Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прафесійнае майстэрства настаўніка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры





Як і любы іншы настаўнік, настаўнік па культуралагічных дысцыплінах павінен быць спецыялістам у трох асноўных накірунках:

1. Педагогам;

2. Псіхолагам;

3. Арганізатарам.

Згодна гэтаму прафесійнае майстэрства настаўніка па культуралагічных дысцыплінах выяўляецца ў яго прафесійнай падрыхтаванасці па педагогіцы і прадметах культуралагічнага цыклу, у яго псіхалагічнай кампетэнтнасці і ва ўзроўні яго арганізатарскіх здольнасцяў.

Педагагічныя здольнасці настаўніка па культуралагічных дысцыплінах:

­ валоданне рознымі методыкамі і педагагічнымі тэхналогіямі;

­ уменне выкарыстоўваць разнастайныя формы арганізацыі навучання;

­ валоданне прыёмамі актывізацыі пазнаваўчай і творчай актыўнасці вучняў;

­ уменне вызначаць аптымальны змест урока ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы і мэтамі ўрока, выбару найбольш рацыянальных метадаў, прыёмаў і сродкаў навучання;

­ магчымасці рэалізацыі ўсіх дыдактычных прынцыпаў;

­ валоданне прыёмамі і формамі работы, якія забяспечваюць актыўнасць і самастойнасць мыслення вучняў;

­ валоданне методыкай выкарыстання нагляднасці, сучасных тэхнічных сродкаў навучання і сродкаў медыаадукацыі.

Псіхалагічныя здольнасці настаўніка па культуралагічных дысцыплінах:

· уменне праектаваць развіццё і выхаванне вучняў у межах вывучэння прадметаў культуралагічнага цыклу;

· валоданне метадамі і сродкамі псіхалагічнага ўздзеяння;

· уменне кантраляваць асабістыя пачуцці і эмацыянальныя станы;

· уменне дыферэнцыраваць вучэбную і выхаваўчую працу ў адпаведнасці з узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі вучняў;

· настойлівасць у дасягненні мэты;

· аптымістычны падыход да ўсіх вучняў;

· педагагічны такт;

· уменне стварыць станоўчую псіхалагічную атмасферу на ўроке;

· эмацыянальнасць, характар зносін (дэмакратычны, аўтарытарны, ліберальны).

Арганізатарскія здольнасці настаўніка па культуралагічных дысцыплінах:

Ø веданне санітарна-гігіенічных патрабаванняў да правядзення ўрокаў: тэмпературны рэжым, рэжым праветрывання, асвятленне, захаванне правільнай рабочай позы вучня, адпаведнасць мэблі ў класе росту школьнікаў, папярэджанне стамлення, чаргаванне відаў дзейнасці і розных форм працы і г.д.

Ø уменне захаваць аптымальны тэмп і рытм урока;

Ø уменне аптымальна размеркаваць час на кожны структурны элемент урока;

Ø мастацкі густ, манера паводзін, знешні выгляд.

Date: 2015-06-11; view: 820; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию