Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін ФДП і ПА





Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

 

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін ФДП і ПА

 

беларуская мова (культура маўлення):

Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР

 

Мінск, 2015

 

 

Метадычныя рэкамендацыі

да выканання кантрольных заданняў

 

Кантрольныя заданні падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы “Беларуская мова: культура маўлення”, зацверджанай рэктарам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” Батурам М. П. ___________ 2013, рэгістрацыйны № ___________/вуч., і прызначаюцца студэнтам-завочнікам І курса БДУІР.

Складальнікі: А. А. Албут і І. В. Наўроцкая – выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”.

Кантрольныя заданні накіраваны на свядомае авалоданне сістэмай арфаэпічных, фанетычных, арфаграфічных, лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы адэкватна мэце і тэме выказвання або сітуацыі прафесійных ці справавых зносін. Выкананне заданняў будзе садзейнічаць авалоданню і павышэнню культуры маўлення, спрыяць фарміраванню камунікатыўна развітай асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове, разбірацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання сродкаў беларускай літаратурнай мовы.

Выкананне кантрольнай работы па беларускай мове дапаможа студэнтам адэкватна перакладаць і рэферыраваць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай мовы на беларускую і наадварот з улікам стылістычнай прыналежнасці і своеасаблівасці іх лексіка-граматычнай будовы, дазволіць палепшыць арфаграфічную і пунктуацыйную граматнасць, набыць навыкі і ўменні правільнага беларускага маўлення, пісьменнага афармлення справавых лістоў і афіцыйных дакументаў.

Пры падрыхтоўцы кантрольнай работы студэнту неабходна пазнаёміцца з прапанаваным спісам літаратуры, знайсці патрэбныя падручнікі і дапаможнікі, вывучыць правілы адпаведных раздзелаў і толькі тады прыступаць да выканання пэўнага задання кантрольнай работы. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на афармленне дакументацыі па-беларуску, а таксама на пераклады. Бясспрэчна, самая складаная частка кантрольнай работы – пераклады, паколькі тэксты, як правіла, насычаны тэрмінамі, устойлівымі спалучэннямі слоў, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, складаным сінтаксісам. Галоўная задача студэнта пры перакладзе – зрабіць яго не толькі дакладным, але і адэкватным мэце і задуме аўтара (гэта значыць перадаць кожнае слова ў кантэксце, а не паасобку).

Важна, што пры перакладзе з некалькіх магчымых слоў неабходна выбраць тое, якое адпавядае кантэксту, стылёвай накіраванасці твора. Напрыклад, для перакладу прапануецца выраз “ лица, поступающие на работу на железнодорожный транспорт ”. Руска-беларускі слоўнік прапануе да слова “ лицо ” наступныя адпаведнікі: “ твар ”, “ асоба ”. У дадзеным выпадку слова “ лицо ” мае лексічнае значэнне ‘ человек, личность’ і ў гэтым значэнні перакладаецца як “ асоба ”. Такім чынам па-беларуску выраз гучыць так: “ асобы, якія паступаюць на работу на чыгуначны транспарт ” – менавіта такі моўны выклад адпавядае кантэксту.

У сувязі з існаваннем беларуска-рускага двухмоўя ў кантрольных работах асаблівая ўвага канцэнтруецца на спецыфічных асаблівасцях беларускай мовы, што патрабуе ад студэнтаў абавязковай работы з арфа- графічнымі, перакладнымі, тлумачальнымі, этымалагічнымі, тэрміналагіч­ нымі і іншымі слоўнікамі.


 

Date: 2015-07-22; view: 391; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию