Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст





Класiфiкацыя матэрыялаў заканадаўства гэтага часу, як i папярэд-няга, вельмi складаная. Яны выдавалiся як манiфесты, указы, пастановы, палажэннi, iнструкцыi, уставы, законы i г. д. Пры гэтым назва не заўсёды адпавядала зместу дакумента i яго прызначэнню. Часам па аднолькавых з'явах i адносiнах прымалiся рознатыповыя заканадаўчыя дакументы.

Адной з самых распаўсюджаных формаў заканадаўства канца XVIII – пачатку XX ст. былi манiфесты. Яны выдавалiся ў сувязi з важнейшымi падзеямi ў палiтычным жыццi краiны: абвяшчэннем стану вайны цi мiру, узыходжаннем на трон новага манарха (напрыклад, манiфест Аляксандра III ад 29 красавiка 1881 г.); абвяшчэннем важнейшых сацыяльна-эканамiчных цi палiтычных пераўтварэнняў (Манiфест 19 лютага 1861 г., Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г.). Манiфесты друкавалiся масавым для таго часу тыражом, iх публiкавалi ў газетах, абвяшчалi насельнiцтву пасля ўрачыстых богаслужэнняў у саборах i цэрквах. Прызначаныя такiм чынам для шырокай аўдыторыi, манiфесты характарызуюцца публiцыстычнасцю, iмкненнем выявiць салiдар-насць манарха з народам i г. д. Напрыклад, Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. («Аб удасканаленнi дзяржаўнага парадку») пачынаўся так: «Смуты i хваляваннi ў сталiцах i ў многiх мясцовасцях iмперыi нашай вялiкiм i цяжкiм жалем перапаўняюць сэрца наша. Шчасце расiйскага гасудара непарыўна звязана са шчасцем народным i смутак народны – яго смутак». Манiфесты пераважна дэкларавалi пэўную iдэю, абвяшчалi пэўную падзею i таму часам спалучалiся з iншымi дакументамi заканадаўчага характару, якiя змяшчалi канкрэтныя прававыя нормы (Манiфест 19 лютага 1861 г. i «Палажэннi...», Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. i Асноўныя дзяржаўныя законы 1906 г. i г. д.). Для большага эмацыянальнага ўздзеяння на народныя нiзы напiсанне асобных манiфестаў даручалася духоўным асобам. Так, Манiфест 19 лютага напiсаны мiтрапалiтам Фiларэтам (Драздовым).

Другую, яшчэ больш шматлiкую групу заканадаўчых актаў складалi ўказы. У канцы XVIII – XIX ст. указы падзялялiся на тры катэгорыi: а) iмянныя; б) абвешчаныя з Сената; в) сенацкiя. Iмянныя ўказы з'яўлялiся распараджэннямi, загадамi iмператара, якiя накiроўвалiся Сенату для выканання. Указ, абвешчаны з Сената, быў таксама распараджэннем iмператара, на аснове якога Сенат складаў тэкст указа, прызначанага для абнародавання. Сенацкi ўказ – гэта пастанова па агульным цi канкрэтным пытаннi, аформленым у форме ўказа ад iмя Сената. Пасля 1906 г. указы ад iмя цара сталi асноўнай формай так званага пазадумскага заканадаўства.

У канцы XVIII – XIX ст. вялiкая група ўказаў была звязана з распаўсюджваннем агульнага заканадаўства на далучаныя да Расiйскай iмперыi тэрыторыi. Асобныя з іх прадвызначалi змены ў тых цi iншых накiрунках палiтыкi расiйскiх улад. Адным з такiх стаў указ аб увядзеннi iнвентароў для сялян Украiны i Беларусi ў 1847 г. З 1906 г. указ з'яўляўся той формай заканадаўчага акта, якая вызначала тэрмiны выбараў i парадак работы Дзяржаўнай думы.

Палажэннi ўяўлялi сабой комплекс узаемазвязаных заканадаўчых дакументаў. Так, новае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялянства па рэформе 1861 г. было вызначана ў 17 дакументах, кожны з якiх прысвячаўся якой-небудзь групе сялянства цi мясцовасцi: «Палажэнне аб выкупе сялянамi, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi», «Мясцовыя палажэннi аб пазямельным упарадкаваннi сялян, паселеных на памешчыцкiх землях у губернях велiкарускiх, расiйскiх i беларускiх» i iнш. Прыкладам гэтай разнавiднасцi заканадаўчых дакументаў могуць быць таксама «Палажэннi аб губернскiх i павятовых земскiх установах» (1864 г., на тэрыторыю Беларусi не распаўсюджваліся), «Палажэнне аб выбарах у Дзяржаўную думу (1906 г.)». Назву «Палажэнне» меў i заканадаўчы дакумент, якi вызначаў парадак выбараў ва Устаноўчы сход (1917 г.).

Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў, сустракаўся параўнальна рэдка. Пэўнае значэнне гэтай катэгорыi было нададзена толькi з пачаткам дзейнасцi Дзяржаўнай думы. Звод Асноўных дзяржаўных законаў вызначаў працэдуру зацвярджэння новых законаў i спрабаваў даць тлумачэнне размежавання iх з указамi i загадамi цара. Указы маглi прымаць толькi ў перапынках памiж пасяджэннямі Дзяржаўнай думы, а загады маглi выдавацца царом толькi ў адпаведнасцi з законамi. Пры гэтым даследчыкi павiнны размяжоўваць «Асноўныя дзяржаўныя законы», зацверджаныя 23 красавiка 1906 г. Мiкалаем II i Звод Асноўных дзяржаўных законаў, якi з'яўляецца часткай тома 1 «Зводу законаў Расiйскай iмперыi» выдання 1906 г. Першы з дакументаў – гэта акт праватворчасцi расiйскага манарха, у той час як другi – вынiк сiстэматызацыi дзеючага заканадаўства ўпаўнаважанымi на тое дзяржаўнымi органамi.

Важнымi разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Сярод заканадаўчых дакументаў XVIII – першай паловы XIX ст. можна назваць даравальныя граматы («Даравальная грамата дваранству», «Даравальная грамата гарадам»). У канцы XIX – пачатку XX ст. распаўсюджваюцца такiя дакументы заканадаўчага характару, як «Высочайше одобренные мнения Государственного Совета», «Высочайшее повеление».

Своеасаблiвай формай дакументаў заканадаўства XIX ст. з'яўлялiся ўставы (аб цэнзуры, ваенныя, судовыя i iнш.). У шэрагу выпадкаў устаў мог выступаць як кадыфiкацыйны акт, якi аб'ядноўваў цэлую групу законапалажэнняў (напрыклад, Устаў аб прамысловасцi). Устаў быў i формай прыватных заканадаўчых актаў (так, устаў кожнага акцыянернага таварыства зацвярджаўся царом i выступаў як спецыяльнае законапалажэнне).

Разгледжаныя вышэй формы не ахоплiваюць усiх шматлiкiх разнавiднасцей заканадаўчых дакументаў, паколькi да iх адносiлiся i рэгламенты, i рэскрыпты, «высочайше одобренные» Асобыя журналы Савета мiнiстраў, часовыя правiлы i г. д.


Date: 2015-09-19; view: 422; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию