Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Праблемы і перспектывы беларускага нацыянальнага адраджэння





Падчас перабудовы ўзнялася новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Некалькі новых рэгіянальных культурных нацыянальных арганізацый, такія як Талака, былі сфармаваныя да канца 1980-х гадоў. Таксама рух БНФ на чале з харызматычным лідарам Зянонам Пазняком быў заснаваны ў 1988 годзе. Пасля выбараў, якія адбыліся ў 1990, БНФ утварыў партыю з 35 членаў у Вярхоўным Савеце Беларусі і стаў рухаючай сілай здабыцця незалежнасці для Беларусі пасля распаду СССР.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, абраны ў 1994 годзе, аднавіў русіфікатарскую палітыку савецкай эпохі, надаў рускай мове дэ-факта статус галоўнай афіцыйнай мовы і адмовіўся ад бела-чырвона-белага сцяга і Пагоні як дзяржаўных сімвалаў.

Восенню 1988 года ў Беларусі пачаўся новы рух, рух за нацыянальнае Адраджэнне, за вяртанне нацыі да каранёў, да самабытнасці. Змучаны 70-гадовым таталітарным рэжымам камуністычна-расійскай улады беларускі народ, як і шмат якія іншыя жадаў ведаць праўду і гэтае жаданне вылівалася за рамкі душы.

30 кастрычніка, беларуская нацыянальная эліта пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка праводзіць культурна-асветніцкую акцыю «Дзяды», а пасля яе прадстаўнікі ідуць шэсцем. Пасля гэтага, было вырашана стварыць цэнтр яднання нацыі, цэнтр дэмакратычна-нацыянальнага руху Беларусі, такім цэнтрам кансалідацыі сіл стаў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне», першая партыя Беларусі пасля камуністычнага панавання. Кіраўніком БНФ, стаў яе галоўны ідэолаг і заснавальнік, гісторык, пісьменнік, актыўны грамадска-палітычны дзеяч, кандыдат на пасаду прэзідэнта РБ (1994,2001,2006) — Зянон Станіслававіч Пазняк. Галоўнымі ідэямі БНФ сталі пабудова нацыянальна-дэмакратычнай дзяржавы, змаганне за народныя патрэбы, вяртанне нацыі да каранёў, правядзенне Адраджэння нацыі ў духоўна-нацыянальнам кірунку, наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай і абвяшчэнне асобы беларуса ключавой у пабудове беларускай дзяржаўнасці. БНФ імкліва набываў папулярнасць і народную падтрымку.

У чэрвені 1989 года на з'ездзе у Вільнюсе БНФ афіцыйна аформіўся як вялікая і ўсенародная плынь. Да гэтага часу ў Беларусі (тады яшчэ БССР) не існавала партый, якія б з пачатку дзейнасці мелі 10 тысяч сяброў і такі аўтарытэт. Адразу пасля гэтага з'езду БНФ стварае апазіцыю ў Вярхоўным Савеце БССР. Дэпутаты БНФ у Вярхоўным Савеце, ў тым ліку і Зянон Пазняк, адкрыта асвятлялі усе падзеі краіны і даводзілі апошнія звесткі да грамадства. Пачаліся трансляцыі паседжанняў Вярхоўнага Савета. Лідар БНФ, Зянон Пазняк адкрыта выступіў за поўную незалежнасць Беларусі і падтрымаў палітыку Гарбачова што датычылася перабудовы. Апазіцыйныя сілы Вярхоўнага Савета пачалі прапагандаваць беларускую мову, размаўляючы ў Савеце па — беларуску. Гэта падымала аўтарытэт мовы, бо іменна і толькі так, калі загаворуць вышэйшыя асобы, то адразу пачнецца падхоп гэтага прыклада простым народам, так і было. Усе перадачы, уся музыка на беларускай мове. У студзені 1990 году, лідар БНФ Зянон Пазняк абраны народным дэпутатам у Вярхоўны Савет. З гэтага часу са 100 % месцаў у Вярхоўным Савеце 75 % застаюцца за дэпутатамі ад апазіцыі (БНФ), а астатнія за іншымі. Прыняты шэраг мер: па-першае, перавод школ на беларускую мову (дзіцячыя сады, вучылішчы, універсітэты і інш. таксама пераводзіліся), адбываецца поўная рэабілітацыя лідараў Беларусі, якія ў пачатку ХХ стагодззя выступілі супраць камуністаў, абвяшчаецца свабода веравызнання, свабода цэнзуры, свабода гандлю і нацыяналізацыя прадпрыемстваў. Гэта ўсё дзякуючы працы БНФ, бо гэта ўваходзіла ва ўсенацыянальную праграму БНФ (ідэалогію) Адраджэння. У чэрвені 1990 года створана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ), якая ставіла наступныя мэты: стварэнне незалежнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы, аднаўленне гістарычных скарбаў, мовы і культуры, нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Згодна уставу гэтай партыі, яе сябрам можа быць кожны, хто ведае мову і гісторыю Беларусі і ўсведамляе сябе беларусам. Гэтыя прынцыпы і мэты поўнасцю такія ж, як і ў БНФ, але БНФ утвораны ў 1988, а НДПБ у 1990 годзе. НДПБ яскрава выражала паняцце нацыяналізму, але ў Беларускім Нацыянальным Фронце такога паняцця няма, ёсць паняцце Адраджэнне, а гэта зусім рознае. НДПБ стала на вельмі радыкальны напрамак нацыяналізму, але на народную падтрымку гэта не паўплывала. Безумоўна, статус і аўтарытэт БНФ не пахіснуўся, але толькі да 1995 году. НДПБ заняла даволі значнае месца ў кіраўніцтве дзяржавы.

Акрамя гэтых партый, якія з'яўляюцца больш значнымі, з'явілася яшчэ каля сотні таварыстваў і гурткоў, якія прапаноўваюць нацыянальна-духоўнае Адраджэнне па прыкладу ідэі БНФ, але яны не маюць права называцца партыяй, бо склад іх меншы за норму (1000 сяброў), таму ў народзе такія партыі пачалі называць канапнымі, бо яе сябры могуць сесці на адну канапу. У краіне пачынаецца выданне нацыянальна накіраваных газет, чыста на беларускай мове: «Навіны БНФ» (друкаваны орган Беларускага Народнага Фронту), «Наша слова» (друкаваны орган Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны пад кіраўніцтвам Ніла Гілевіча), «Народная Воля», «Наша газета», «Пагоня».

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР ухваляе дэкларацыю аб незалежнасці Беларусі. Нацыянальныя групоўкі натхняюць на поўны суверэнітэт і каб Вярхоўны Савет дэнансаваў усе пагадненні якія маюць сувязь з СССР. На той час СССР заставалася існаваць адзін год, і гэты год прывядзе ў заняпад усе галіны палітыкі, эканомікі і сацыяльнага жыцця ва ўсіх рэспубліках СССР, а СССР ад гэтага проста знікне. 18 па 21 жніўня 1991 года ў Маскве адбываецца путч «ГКЧэпістаў», які поўнасцю пагоршыў становішча ў СССР і той ужо быў абрэчаны на знішчэнне. У БССР, кіраўнік Кабінета Міністраў Вячыслаў Кебіч заяўляе ў гэты час, што Камуністычная Партыя Беларусі (КПБ пад яго лідарствам) спыняе дзеянасць у ЦК КПСС разам з усім Кабінетам Міністраў. Нацыянальныя гурткі, а асабліва БНФ, убачыўшы, што галоўны вораг разбіты, прымае апошні план і аб'яўляе, што БССР фактычна няма і змяняе назву БССР на Беларусь. Усталёўваюць сваёю заяваю новы бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», а беларускай мове надаюць статус дзяржаўнай. 25 снежня 1991 года першы і апошні прэзідэнт СССР М.Гарбачоў заяўляе аб спыненні існаваня СССР. Беларусь пасля гэтага адтрымала поўную незалежнасць.

З 1992 па 1995 год кіраўніцтва БНФ праводзіць палітыку беларусізацыі і Адраджэння. За гэты час гэтая палітыка са 100 % была выканана на 45 %. Беларусы у большасці загаварылі па-беларуску, тэлебачанне і радыё былі толькі на беларускай мове, таксама беларусы вярнуліся да каранёў, да сваіх скарбаў, але хутка ўсё рухне.

У 1993 годзе, лідар БНФ Зянон Пазняк рэгістрыруе БНФ, як партыю, але пры гэтым пакідае БНФ, як шырокі нацыянальна-народны рух. Вярхоўным Саветам на той час кіраваў Станіслаў Шушкевіч (1991—1994), а Кабінетам Міністраў Беларусі Вячыслаў Кебіч (1991—1994). Кіраўніцтва Вярхоўнага Савета было не здольнае прыняць ніводнай пастановы без згоды лідара БНФ і яе дэпутатаў у Вярхоўным Савеце, бо БНФ склала большасць. Кіраўніцтва БНФ уносяць прапанову аб стварэнні Канстытуцыі Беларусі. Адказным за яе назначаны С. Шушкевіч, але асноўную ролю адыграў Зянон Пазняк, які зрабіў у ёй націск на ідэі Адраджэння. Студзень 1994 года, дэпутаты, ініцыятыўную частку якіх складалі прадстаўнікі БНФ пад кіраўніцтвам Пазняка адклікалі С. Шушкевіча з пасады кіраўніка Вярхоўнага Савета Беларусі і назначылі на яго месца генерала міліцыі М. Грыба. 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Таксама вырашына, што на Беларусі патрэбна прэзідэнская ўлада, таму на 23 чэрвеня 1994 года былі назначаны прэзідэнскія выбары, першыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачалася моцная падрыхтоўка. Гонка накалялася.

Таксама ў 1994 годзе створана Нацыянальная Партыя Беларусі (НБП), якая выступіць за поўную ідэалогію нацыяналізма. Яе падтрымае народ, і яе ідэі будуць прыняты грамадствам Беларусі.

23 чэрвеня 1994 года адбываюцца І тур выбараў. У выбарах узялі удзел шэсць асоб рознага колу: А. Дубко (ля 6%), В. Кебіч (ля 21%), А. Лукашэнка (ля 40%), В. Новікаў (ля 3%), З. Пазняк (ля 20%), С. Шушкевіч (ля 11%). 3 ліпеня 1994 года адбыўся ІІ тур, у якім бралі ўдзел В. Кебіч і А. Лукашэнка. Перамог А.Лукашэнка (ля 76 %). За В. Кебіча прагаласавалі ля 23%, і 1 % прагаласавалі супраць усіх.

Адразу пасля выбараў усе нацыянальныя дзеячы перайшлі ў Вярхоўны Савет і здолелі стварыць моцную апазіцыю А. Лукашэнку. Гэтым яны забеспечалі адраджэнскай палітыцы яшчэ два гады існавання. Вярхоўны Савет поўнасцю знішчаў дзейнасць Лукашэнка, два гады Лукашэнка не здольны быў правадзіць сваю палітыку, два гады ішла барацьба.

1995 год, гэта ракавы год у гадовай барацьбе. Пакуль Вярхоўны Савет трымаў перамогу, а Лукашэнка зліўся і праігрываў. 10 траўня 1995 года Лукашэнка збіраецца мяняць сцяг Беларусі з нацыянальнага бел-чырвона-белага на зялёна-чырвоны з арнаментам, пад якім сотні тысяч беларусаў былі забіты ў Курапатах і меняе герб «Пагоню» на былы герб БССР. Таксама другой дзяржаўнай мовай становіцца руская. Апазіцыйныя дэпутаты пад кіраўніцтвам Зянона Станіслававіча Пазняка захапілі парламент і аб'явілі галадоўку. Праз нядзелю, па загаду Лукашэнкі сілаю ружжа іх выставілі адтуль.

У 1995 годзе партыя НДПБеларусі, змяняе назву, цяпер яна Нацыянальна-Дэмакратычная Партыя Беларусаў (НДПБ), але гэта мала што дае.

У 1996 годзе, апошні бой Вярхоўнага Савета і Лукашэнкі. На той час Вярхоўным Саветам кіраваў С. Шарэцкі. У гэты год Лукашэнка намагаецца распусціць Вярхоўны Савет і змяніць Канстытуцыю. На заклік лідара БНФ і апазіцыі Зянона Пазняка супраць гэтага на вуліцы Мінска выйшла 64 тысячы грамадзян, якія ішлі пад выявамі святых і неслі бел-чырвона-белыя сцягі. У гэты момант С. Шарэцкі дае згоду на роспуск Вярхоўнага Савета і змену Канстытуцыі. Тыя тысячы людзей засталіся без падтрымкі. Лідар шэсця «Чарнобыльскі Шлях 96» Зянон Пазняк бярэ ўсю ініцыятыву ў свае рукі.

Тры дні ў Мінску праходзілі пратэсты. Лукашэнка распусціў Вярхоўны Савет, змяніў Канстытуцыю.

У 1998 годзе пачынаецца раскол апазіцыі і наогул Адраджэнскага руху. У верасні 1999 года ён канчаецца. Цэнтр яднання нацыі, цэнтр Адраджэння - Беларускі Народны Фронт - церпіць раскол. Частка яго сяброў стварае Беларускі Народны Фронт пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі, частка - Кансерватыўна Хрэсціянскую Партыю -Беларускі Народны Фронт (Адраджэнне) пад лідарствам Зянона Пазняка (скарочана КХП-БНФ). Зянон Пазняк больш не з'яўляецца лідарам усёй апазіцыі.

Зянон Пазняк стварыў шырокую грамадска-нацыянальную плынь «Беларуская Салідарнасць» і «Беларускае Адраджэнне». Прапагандуе ідэі народнага патрабавання. Сёння, патрэбна рэальна адзначыць, нацыянальная плынь (КХП-БНФ і НБП і шмат іншых груповак менш значнага статусу) стаяць на лепшым узроўні ў грамадстве чым сацыял-дэмакраты і хрысціянскія дэмакраты (хадэкі).


Date: 2016-07-25; view: 418; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию