Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Матэрыяльныя сродкі навучання і методыка іх выкарыстання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры





Сродкі навучання – гэта аб'екты, створаныя чалавекам, а таксама прадметы натуральнай прыроды, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ў якасці носьбітаў вучэбнай інфармацыі і прылад дзейнасці педагога і вучняў для дасягнення пастаўленых мэт навучання, развіцця і выхавання.

Агульнапрынятая сучасная тыпалогія падзяляе сродкі навучання на наступныя віды:

1. Аб'ёмныя дапаможнікі (мадэлі, калекцыі, натуральныя аб’екты і г.д.);

2. Друкаваныя дапаможнікі (рэпрадукцыі, плакаты, графікі, табліцы, падручнікі і г.д.);

3. Тэхнічныя сродкі навучання (кінафільмы, відэафільмы, праекцыйны матэрыял і г.д.).

Сродкі навучання нараўне з жывым словам педагога з'яўляюцца важным кампанентам адукацыйнага працэсу і элементам вучэбна-матэрыяльнай базы любой адукацыйнай установы. Сродкі навучання аказваюць вялікі ўплыў на ўсё іншыя яго кампаненты – мэты, змест, формы, метады.

Прынцыпы выкарыстання сродкаў навучання:

— улік узроставых і псіхалагічных асаблівасцяў вучняў;

— гарманічнае выкарыстанне разнастайных сродкаў навучання: традыцыйных і сучасных для комплекснага, мэтанакіраванага ўздзеяння на эмоцыі, свядомасць, паводзіны дзіцяці праз візуальную, аудзіальную, кінестэтычную сістэмы ўспрымання ў адукацыйных мэтах;

— улік дыдактычных мэт і прынцыпаў дыдактыкі (прынцыпу нагляднасці, даступнасці і г.д.);

— пастаноўка праблемнага пытання перад дэманстрацыяй сродка навучання;

— сатворчасць педагога і вучня;

— прыярытэт правіл бяспекі ў выкарыстанні сродкаў навучання.

Развіццё сродкаў навучання ў сучаснай школе (сярэдняй агульнай і прафесійнай) вызначаецца агульным развіццём вучэбнай тэхнікі. З'яўленне інтэрактыўных дошак, кадаскопаў (графапраектараў), кампьютэрнай тэхнікі, найноўшых сродкаў прайгравання лічбавых носьбітаў, развіццё сеткі Інтэрнэт у адукацыйных установах моцна змяніла і патрабаванні да распрацоўкі сродкаў навучання. Тэндэнцыя падключэння агульнаадукацыйных устаноў да сеткі Інтэрнэт запатрабавала паскорыць папаўненне адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў і актуалізаваць увесь арсенал сродкаў навучання.

Date: 2015-06-11; view: 842; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию