Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі





Гітлераўская Германія, рыхтуючыся да вайны з Савецім Саюзам, у 1940 г. акупавала Данію, Нарвегію, Бельгію, Нідэрланды, Люксембург і, разграміўшы Францыю, большую частку яе тэрыторыі. У гэтым жа годзе яна заключыла агрэсіўны саюз з Італіяй і Японіяй. У красавіку – маі 1941 г. Германія захапіла Югаславію і Грэцыю. Забяспечыўшы сабе тылы ў Заходняй, Паўночнай і Паўднёвай Еўропе, 22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на Савецкі Саюз. Савецкае кіраўніцтва спадзявалася, што Германія не адважыцца пачаць вайну, бо сілы, якія былі сканцэнтраваны каля мяжы, былі прыкладна роўнымі:

 

 

Арміі   Дывізіі   Танкі   Самалёты   Артылерыя і мінамёты  
Нямецкая         30 000  
Савецкая         46 830  

Аднак узнікае пытанне, як магло здарыцца, што ўжо к сярэдзіне ліпеня, гэта значыць праз тры тыдні, немцы захапілі Прыбалтыку, Беларусь, значную частку Украіны. Савецкая армія страціла 3500 самалётаў, 6000 танкаў, больш за 20 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў. Толькі немцы захапілі ў 1941 г. 3 млн 900 тыс. савецкіх салдат і камандзіраў.

Прычын няўдач было многа, але галоўныя з іх наступныя:

1. Пралікі палітычнага і вайсковага кіраўніцтва аб магчымым часе нападу Германіі на Савецкі Саюз. Таму да апошняй хвіліны спадзяваліся, што можна пазбегнуць вайны. Толькі ноччу з 21 на 22 чэрвеня 1941 г. была выдадзена Дырэктыва № 1, згодна з якой камандуючым прыгранічных вайсковых акруг загадвалася прывесці войскі ў павышаную баявую гатоўнасць, але ніякіх іншых мерапрыемстваў не рабіць, не паддавацца ні на якія правакацыі. Пасля пачатку вайны раніцай 22 чэрвеня нарком абароны Цімашэнка даваў наступныя ўказанні намесніку камандуючага заходняй акругай генералу Болдзіну: «Товарищ Болдин, учтите, никаких действий против немцев без нашего ведома не предпринимать. Ставлю в известность вас и прошу передать Павлову, что товарищ Сталин не разрешает открывать артиллерийский огонь по немцам» (Болдзин И.В.Страницы жизни. М., 1961). Тое самае пісаў і маршал Маліноўскі. Калі ён спытаўся ў наркома абароны, ці можна адкрываць агонь, калі вораг уварвецца на нашу тэрыторыю, атрымаў адказ: на правакацыю не паддавацца і агню не адкрываць» (Малиновский Р. Двадцатилетие начала Великой Отечественной войны // Военно-историческнй журнал. № 6. 1961). У першай палове дня 22 чэрвеня выдадзена Дырэктыва № 2, якая загадвала даць адпор немцам, але мяжы не пераходзіць. Толькі пад вечар была выдадзена Дырэктыва № 3, якая прапанавала Чырвонай Арміі замест арганізацыі абароны перайсці ў наступленне.

2. Памылковая ваенная дактрына, якая грунтавалася на тым, што «мы на сваёй тэрыторыі ваяваць не будзем», а таму значная частка арміі была размешчана каля самай граніцы і рыхтавалася да наступлення, а не да абароны.

3. Знішчэнне перад самай вайной найбольш прафесійна падрыхтаваных ваенных камандзіраў. Толькі пачынаючы з 1937 г. былі расстраляны тры маршалы з пяці, 10 камандармаў другога рангу – з 10, 50 камкораў – з 57, 154 камдзівы – са 186 і вялікая колькасць сярэдняга каманднага саставу.

4. Бюракратычна-дэспатычная сістэма кіравання арміяй, якая пазбавіла ваеннае камандаванне неабходнай самастойнасці і ініцыятывы, скавала яго страхам перад рэпрэсіямі НКУС.

Былі і іншыя прычыны няўдач, такія, як слабая матарызацыя арміі, звышпатрэбная колькасць кавалерыі, якая аказалася непрыгоднай для вайны матораў, і інш.

Усё гэта прывяло да таго, што, нягледзячы на гераізм многіх салдат і камандзіраў, немцам удалося ў першы месяц вайны вывесці са строю каля 100 савецкіх дывізій і захапіць вялікую тэрыторыю. На акупаванай немцамі тэрыторыі быў устаноўлены гітлераўскі бесчалавечы рэжым, які ставіў сабе за мэту знішчыць як мага больш людзей. Адразу, пасля таго як немцы занялі Беларусь, на ўсёй акупаванай тэрыторыі яны ўвялі ваеннае кіраванне, якое на частцы тэрыторыі праз кароткі час было заменена цывільным.

 

Date: 2015-10-21; view: 458; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию