Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 2. А.1.Якое слова абазначае прадмет у такiм сказе: вострая каса зламалася?





 

А. 1.Якое слова абазначае прадмет у такiм сказе: вострая каса зламалася?

2.Што тут сказана аб касе?

3.Назавi колькi прадметаў, што знаходзяцца ў хаце, на вулiцы, у полi.

4.Што маюць супольнага вось такiя прадметы:

 

а) малако сьнег цукар б) вугальле чарнiла сажа в) клубок яблык яйко г) алей вада квас
д) сонца месяц лямпа е) камень мур косьць ж) нож каса брытва з) шпiлька шыла штык
i) сьнег лёд к) агонь сонца л) цукар мёд м) пук сена

 

5.Што супольнага маюць чалавек, жывелiна й расьцiна? Цi яны кормяцца, растуць, памiраюць разам?

§2. Асаблiвасьцi прадметаў. Усе, што можам заўважыць у прадметах i што можам аб iх сказаць, гэта - асаблiвасьцi прадметаў, напрыклад: востры, белы, чорны, круглы; сядзiць, ляцiць, свецiць, грэе, колецца i г.д.

§3. Ажыўленыя i неажыўленыя прадметы. Да ажыўленых прадметаў залiчаем людзей, жывёлiну i расьцiну; да неажыўленых - рэчы i з'явiшчы. Чалавек, дзяўчына, конь, курапатка; дуб, васiлек, грыб - гэта прадметы ажыўленыя. Рэчы, як стол, кнiжка; з’явiшчы, як дождж, бура, маланка - прадметы неажыўленыя.

 

Б. 1. Перапiсаўшы, падчыркнi словы, што азначаюць асаблiвасьцi прадметаў:

 

Дажджавая вада нясмачная. Селета год ураджайны. Маленькi Сьцепка чытае цiкавую кнiжку. Моцна сьпiць шырокая рака. Ужо i халодная восень прышла. Золата i ў попеле вiдаць. Абмiраюць на зiму i вужакi, i жабы, i яшчаркi. Дудар дудару дарма грае. Адзiн хлеб прыедлiў.

 

2. Перапiсаўшы, падчыркнi прадметы ажыўленыя простай рыскай

(), неажыўленыя пакручастай ().

НА ПРАДВЕСЬНЕ.

 

Рушыўся сьнег. Зашумела вада. Раскавалiся рэкi ад лёду. Лынула вон зiмавая вада. Сонца прыносiць цяпло i пагоду. Шумныя песьнi iграюць лясы. Зморана трушанкай у хлявох адзываецца рыкам скацiнка. Конiкi ў стайнях iржаць пры жлабох. Бацян праляцеў над адрынкай. Будзiцца посьле зiмовага сну па хацiнках люд працавiты; скоранька цягне саху, барану, глядзiць - шыны на колах цi зьбiты.

 

Date: 2015-09-19; view: 538; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию