачкі (сугакі, занозы), падэшву лапцей для моцнасці падпляталі лыкам з дапамогай жалезнага ці касцянога кручка (спіца, спічук, качадык, падплётка). Зрэдку ніз лапцей падшывалі скурай. На Падняпроўі і Паазер'і бытавалі лапці прамога пляцення з пяньковай вяроўкі. Лапці касога пляцення — пахлапні (пахрасні) — былі пашыраны на беларуска-рускім паграніччы і лічацца рускім запазычаннем. Мелі глыбокія круглыя насы, высокія бакі і запяткі. Пры іх вырабе вузкія, ачышчаныя ад кары палоскі лыка шчыльна падганялі адна да другой; плялі на драўлянай калодцы па памеры нагі. Падэшву падпляталі вітушкамі пянькі ці тонкімі вяровачкамі. Пахлапні часам выраблялі рамеснікі на заказ ці на продаж. Яны лічыліся святочным абуткам, насілі іх па некалькі гадоў. У ХІХ ст. на захадзе Беларусі былі пашыраны скураныя лапці — пасталы.

Скураныя лапці. Навагрудскі р-н.

 

Date: 2015-11-14; view: 4948; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию