Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Звязда. 1996. 27 лістапада





 

СТАТУТ САЮЗА БЕЛАРУСІ I РАСІІ

 

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, кіруючыся воляй народаў да супольнасці дзвюх дзяржаў, стварылі Саюз Беларусі і Расіі (далей называецца – Саюз).

Глава I

 

ПРЫНЦЫПЫ I МЭТЫ САЮЗА

Артыкул 1

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя (далей называюцца – дзяржавы – удзельніцы Саюза), што стварылі Саюз, дзейнічаюць на аснове гэтага Статута, які з’яўляецца неад’емнай часткай Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 года.

Артыкул 2

Устанаўліваецца грамадзянства Саюза. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь і кожны грамадзянін Расійскай Федэрацыі з’яўляецца адначасова грамадзянінам Саюза.

Артыкул 3

Саюз засноўваецца на прынцыпах суверэннай роўнасці дзяржаў – удзельніц Саюза, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека і грамадзяніна, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі, дабравольнасці, добрасумленнага выканання ўзаемных абавязацельстваў і на іншых агульнапрызнаных прынцыпах і нормах міжнароднага права.

Перспектывы развіцця Саюза накіраваны на паслядоўны рух дабравольнага аб’яднання дзяржаў – удзельніц Саюза на аснове свабоднага волевыяўлення іх народаў, зыходзячы з Канстытуцый дзяржаў–удзельніц Саюза і агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права.

Артыкул 4

У межах паўнамоцтваў, нададзеных гэтым Статутам, Саюз валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю.

Артыкул 5

Прававой асновай дзейнасці Саюза з’яўляюцца Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 года, гэты Статут, іншыя дагаворы паміж дзяржавамі – удзельніцамі Саюза, нарматыўныя прававыя акты органаў Саюза, прынятыя ў межах іх кампетэнцыі.

Пры гэтым Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 года, нарматыўныя прававыя акты, прынятыя раней органамі Супольніцтва Беларусі і Расіі, працягваюць дзейнічаць у частцы, што не супярэчыць Дагавору аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 года, неад’емнай часткай якога з’яўляецца гэты Статут.

Артыкул 6

Мэтамі Саюза з’яўляюцца:

а) умацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі – удзельніцамі Саюза ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах;

б) павышэнне ўзроўню жыцця народаў і стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага гарманічнага развіцця асобы;

в) устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў – удзельніц Саюза на аснове аб’яднання іх матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялаў, выкарыстання рыначных механізмаў фукцыянавання эканомікі;

г) збліжэнне нацыянальных прававых сістэм, фарміраванне прававой сістэмы Саюза;

д) забеспячэнне бяспекі і падтрыманне высокай абараназдольнасці, сумесная барацьба са злачыннасцю;

е) садзейнічанне забеспячэнню агульнаеўрапейскай бяспекі і развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў Еўропе і свеце.

Артыкул 7

Удзельніцай Саюза можа стаць дзяржава – член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая падзяляе мэты і прынцыпы Саюза і прымае на сябе абавязацельствы, прадугледжаныя Дагаворам аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 года і гэтым Статутам. Далучэнне да Саюза ажыццяўляецца са згоды дзяржаў – удзельніц Саюза.

Пры далучэнні да Саюза новай дзяржавы разглядаецца пытанне аб змяненні назвы Саюза.

 

Глава II

 

ЗАДАЧЫ САЮЗА

 

Артыкул 8

У палітычнай сферы задачамі Саюза з’яўляюцца:

а) узгадненне пазіцый і дзеянняў пры вырашэнні агульных палітычных праблем;

б) выпрацоўка агульных пазіцый па міжнародных пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс;

в) ажыццяўленне ўзгодненых мер па забеспячэнню міжнароднага міру і бяспекі, у тым ліку шляхам дасягнення міжнародных дамоўленасцей аб абмежаванні і скарачэнні ўзбраенняў і ваенных выдаткаў, аб ліквідацыі ядзернай і іншых відаў зброі масавага знішчэння;

г) садзейнічанне развіццю дэмакратыі ў Саюзе, захаванню і абароне правоў і асноўных свабод чалавека і грамадзяніна ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права.

Артыкул 9

У эканамічнай сферы задачамі Саюза з’яўляюцца:

а) забеспячэнне дынамічнага эканамічнага развіцця дзяржаў – удзельніц Саюза;

б) стварэнне роўных умоў і гарантый дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, адзінай эканамічнай прасторы дзяржаў – удзельніц Саюза;

в) фарміраванне і рэалізацыя ўзгодненай праграмы рыначных рэформ з улікам асаблівасцей эканамічнага развіцця кожнай дзяржавы – удзельніцы Саюза;

г) стварэнне ўмоў для свабоднай эканамічнай канкурэнцыі суб’ектаў гаспадарання;

д) стварэнне і развіццё агульнай інфраструктуры, і ў першую чаргу аб’яднаных транспартнай і энергетычнай сістэм, сістэмы сувязі адзінай навукова-тэхналагічнай і інфармацыйнай прасторы;

е) уніфікацыя грашова-крэдытных, бюджэтных і падатковых сістэм, а таксама стварэнне неабходных умоў для ўвядзення адзінай валюты;

ж) прымяненне ў адносінах з трэцімі краінамі аднолькавага рэжыму гандлю, агульных мытных тарыфаў, мер нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю;

з) развіццё ўзаемнага гандлю і эфектыўнае функцыянаванне адзінай мытнай прасторы;

і) стварэнне ўмоў для дзейнасці сумесных транснацыянальных кампаній;

к) узгадненне структурнай палітыкі з мэтай эфектыўнага выкарыстання эканамічнага патэнцыялу дзяржаў – удзельніц Саюза;

л) забеспячэнне на тэрыторыі адной з дзяржаў – удзельніц Саюза грамадзянам і юрыдычным асобам іншай дзяржавы – удзельніцы Саюза нацыянальнага рэжыму ў галіне набыцця маёмасці, валодання, карыстання і распараджэння ёю.

Артыкул 10

У сацыяльнай сферы задачамі Саюза з’яўляюцца:

а) распрацоўка адзіных падыходаў пры вылічэнні памераў аплаты працы, пенсіённага забеспячэння, у тым ліку памераў дапамог ветэранам вайны, узброеных сіл і працы, інвалідам і малазабяспечаным сем’ям, а таксама пры вызначэнні льгот і іншых мер сацыяльнаяй абароны;

б) забеспячэнне роўных правоў грамадзян дзяржаў – удзельніц Саюза пры атрыманні адукацыі, медыцынскай дапамогі, у працаўладкаванні, аплаце працы, прадастаўленні іншых сацыяльных гарантый;

в) устанаўленне адзіных норм у галіне аховы працы, сацыяльнага страхавання, вытворчай і сацыяльнай гігіены;

г) стварэнне агульнай інфармацыйнай базы даных па пытаннях занятасці насельніцтва і наяўнасці працоўных вакансій;

д) садзейнічанне развіццю адукацыі, узаемаўзбагачэнню культур, ажыццяўленню роўных умоў захавання і развіцця этнічнай, культурнай і моўнай самабытнасці народаў.

Артыкул 11

У сферы забеспячэння бяспекі задачамі Саюза з’яўляюцца:

а) прыняцце ў выпадку неабходнасці сумесных мер па прадухіленню пагрозы суверэнітэту і незалежнасці кожнай з дзяржаў – удзельніц Саюза;

б) каардынацыя дзейнасці дзяржаў – удзельніц Саюза ў галіне ваеннага будаўніцтва і развіцця іх узброеных сіл, сумеснае выкарыстанне ваеннай інфраструктуры і прыняцце іншых мер з улікам інтарэсаў дзяржаў – удзельніц Саюза для падтрымання як іх абараназдольнасці, так і абараназдольнасці Саюза ў цэлым;

в) распрацоўка і размяшчэнне сумеснага абароннага заказу, забеспячэнне на яго аснове паставак і рэалізацыі узбраенняў і ваеннай тэхнікі, стварэнне аб’яднанай сістэмы тэхнічнага забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц Саюза;

г) ажыццяўленне ўзгодненай пагранічнай палітыкі, распрацоўка і рэалізацыя сумесных праграм па пагранічных пытаннях, арганізацыі узаемадзеяння органаў кіравання пагранічнымі войскамі дзяржаў – удзельніц Саюза па ахове граніц Саюза;

д) барацьба з карупцыяй, тэрарызмам і іншымі відамі злачыннасці.

Артыкул 12

У прававой сферы задачамі Саюза з’яўляюцца:

а) развіццё нарматыўнай прававой базы ў мэтах забеспячэння далейшай інтэграцыі дзяржаў – удзельніц Саюза;

б) уніфікацыя і ўзгодненае развіццё заканадаўства дзяржаў – удзельніц Саюза;

в) супрацоўніцтва ў галіне кадыфікацыі і сістэматызацыі нарматыўных прававых актаў;

г) узаемная юрыдычная дапамога, супрацоўніцтва ў стварэнні і развіцці інфармацыйных баз даных у розных галінах права.

Артыкул 13

Паўнамоцтвы Саюза і яго органаў накіраваны на забеспячэнне роўнасці палітычных і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян.

Асноўнымі абавязкамі дзяржаў – удзельніц Саюза з’яўляюцца:

забеспячэнне свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі;

забеспячэнне прававых гарантый дзейнасці афіцыйна зарэгістраваных партый і грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку апазіцыйных;

забеспячэнне гарантый недатыкальнасці прыватнай уласнасці; прававое забеспячэнне інвестыцыйнай палітыкі і эфектыўная абарона правоў інвестараў у межах граніц Саюза;

гарантаванне свабоднай эканамічнай канкурэнцыі суб’ектаў гаспадарання;

захаванне іншых правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, замацаваных у міжнародна-прававых дакументах і ў нацыянальным заканадаўстве.

Артыкул 14

Органы Саюза і дзяржаў – удзельніц Саюза забяспечваюць выкананне задач Саюза, прадугледжаных артыкуламі 8 – 12 гэтага Статута.

Задачы Саюза рэалізуюцца органамі Саюза ў межах паўнамоцтваў і ў парадку, прадугледжаным гэтым Статутам, а органамі дзяржаў – удзельніц Саюза – у парадку, прадугледжаным для выканання міжнародна-прававых абавязацельстваў і нацыянальным заканадаўствам.

Глава III

 

ПАЎНАМОЦТВЫ САЮЗА

 

Артыкул 15

Дзяржавы – удзельніцы Саюза надзяляюць Саюз наступнымі паўнамоцтвамі:

а) забеспячэнне правоў грамадзян дзяржаў – удзельніц Саюза, якімі яны надзяляюцца як грамадзяне Саюза;

б) забеспячэнне роўнасці правоў грамадзян Саюза пры атрыманні ўсіх відаў адукацыі і медыцынскай дапамогі, у працаўладкаванні, аплаце працы і іншых галінах;

в) прыняцце прававых актаў Саюза; стварэнне прававой сістэмы Саюза; узгадненне дзеянняў у працэсе развіцця заканадаўства дзяржаў – удзельніц Саюза;

г) стварэнне і рэгуляванне дзейнасці агульнага рынку ў галіне энергетыкі, транспарту і сувязі;

д) забеспячэнне свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў, рабочай сілы ў межах граніц Саюза;

е) правядзенне адзінай мытнай палітыкі, уключаючы забеспячэнне адзінства кіравання мытнай справай;

ж) забеспячэнне сацыяльных умоў для функцыянавання адзінай навуковай, тэхналагічнай і інфармацыйнай прасторы, правядзенне ўзгодненай структурнай палітыкі, рэалізацыя сумесных навуковых і тэхналагічных праграм;

з) забеспячэнне адзінага падыходу ў прававым рэгуляванні інтэлектуальнай уласнасці;

і) каардынацыя дзейнасці ў сферы валютнага рэгулявання;

к) увядзенне адзіных стандартаў, правілаў бухгалтарскага ўліку, вядзення адзінай статыстыкі;

л) распрацоўка зацвярджэння і выканання бюджэту Саюза;

м) выкарыстанне маёмасці Саюза;

н) кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў, уключаючы выкананне бюджэту Саюза;

о) увядзенне сімволікі Саюза.

Дзяржавы – удзельніцы Саюза могуць перадаваць Саюзу таксама іншыя паўнамоцтвы ў парадку, прадугледжаным артыкулам 36 гэтага Статута.

Артыкул 16

У мэтах рэалізацыі задач Саюза дзяржавы – удзельніцы Саюза прымаюць узгодненыя рашэнні па наступных пытаннях:

а) распрацоўка і ажыццяўленне сумесных праграм у эканамічнай, сацыяльнай, экалагічнай і культурнай галінах;

б) арганізацыя ўзаемадзеяння дзяржаў – удзельніц Саюза ў галіне знешняй палітыкі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс;

в) каардынацыя знешнеэканамічнай палітыкі, у тым ліку ў дачыненні да тавараў і паслуг, якія перамяшчаюцца цераз мытную мяжу Саюза, уключаючы ліцэнзаванне, рэгуляванне цэн і іншыя меры нетарыфнага рэгулявання, устанаўленне ставак увазных і вывазных пошлін і памераў іншых мытных плацяжоў (уключаючы акцызы), іншых падаткаў, звязаных са знешнеэканамічнай дзейнасцю, а таксама ўзгодненага механізму іх прымянення;

г) забеспячэнне калектыўнай бяспекі дзяржаў – удзельніц Саюза;

д) узаемадзеянне ў забеспячэнні тэрытарыяльнай недатыкальнасці дзяржаў – удзельніц Саюза і аховы межаў Саюза;

е) забеспячэнне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, карупцыяй, тэрарызмам і іншымі відамі злачынстваў;

ж) фарміраванне ўзгодненых прававых асноў эканамічнага, сацыяльна-культурнага развіцця дзяржаў – удзельніц Саюза, уніфікацыя прававога рэжыму ўтварэння і дзейнасці юрыдычных асоб;

з) распрацоўка адзіных падыходаў пры вызначэнні мер сацыяльнай абароны, у тым ліку ў галіне занятасці, аховы працы, вытворчай і сацыяльнай гігіены, сацыяльнага страхавання, пенсіённага забеспячэння;

і) уніфікацыя грашова-крэдытных, бюджэтных і валютных сістэм, фінансавых рынкаў, узгадненне асноў антыманапольнага, падатковага і інвестыцыйнага заканадаўства;

к) каардынацыя дзейнасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогіі, забеспячэнне экалагічнай бяспекі, ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў і аварый, перш за ўсё аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Па пералічаных у гэтым артыкуле пытаннях органы Саюза прымаюць рашэнні ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй або дзяржавы – удзельніцы Саюза, у выпадку неабходнасці, заключаюць міжнародныя дагаворы.

Артыкул 17

Гэты Статут не закранае правоў і абавязацельстваў дзяржаў – удзельніц Саюза па іншых міжнародных дагаворах, у тым ліку прынятых у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Глава IV

 

ГРАМАДЗЯНСТВА САЮЗА

 

Артыкул 18

Наяўнасць у грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі грамадзянства Саюза не прымяншае яго правоў і свабод і не вызваляе ад абавязкаў, якія вынікаюць з грамадзянства адпаведнай дзяржавы – удзельніцы Саюза.

Разам з правамі і абавязкамі, якія вынікаюць з грамадзянства адпаведнай дзяржавы – удзельніцы Саюза, грамадзяне Саюза надзяляюцца правамі і выконваюць абавязкі, звязаныя з грамадзянствам Саюза.

Грамадзянін Саюза мае права:

а) на свабоднае перамяшчэнне і пастаяннае пражыванне ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і тэрыторыі Расійскай Федэрацыі з выкананнем правілаў, якія ўстаноўлены законамі гэтых дзяржа, у дачыненні да асобных раёнаў і мясцовасцей;

б) на абарону на тэрыторыі трэцяй краіны, дзе няма прадстаўніцтва дзяржавы – удзельніцы Саюза, грамадзянінам якой ён з’яўляецца, з боку дыпламатычных прадстаўніцтваў ці консульскіх устаноў іншай дзяржавы – удзельніцы Саюза на тых жа ўмовах, што і грамадзяне гэтай дзяржавы;

в) на ўдзел у кіраванні справамі Саюза;

г) на валоданне, карыстанне і распараджэнне маёмасцю на тэрыторыі іншай дзяржавы – удзельніцы Саюза на тых жа ўмовах, што і грамадзяне гэтай дзяржавы.

Грамадзянін Саюза, які пастаянна пражывае ў іншай дзяржаве – удзельніцы Саюза, мае права выбіраць і быць выбраным у органы мясцовага самакіравання на тэрыторыі гэтай дзяржавы.

Глава V

 

ОРГАНЫ САЮЗА

 

Артыкул 19

Для рэалізацыі задач Саюза дзяржавы – удзелыніцы Саюза ўтвараюць на парытэтных асновах Вышэйшы Савет Саюза, Парламенцкі Сход Саюза, Выканаўчы Камітэт Саюза і, у выпадку неабходнасці, іншыя органы Саюза.

Рашэнні органаў Саюза прымаюцца ў межах іх кампетэнцыі і без урону канстытуцыям дзяржаў – удзельніц Саюза. Пры гэтым рашэнні Вышэйшага Савета Саюза і Выканаўчага Камітэта Саюза падлягаюць непасрэднаму выкананню органамі Саюза і, з захаваннем патрабаванняў заканадаўстваў дзяржаў – удзельніц Саюза, іх органамі выканаўчай улады.

Пры неабходнасці органы дзяржаўнай улады дзяржаў – удзельніц Саюза прыводзяць свае прававыя акты ў адпаведнасць з рашэннямі органаў Саюза або выдаюць прававыя акты, якія забяспечваюць рэалізацыю гэтых рашэнняў.

Date: 2015-10-21; view: 392; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию