Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Палитычнае и эк. развицце 60-80гг





Пасля смерці Сталіна 1953 г. у СССР пачалася адносная лібералізацыя. Ужо з верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Хрушчоў, у друку пачалі з’яўляцца артыкулы аб шкоднасці культу асобы. Была праведзена рэарганізацыя цэнтральнага апарату ўлады, зменшылася колькасць чыноўнікаў, павялічылася роля мясцовых саветаў. У 1956 г. першым сакратаром ЦК КПБ быў абраны К.Т. Мазураў — першы беларус, які заняў вышэйшую партыйную пасаду ў БССР. Сапраўдная дэсталінізацыя краіны пачалася пасля ХХ з’езду КПСС (1956 г.), на якім былі падвергнуты крытыцы палітыка масавых рэпрэсій і культ асобы Сталіна. Па ініцыятыве М.С. Хрушчова быў ліквідаваны ГУЛАГ, шырокія маштабы набыла рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З гэтай прычыны перыяд кіравання М.С. Хрушчова (1953 - 1964 г.) у гісторыі атрымаў назву «адліга». Эк развіццё. У другой палове 1950-х г. у свеце разгарнулася нав-тэх р-цыя (НТР), якая прадугледжвала хуткае ўкараненне дасягненняў навукі ў вытворчы працэс. У Савецкім Саюзе перавага ў развіцці надавалася машынабудаванню, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыцы. У 1957 г. была праведзена рэформа кіравання эканомікай: замест міністэрстваў, якія былі створаны па галіноваму прынцыпу, уводзіліся саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), у аснову якіх быў пакладзены тэрытарыяльны прынцып кіравання ўсёй эканомікай - прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. У БССР быў створаны саўнаргас БССР. У кастрычніку 1961 г. на ХХІІ з’ездзе КПСС была прынята праграма пабудовы камунізму, да пач 1980-х г. Міжнароднае становішча. У 1949 г. у Савецкім Саюзе была створана атамная бомба і такім чынам ліквідавана манаполія ЗША ў галіне ядзернай зброі. Пачалася «халодная вайна» — ваенна-палітычная канфрантацыя груп дзяржаў, у першую чаргу, СССР і ЗША. Паміж імі не адбывалася адкрытых ваенных сутыкненняў, але вялося назапашванне ядзернай зброі (гонка ўзбраенняў), ствараліся ваенна-палітычныя блокі і саюзы (1949 г. — НАТО, 1955 г. — Варшаўскі дагавор). Не ўступаючы ў адкрытую вайну, СССР і ЗША разам са сваімі саюзнікамі ўдзельнічалі ў лакальных войнах і канфліктах.Супрацьстаянне ўзмацнілася ў гады кіравання М.С. Хрушчова. Адбыліся два ваенна-палітычныя крызісы: жнівень 1961 г. — Берлінскі крызіс, кастрычнік 1962 г. — Карыбскі крызіс, падчас якіх свет апынуўся перад пагрозай ядзернай вайны. Усведамленне ўрадамі Злучаных Штатаў Амерыкі і Савецкага Саюза ўсіх магчымых наступстваў вайны з прымяненнем ядзернай зброі прывяло ў выніку да мірнага ўрэгулявання праблем. У гэты перыяд у краіне набіралі моц працэсы, супрацьлеглыя адноснай лібералізацыі часоў «адлігі». Спробы Генеральных сакратароў ЦК КПСС Ю.У. Андропава (1982-1984) і К.У. Чарненкі (1984-1985) утрымаць СССР у былых рамках кантролю КДБ iКПСС не далі станоўчых вынікаў. Было відавочна, што касметычнае рэфармаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы не зможа палепшыць сітуацыю ў краіне, таму неабходны карэнныя рэформы.

 

Date: 2015-07-23; view: 543; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию