Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў пасляваенны перыяд





 

Тэрыторыя Беларускай ССР і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у пасляваенны перыяд у значнай ступені змяніліся. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР у верасні 1939 г. тэрыторыя рэспублікі складала звыш 240 тыс. кв. км. У кастрычніку па загаду ўрада СССР значная частка Віленскага краю разам з беларускаю Вільня, якая да таго часу была цэнтрам Заходняй Беларусі, былі перададзены Літоўскай рэспубліцы, а абласным цэнтрам замест Вільні стаў горад Вілейка і была ўтворана Вілейская вобласць Беларускай ССР. Летам 1940 г., пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Літве, ёй была яшчэ перададзена ад Беларусі тэрыторыя Свянцянскага раёна і частак Відзаўскага, Астравецкага, Воранаўскага,Гадуцішкаўскага і Радунскага раёнаў.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны па дагавору паміж СССР і Польскай Народнай Рэспублікай ад 16 жніўня 1945 г. «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ў склад Польшчы перададзены, у парушэнне Канстытуцыі Беларускай ССР 1937 г. (Арт. 16) без згоды рэспублікі, 17 раёнаў былой Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Такім чынам, пасля ўсіх гэтых падарункаў нашым суседзям тэрыторыя Беларускай ССР складае 207,6 тыс. кв. км.

У пачатку 1947 г. у Беларускай ССР меліся 12 абласцей (Баранавіцкая, Бабруйская, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Маладзечанская, Пінская, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Полацкая), 175 раёнаў і 2522 сельсаветы. У студзені 1954 г. скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў студзені 1960 г. Маладзечанская вобласці. У 1956 – 1966 гг. у Беларускай ССР праводзілася ўзбуйненне раёнаў і былі скасаваны: у 1956 г. – 11 раёнаў, у 1957 г. – 3, у 1959 г. – 14, у 1960 г. – 15, у 1961 г. – 1, у 1962 – 54 раёны. Усяго скасана 98 раёнаў. У той жа час адбывалася і ўзбуйненне сельсаветаў, перайменаванне вёсак і іншых паселішчаў. Толькі адным указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1964 г. былі зменены старыя гістарычныя назвы больш чым 160 паселішчаў. Кіраўнікі дзяржаўных органаў тагачаснай Беларускай ССР (адны не разумелі, а другія наўмысна) знішчалі гістарычную беларускую тапаніміку, якая звязвала нашую сучаснаць з мінулым. Напрыклад, вёскі Кабыляк, Кабылякі, Кабылянка, Кабылічы, Кабыльнікі, Кабылье, Кабыльчыцы, Кабылкі набылі новыя назвы, такія як Акцябрская, Акцябрск, Знаменка, Зоранька, Калінава, Клёны, Рассветная. Вядома, што назвы Кабылічы, Кабыльнікі і іншыя сведчылі пра гістарычны занятак іх жыхароў – гадоўлю коней, а такія як Акцябрская, Зоранька, Рассветная сведчылі толькі пра непавагу да беларускай гісторыі, мовы і дзяржавы. На нашай зямлі амаль, што няма аніводнай народнай назвы вёскі, рэчкі, возера, якая б узнікла выпадкова, кожная мае сваю гісторыю, якую трэба ведаць, каб спазнаць наша мінулае.

Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет Беларускай ССР, якія лічыліся вышэйшымі заканадаўчымі органамі, фактычна самі па сабе нічога не вырашалі, а выконвалі дырэктывы Камуністычнай партыі, яе Цэнтральнага Камітэта, Палітбюро і асабіста Генеральнага сакратара ЦК ВКП(б), а з кастрычніка 1952 г. ЦК КПСС, І.В.Сталіна. Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. была зроблена спроба ўтварыць у СССР калектыўнае кіраўніцтва, у якім галоўная роля павінна была належаць Г.М.Малянкову (Старшыні Савета Міністраў СССР), Л.П.Берыі (першаму намесніку Старшыні Савета Міністраў СССР і міністру ўнутранях спраў), В.М.Молатаву (першаму намесніку Старшыні Савета Міністраў СССР і міністру замежных спраў), М.А.Булганіну (першаму намесніку Старшыні Савета Міністраў СССР, ваеннаму міністру), К.Е.Варашылаву (Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР).

Галоўным калектыўным кіраўнічым органам у дзяржаве заставаўся Цэнтральны Камітэт КПСС і яго новаўтвораны Прэзідыум ЦК КПСС у складзе Г.М. Маленкова, Л.П. Берыя, В.М. Молатава, К.Е. Варашылава, М.С. Хрушчова, М.А. Булганіна, Л.М. Кагановіча, А.І. Мікаяна, М.З. Сабурава, М.Г. Пярвухіна і яшчэ чатырох кандыдатаў у члены Прэзідыума.

Вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Беларускай ССР па Канстытуцыі БССР 1937 г. лічыўся Вярхоўны Савет БССР, які збіраўся на сесіі два разы ў год і кожная сесія працягвалася 2 – 3 дні, а ў перапынках паміж сесіямі вышэйшым органам улады лічыўся яго Прэзідыум. Першыя выбары Вярхоўнага Савета БССР у пасляваенны перыяд адбыліся 9 лютага 1947 г. у тым жа парадку, што і перад вайной, калі па сутнасці ніякага выбару не было, бо быў толькі адзін кандыдат на выбарчую акругу і ўсе грамадзяне вымушаны былі з’яўляцца на выбары і галасаваць за аднаго кандыдата сваёй акругі. У гэтых выбарах прымалі ўдзел 99,97 % выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў прагаласавалі 99,57 %.

На першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР другога склікання, што адбылася 12–14 сакавіка 1947 г., былі выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета В.І.Казлоў, а таксама яго намеснікі, чатыры пастаянныя камісіі, Прэзідыум Вярхоўнага Савета ў складзе 19 чалавек і зацверджаны склад урада БССР. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета быў выбраны Н.Я.Наталевіч, а старшынёй урада – П.К.Панамарэнка (да жніўня 1948 г.), а потым, да 1953 г., А.Я.Кляшчоў. Старшынёй Презідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1948 – 1967 гг. выбіраўся В.І. Казлоў. Але ўсе службовыя асобы дзяржаўнага апарату БССР былі падпарадкаваныя Цэнтральнаму Камітэту Кампартыі Беларусі і яго першым сакратарам, якія прызначаліся з Масквы. У пасляваенны перыяд гэтую пасаду займалі П.К.Панамарэнка з 1938 г. по 1947 г., М.І.Гусараў – з 1947 да 1950 г., М.С.Патолічаў – з 1950 да 1956 г., К.Т.Мазураў – з 1956 да 1965 г. Усе асноўныя рашэнні па дзяржаў-наму кіраўніцтву спачатку прымаліся ў ЦК КП(б) Беларусі, які ў сваю чаргу атрымоўваў загады з ЦК ВКП(б), а з кастрычніка 1952 г. ЦК КПСС.

Сесіі Вярхоўнага Савета БССР праходзілі фармальна. Усе дэпутаты дружна галасавалі за тыя законапраекты, якія ім прапаноўваліся. За ўвесь пасляваенны перыяд не было ніводнага разу, каб які-небудзь дэпутат прагаласаваў супраць прапанаванага законапраекта. Кампетэнцыя Вярхоўнага Савета БССР была даволі абмежаванай, ён не вызначаў ні ўнутранай, ні знешняй палітыкі рэспублікі.

Вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады рэспублікі з’яўляўся Савет Міністраў БССР, які ўтвараўся нібыта Вярхоўным Саветам БССР. На самай справе ён прызначаўся Бюро ЦК КП(б) Беларусі, а старшыня Савета Міністраў рэспублікі зацвярждаўся ў ЦК ВКП(б) (з 1952 г. ЦК КПСС). Кампетэнцыя Савета Міністраў БССР была таксама вельмі абмежаванай, бо ён падпарадкоўваўся Савету Міністраў СССР і звязаны пастановамі Дзяржплана, Міністэрства фінансаў, іншых агульных і саюзнарэспубліканскіх міністэрстваў СССР.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларускай ССР у пасляваенны перыяд складаліся з абласных, гарадскіх, раённых, сельскіх, пасялковых Саветаў дэпутатаў працоўных і іх выканаўчых камітэтаў. Мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў выбіраліся грамадзянамі, дасягнуўшымі 18 гадоў, па месцы жыхарства, на 2 гады. Выбары ў мясцовыя Саветы праводзіліся ў тым жа парадку, што і ў Вярхоўны Савет. Тэрыторыя вобласці, горада, раёна, сельсавета, пасёлка падзялялася на акругі і на кожную акругу вылучаўся адпаведнай установай адзін кандыдат. Так што і тут выбару фактычна не было, усе выбаршчыкі павінны былі перадаваць свой голас за таго, каго рэкамендавалі партыйныя кіраўнікі. Першыя пасляваенныя выбары ў мясцовыя Саветы адбыліся ў студзені 1948 г. У іх прынялі ўдзел у розныя мясцовыя Саветы ад 99,89 да 99,97 % зарэгістраваных выбаршчыкаў. Тое ж самае наглядалася і ў наступныя гады.

Дзейнасць мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных і іх выканаўчых камітэтаў ажыццяўлялася пад непасрэдным кіраўніцтвам і кантролем адпаведных абласных, гарадскіх і раённых камітэтаў камуністычнай партыі. Галоўнай формай працы мясцовых Саветаў былі іх агульныя сходы-сесіі, якія павінны былі збірацца: абласнога Савета –не радзей чатырох разоў у год; сесіі гарадскіх, пасялковых і сельскіх Саветаў – не радзей шасці разоў у год. Кожная сесія доўжылася, як правіла, адзін-два дні. Пастаянна дзеючымі выканаўча-распарадчымі органамі мясцовых Саветаў былі іх выканаўчыя камітэты. Яны ажыццяўлялі кіраўніцтва на сваёй тэрыторыі гаспадарчай і сацыяльна-культурнай працай. Выканаўчыя камітэты саветаў абласцей, гарадоў і раёнаў у сваім складзе мелі шэраг галіновых аддзелаў: фінансаў, прамысловасці, аховы здароўя, асветы, культуры, сацыяльнага забеспячэння і іншыя. Дзейнасць аддзелаў выканаўчых камітэтаў будавалася на прынцыпе двайнога падпарадкавання. Кожны аддзел падпарадкоўваўся кіраўніцтву свайго выканаўчага камітэта і вышэй стаячага аднайменнага аддзела і міністэрства.

 

Date: 2015-10-21; view: 998; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию