Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Інтэрактыўны падыход у выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры





Інтэрактыўны падыход – гэта вызначаны тып дзейнасці вучняў, які звязаны з вывучэннем вучэбнага матэрыялу ў ходзе інтэрактыўнага ўрока. Асноўным стрыжнем інтэрактыўных падыходаў з’яўляюцца інтэрактыўныя практыкаванні і заданні:

1.Творчыя заданні;

2.Работа ў малых групах;

3.Навучальныя гульні (ролевыя гульні, імітацыі, дзелавыя і дыдактычныя гульні);

4.Выкарыстанне грамадскіх рэсурсаў (запрашэнне спецыяліста, экскурсіі);

5.Сацыяльныя праекты і іншыя пазааўдыторныя метады навучання (спаборніцтва, СМІ, фільмы, спектаклі, выставы, прадстаўленні і іншыя);

6.Размінкі;

7.Заданні на вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу (інтэрактыўная лекцыя, праца з нагляднымі дапаможнікамі, відэа- і аўдыаматэрыяламі, “вучань у ролі настаўніка”, “кожны вучыць кожнага”, “Сакратычны” дыялог і г.д.);

8.Абмеркаванне складаных і дыскусійных пытанняў і праблем (“Займі пазіцыю (шкала меркаванняў)”, праектыўныя тэхнікі, “Адзін – удваіх – усе разам”, “Памяняй пазіцыю”, сімпозіум);

9.Вырашэнне праблем (“Дрэва рашэнняў”, “Разумовы штурм”, “Аналіз казусаў” і г.д.).

Пад творчымі заданнямі разумеюць такія вучэбныя заданні, якія патрабуюць ад вучняў не простага аднаўлення інфармацыі, а творчасці, паколькі заданні ўтрымліваюць большы або меньшы элемент невядомасці і маюць, як правіла, некалькі падыходаў. Творчыя заданні складае змест, аснову любога інтэрактыўнага метада і надаюць сэнс навучанню, матывуе навучэнцаў. Невядомасць адказу і магчымасць знайсці сваё ўласнае правільнае рашэнне, заснаванае на сваім персанальным вопыце і вопыце сваіх калег, аднагрупнікаў, дазваляюць стварыць фундамент для супрацоўніцтва, узаемнага навучання, зносін усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Выбар творчага задання сам па сабе з’яўляецца творчым іспытам для педагога, паколькі яно павінна адказваць наступным крытэрыям:

не мае адназначнага і простага адказа ці рашэння;

з’яўляецца практычным і карысным для вучняў;

звязана з жыццём вучняў;

выклікае цікаўнасць у вучняў;

максімальна адпавядае мэтам навучання.

Калі вучні не прызвычаіліся працаваць творча, то неабходна паступова ўводзіць спачатку простыя практыкаванні, а затым усё больш складаныя заданні.

Работа ў малых групах – гэта адна з самых папулярных стратэгій, паколькі яна дае ўсім вучням магчымасць удзельнічаць у працы, практыкаваць навыкі супрацоўніцтва, міжасабістых зносін (у прыватнасці, уменне актыўна слухаць, выпрацоўваць агульную думку). Работа ў малой групе – неад’емная частка многіх інтэрактыўных метадаў, напрыклад такіх, як дыскусія, грамадскія чытанні, імітацыі і г.д.

Пры арганізацыі групавой работы неабходна звярнуць увагу на той момант, што вучні валодаюць ведамі і ўменнямі, неабходнымі для выканання групавога задання. Інструкцыі па выкананню задання павінны быць дакладнымі і зразумелымі.

Date: 2015-06-11; view: 745; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.004 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию