Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 50





А. 1. А цi можна ад такiх словаў адарваць не (ня): нябожчык, небарака, немач, недасол, нягода?

2. Як зьменiцца значэньне слова, калi адкiнем не (ня): непагода, не-

дастатак, няўпраўка, нязгода, няшчасьце, невялiкi, нягодны, няпрыяцель?

3. Якiя ведаеце прыметнiкi i прыслоўi з не? (некаторы..., недзе...).

4. Як пiшацца не з дзеясловам?

5. Зьвярнi ўвагу на не ў такiх сказах: Ён чалавек не разумны, а хiтры. Багацьце ня шчасьце, а нешта iншае.

 

§ 56. Адмоўнае прыслоўе не (ня) пiшацца асобна або разам.

Не (ня) пiшацца разам:

1) з тымi словамi, што без яго ня ўжываюцца: нябожчык, небарака, немач, недасол, нягода i г. д.

2) калi, аддзялiўшы не (ня), атрымаем слова супрацiўнага значэньня: няшчасьце - шчасьце, непрыяцель - прыяцель, няпраўда - праўда, невялiкi - вялiкi i г. д.

3) з некаторымi займеньнiкамi (неазначальнымi) i прыслоўямi: некаторы, неякi, некага, нечага, нехта, нешта, нечы(й), неякiсь; некалi, недзе, некуды, неадкуль, - прычым на не прыходзiцца нацiск.

Не (ня) пiшацца асобна:

1) пры дзеясловах (за выключэньнем - недамагаць, ненавiдзець, няволiць, няможацца): не пайду, не магу, ня можа i г. д.

2) калi за сказам з адмоўнасьцю не стаiць (або можна паставiць) сказ супярэчлiвы, якi гэтую адмоўнасьць паясьняе: не такi, а такi..., ня то, а то i г. д. Напрыклад: Вясна не мясна, а малочна. Восень не малочна, а мясна;

3) калi посьле адмоўнасьцi можна сказаць ёсьць: Ня дзiва ( ня ёсьць дзiва ), што малако сiва.

 

Б. Перапiсаўшы, выясьнiць, чаму не (ня) напiсана разам або асобна:

 

Не векавое, а ракавое. Крыўдзiцель перамагае ня праўдаю, а крыўдаю i сiлай. Няпраўдаю сьвет пройдзеш, але назад ня вернешся. Пiсаў пiсака, што не разьбярэ небарака. З незабiтага лiса шубы ня шыюць. Памсьцiцца не забiты, а жывы. Калi нярод, дык i неўмалот. Ня дзiва, што малако чорна, а карова сiва. Што сабе ня мiла, то й другому ня зыч. Чоран воран, а ня птух; хоць з крыльлямi, да ня сокал; шэсьць ног мае, зямлю капае (жук). Дзед нешта пачаў недамагаць. Нявесела выглядае надвор'е ўвосень. Мой брат здольны, але не ста-ранны. Вясна не мясна, а восень не малочна. Грозен, да ня боязен. I мала, i няўдала. Гулi не аднаго ў лапцi абулi (а многiх). Лецейка ня ўлежна, дык уежна. На табе, нябожа, што мне ня гожа. Нябiтаму няма чаго плакаць. Бела мыецца, ды нячыста ходзiць. Нудна й няпрытульна навакола.

 


Date: 2015-09-19; view: 475; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию