Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ступені сакрамэнту пасвячэння





Дыдактычная мэта: пазнаёміць са ступенямі сакрамэнту пасвячэння.

Выхаваўчая мэта: фарміраваць паставу павагі да біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў і ўдзячнасці за іх служэнне на карысць пашырэння Божага Валадарста.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Mк 3,13–19; Мц 16, 18–19; Ян 21,17; ККК 1555; 1558; 1560; 1562; 1569. Фотаздымкі, ці відэаматэрыялы, з адлюстраваннем галоўных элементаў літургіі біскупскага пасвячэння.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

 

Ход заняткаў

Малітва: Пс 100 (99) 1–4

 

Наша сённяшняя тэма: ступені сакрамэнту пасвячэння.

 

ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

Напэўна вы неаднойчы віталі ў сваёй парафіі біскупа, прысутнічалі на пасвячэннях святарскіх і дыяканату.

 

ПАН БОГ АДКАЗВАЕ

Святое Пісанне распавядае:

 

«Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. І устанавіў гэтых Дванаццаць: Сымона, якому даў імя Пётр, Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата Якуба, і даў ім імёны Баанэргес, што азначае «сыны грому»; і Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба Алфеевага, і Тадэвуша, і Сымона Кананэйца, і Юду Іскарыёта, які і выдаў Яго» (Мк 3, 13–19).

 

«I Я кажу табе, што ты — Пётр скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе» (Мц 16, 18–19).

 

«І сказаў яму трэці раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці любіш ты Мяне?», і сказаў: «Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус сказаў яму: «Пасі авечак Маіх» (Ян 21, 17).

 

— Каго Езус Хрыстус выбраў на служэнне?

— Каго Езус паставіў на чале Дванаццаці?

 

Сёння паслядоўнікамі Апосталаў з’яўляюцца ўсе біскупы на чале са Святым Айцом.

Працуючы самастойна з тэкстамі вучэння Касцёла (падручнік вучня), вучні павінны ў сваіх падручніках адлюстраваць ступені сакрамэнту пасвячэння.

· Біскупства

«Біскупскае пасвячэнне дае паўнату сакрамэнту пасвячэння, робіць біскупа легітымным наступнікам Апосталаў, далучае яго да Калегіі Біскупаў, у якой ён падзяляе з Папам і іншымі біскупамі клопат аб усім Касцёле, а таксама даручае яму абавязак навучаць, асвячаць і кіраваць» (Кампендый, 326).

 

«Кожны біскуп як вікарый Хрыста выконвае пастырскую місію ў даручаным яму мясцовым Касцёле, але адначасова калегіяльна з усімі братамі ў біскупстве ён клапоціцца пра ўвесь Касцёл: Хоць кожны біскуп з’яўляецца ўласцівым пастырам толькі часткі статку, які даручаны яго апецы, аднак у якасці законнага пераемніка Апосталаў па Божаму ўстанаўленню ён адказны разам з іншымі за апостальскую місію Касцёла» (пар. ККК 1560).

 

— Што дае біскупскае пасвячэнне?

— Якую функцыю выконваюць біскупы моцаю свайго пасвячэння?

— За што біскупы нясуць адказнасць?

 

«Біскуп, якому даручаны мясцовы Касцёл, з’яўляецца бачным пачаткам і падмуркам адзінства гэтага Касцёла, у якім ён, як вікарый Хрыста, выконвае пастырскі абавязак з дапамогаю сваіх прэзбітэраў і дыяканаў» (Кампендый, 327).

 

Біскупы, як паслядоўнікі Апосталаў, нясуць адказнасць за ўвесь Касцёл. Асаблівую адказнасць біскуп нясе за сваю дыяцэзію.

 

— Што вы бачыце на гэтых фотаздымках?

 

«Праз ускладанне рук біскупаў і малітву пасвячэння выбранаму ўдзяляецца дар Духа Святога для выканання біскупскага абавязку. Наступныя словы з’яўляюцца істотнымі і неабходнымі для сапраўднасці чыну: “А цяпер спашлі на гэтага выбранага тую моц, якая паходзіць ад Цябе, — Духа Найвышэйшага, якога Ты даў Твайму ўмілаванаму Сыну Езусу Хрысту і якога Ён даў святым Апосталам, каб яны ў розных месцах устанавілі Касцёл як Тваю святыню на хвалу і няспыннае праслаўленне імя Твайго”.

Галоўны пасвячаючы біскуп прамаўляе малітву пасвячэння ад імя ўсіх прысутных біскупаў; словы, якія адносяцца да сутнасці пасвячэння, прамаўляюць усе біскупы, якія разам з галоўным пасвячаючым біскупам ускладаюць рукі на выбранага. Гэтыя словы належыць прамаўляць так, каб выразна быў чутны голас галоўнага пасвячаючага біскупа, а іншыя біскупы гавораць іх сцішаным голасам.

Ускладанне кнігі Евангелля на галаву прымаючага пасвячэнне падчас малітвы пасвячэння, а таксама ўручэнне кнігі пасвячанаму азначае вернае абвяшчэнне слова Божага як галоўнага абавязку біскупа. Намашчэнне галавы азначае асаблівы ўдзел біскупа ў святарстве Хрыста. Уручэнне персценя сімвалізуе вернасць біскупа Касцёлу — абранніцы Бога; ускладанне мітры — імкненне да святасці; уручэнне пастарала — абавязак кіравання даручаным яму Касцёлам.

Пацалунак, які прымае пасвячаны ад галоўнага пасвячаючага біскупа і ад усіх біскупаў, з’яўляецца нібы пячаццю, што зацвярджае яго прыняцце ў Калегію біскупаў» (гл. Рытуал «Пасвячэнне біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў»).

 

«Біскупскае пасвячэнне дае паўнату сакрамэнту пасвячэння, робіць біскупа легітымным наступнікам Апосталаў, далучае яго да Калегіі Біскупаў, у якой ён падзяляе з Папам і іншымі біскупамі клопат аб усім Касцёле, а таксама даручае яму абавязак навучаць, асвячаць і кіраваць» (Кампендый, 326).

 

Дзе і як біскупы выконваюць сваю функцыю? На гэтае пытанне нам дае адказ вучэнне Касцёла. (падручнік вучня).

 

· Прэзбітэрат:

«Прэзбітэры з’яднаныя з біскупамі ў святарскай годнасці і ўтой жа час залежаць ад іх у выкананні сваіх пастырскіх функцый; яны пакліканыя быць мудрымі супрацоўнікамі біскупаў. Яны ствараюць вакол свайго біскупа прэзбітэрый, які разам з біскупамі адказвае за мясцовы Касцёл. Біскуп даручае кожнаму з іх місію кіравання супольнасцю або пэўную касцёльную функцыю» (пар. ККК 1595).

– Чыімі супрацоўнікамі з’яўляюцца прэзбітэры?

– Якую функцыю яны выконваюць моцаю свайго пасвячэння?

– Як прэзбітэры рэалізуюць сваю функцыю?

 

Падчас літургіі пасвячэння прэзбітэраў адбываецца намашчэнне рук, што азначае асаблівы ўдзел прэзбітэраў у святарстве Хрыста.

Прэзбітэры, з’яднаныя з біскупамі ў святарскай годнасці, рэалізуюць сваё пасвячэнне праз абвяшчэнне Евангелля, праз удзяленне сакрамэнтаў, будучы пастырамі вернікаў у даверанай ім парафіяльнай супольнасці. У еднасці з біскупам і падпарадкоўваючыся яму, прэзбітэры нясуць адказнасць за мясцовы Касцёл. Роля прэзбітэраў вельмі вялікая і значная, таму мы павінны аказваць ім павагу, удзячнасць і дапамогу. Вялікай дапамогай для іх з’яўляецца наша малітва.

У душы прэзбітэра, так як і ў душы ахрышчанага і канфірмаванага Бог выціскае асаблівы знак — незнішчальную пячаць, якая называецца сакрамэнтальным характарам.

· Дыяканат:

Пра ўстанаўленне дыяканату чытаем у Дзеях Апосталаў.

«Браты, выберыце з вашага ліку сем мужоў добрай славы, поўных Духа і мудрасці; якім даручым гэтае служэнне. А мы ўвесь час будзем трываць у малітве і служэнні слова. Спадабалася гэта ўсёй грамадзе, і абралі Стэфана, мужа поўнага веры і Духа Святога, і Філіпа, і Прохара, і Міканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая празеліта з Антыёхіі, яіх паставілі перад Апосталамі. Яны, памаліўшыся, усклалі на іх рукі» (Дз 6, 3–6).

 

Пасвячэнне дыяканату адбываецца не для святарства для служэння. Дыякан не з’яўляецца святаром, таму падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі ён служыць біскупу ці прэзбітэру, але не складае ахвяру святой Імшы.

Пры пасвячэнні ў дыяканы толькі біскуп ускладае на іх рукі, што азначае асаблівую сувязь дыякана з біскупам у заданнях яго «дыяконіі». Уручэнне кнігі Евангелля ўказвае на абавязак дыяканаў абвяшчаць Евангелле на літургічных цэлебрацыях і прапаведаваць словам і чынам веру Касцёла (гл. Рытуал «Пасвячэнне біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў»).

Пацалунак біскупа — гэта нібы пячаць, што пацвярджае прыняцце іх у яго служэнне. Дыяканы пацалункам вітаюць пасвячаных, якія яднаюцца з імі ў супольным служэнні дыяканскага стану.

 

 

Дыяканы рэалізуюць сваё пасвячэнне, служачы народу Божаму ў лучнасці з біскупам і яго прэзбітэрам. Гэта паслуга пры алтары, урачыстае ўдзяленне сакрамэнту хросту, асыставанне і благаслаўленне ад імя Касцёла сужэнскіх саюзаў, удзяленне святой Камуніі хворым, чытанне і навучанне верных словам Святога Пісання, правядзенне набажэнстваў, правядзенне абраду пахавання памерлых вернікаў, благаслаўленне рэчаў.

«Сакрамэнт пасвячэння ўсіх трох ступеняў удзяляецца праз ускладанне рук біскупа на галаву кандыдата. Пры гэтым біскуп вымаўляе ўрачыстую кансэкрацыйную малітву. У ёй біскуп просіць Бога аб асаблівым праліцці Духа Святога і Яго дароў на кандыдата, адпаведна яго будучаму служэнню» (Кампендый, 331).

 

ЧАЛАВЕК АДКАЗВАЕ ПАНУ БОГУ

Можна прапанаваць вучням скласці малітву за біскупа, які з’яўляецца адказным за развіццё Касцёла ў дыяцэзіі, да якой яны належаць, а таксама за святароў і дыяканаў, якія працуюць у іх парафіі. Хтосьці з вучняў прачытае іх падчас малітвы верных на нядзельнай святой Імшы.

 

Разважанне:

— Як выглядае мая дапамога святарам, пробашчу маёй парафіі?

— Як выглядае мая малітва за святароў, а таксама за новыя святарскія пакліканні?

— Як я выказваю падзяку Пану Богу за дар святарскай паслугі?

— Як я адношуся да тых, хто хоча прысвяціць сваё жыццё служэнню Пану Богу?

 

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за новыя святарскія пакліканні, а таксама за святароў, якія працуюць у тваёй парафіі.

2. Напішы рэферат на тэму: «Святары беларускай зямлі».

Заключная малітва: падручнік вучня

Тэма № 23, VIII кл.

 

ІЕРАРХІЧНАЯ СТРУКТУРА КАСЦЁЛА

 

Дыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з іерархічнай структурай Касцёла, з функцыямі біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў у Касцёле.

Выхаваўчая мэта: фарміраваць належныя адносіны да біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў і удзячнасць за іх служэнне, а таксама заахвоціць да малітвы за пакліканні.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 6, 3–6; ККК 1564; 1595. Фотаздымкі, ці відэазапіс, з адлюстраваннем галоўных элементаў літургіі прэзбітэрскага і дыяканскага пасвячэння.

Метады катэхезы: аналіз тэксту.

 

Ход заняткаў

Малітва: падручнік вучня

ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

Ад самага пачатку існавання Касцёл быў іерархічны. Само слова «іерархія» мае двайны сэнс — гэта «структура», альбо «дадзеная Богам улада».

 

1. Прачытай тэксты Святога Пісання і адкажы на пастаўленыя ніжэй пытанні:

«Пасля ўзышоў на гару і паклікў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. І ўстанавіў гэтых Дванаццаць: Сымона, якому даў імя Пётр, Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата Якуба, і даў ім імёны Баанэргес, што азначае, «сыны грому»; і Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба Алфеевага, і Тадэвуша, і Сымона Кананэйца, і Юду Іскарыёта, які і выдаў Яго» (Mк 3, 13–19).

«І Я кажу табе, што ты — Пётр [скала], і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамагуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе; а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе» (Мц 16, 18–19).

— Каго Езус Хрыстус выбраў на сваё служэнне?

— Каго Езус паставіў на чале Дванаццаці?

Сёння наступнікамі Апосталаў з’яўляюцца Святы Айцец і біскупы. «Папа, Біскуп Рыма і наступнік святога Пятра, з’яўляецца трывалым і бачным пачаткам і падмуркам адзінства Касцёла. З’яўляецца вікарыем Хрыста, галавой Калегіі Біскупаў і пастырам усяго Касцёла, над якім, паводле Божага ўстанаўлення, мае поўную, найвышэйшую, непасрэдную і паўсюдную ўладу» (Кампендый, 182). Ён клапоціцца і з’яўляецца адказным за развіццё Касцёла ва ўсім свеце. У гэтай працы яму дапамагае Калегія Біскупаў, якая «ў еднасці з Папам і ніколі без яго, ажыццяўляе над Касцёлам найвышэйшую і поўную ўладу» (Кампендый, 183).

 

2. Прачытай тэксты вучэння Касцёла і падкрэслі адказ на пастаўленыя ніжэй пытанні.

 

«Біскупскае пасвячэнне з місіяй асвячэння прыносіць таксама місію навучання і кіравання. Праз ускладанне рук і праз словы пасвячэння ўдзяляецца ласка Духа Святога і накладаецца святая пячаць, так што біскупы асаблівым і бачным чынам займаюць месца самога Хрыста, Настаўніка, Пастыра і Першасвятара і дзейнічаюць ад Яго імя. Таму біскупы, праз дадзенага ім Духа Святога, становяцца сапраўднымі настаўнікамі веры, святарамі і пастырамі» (пар. ККК 1558).

 

— Чыю місію спаўняюць біскупы?

— Якую функцыю выконваюць?

 

Біскупы ў еднасці з Папам як праўдзівыя сведкі апостальскай веры і ўлады, дадзенай ім Хрыстом, маюць абавязак верна і аўтарытэтна абвяшчаць усім Евангелле. Паколькі кожны біскуп з’яўляецца членам Калегіі Біскупаў, то калегіяльна, разам з іншымі біскупамі, з’яднанымі з Папам, ён бярэ на сябе клопат пра ўсе мясцовыя Касцёлы і пра ўвесь Касцёл. Біскуп, якому даручаны мясцовы Касцёл, кіруе ім з аўтарытэтам святой улады, якая здзяйсняецца ў імя Хрыста.

У еднасці з біскупам і падпарадкоўваючыся яму, прэзбітэры нясуць адказнасць за мясцовы Касцёл. Біскуп даручае кожнаму з іх місію кіравання супольнасцю або пэўную касцёльную функцыю.

На найніжэйшай ступені ў іерархіі Касцёла знаходзяцца дыяканы. Па прызначэнню біскупа яны здзяйсняюць функцыі, якія вынікаюць з іх пасвячэння, служачы той ці іншай парафіяльнай супольнасці пад кіраўніцтвам пробашча.

Служэнне іншаму чалавеку злучана з ахвярай. Гэтага Хрыстус жадае і ад тых, хто складае іерархію Касцёла, і таксама ад кожнага з нас.

 

У сённяшні час мы амаль штодня бачым святара, прымаючы ўдзел у святой Імшы, набажэнствах, часам на вуліцах нашых гарадоў ці вёсак. Кім святар з’яўляецца для вас?

Катэхет раздае вучням аркушы паперы, затым на дошцы піша «Святар — гэта...». Вучні павінны на картках запісаць, з чым асацыіруецца ў іх гэтае слова. Праз некалькі хвілін вучні змяшчаюць на дошцы карткі, размяшчаючы іх ў выглядзе сонейка..

Кожны з нас інакш глядзіць на святарства, мае розныя дасведчанні ад сустрэч і размоў са святарамі, але неаспрэчным з’яўляецца той факт, што пакліканне да святарства з’яўляецца Божай справай.

Мы можам па–рознаму глядзець на святарства, але трэба заўсёды памятаць, што святар — гэта чалавек, якога выбраў на Бог.

 

— Прыгадайце, якімі словамі Езус устанавіў сакрамэнт пасвячэння святароў?

— З якой мэтай Езус устанавіў гэты сакрамэнт?

 

ПАН БОГ АДКАЗВАЕ

Катэхет прапаноўвае вучням разгледзець фотаздымкі ці відэазапіс, з адлюстраваннем галоўных элементаў літургіі пасвячэння. Катэхет звяртае ўвагу вучняў на знешнія знакі (адзенне), якое дапамагае распазнаваць розныя ступені сакрамэнту пасвячэння.

 

«На дыяканаў «ускладаюцца рукі не для святарства, а для служэння. Умацаваныя сакрамэнтальнай ласкай, у супольнасці з біскупам і яго прэзбітэрыем яны служаць народу Божаму ў служэнні літургіі, слова і любові» (гл. Рытуал «Пасвячэнне біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў»).

Дыяканы рэалізоўваюць сваё пасвячэнне служачы Божаму народу ў лучнасці з біскупам і яго прэзбітэрамі. Гэта і паслуга пры алтары, урачыстае ўдзяленне сакрамэнту хросту, асыставанне і благаслаўленне ад імя Касцёла сужэнскім саюзам, удзяленне Вятыку хворым, чытанне і навучанне верных словам Святога Пісання, правядзенне набажэнстваў, пахаванне, благаслаўленне рэчаў. Пра ўстанаўленне дыяканату чытаем у Святым Пісанні: «Таму, браты, выберыце з вашага ліку сем мужоў добрай славы, поўных Духа і мудрасці, кім даручым гэтую паслугу. А мы будзем трываць у малітве і служэнні слова». Спадабалася гэта ўсёй грамадзе, і абралі Стэфана, мужа поўнага веры і Духа Святога, і Філіпа, і Прохара, і Міканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая, празеліта з Антыёхіі, 6якіх паставілі перад Апосталамі. Яны, памаліўшыся, усклалі на іх рукі» (Дз 6, 3–6).

У тэксце Святога Пісання падкрэсліце імёны першых дыяканаў. (падручнік вучня).

 

Прэзбітэрскае пасвячэнне адбываюцца падчас св. Імшы.

Прэзбітэры, з’яднаныя з біскупамі ў святарскай годнасці, рэалізуюць сваё пасвячэнне праз абвяшчэнне Евангелля, праз удзяленне сакрамэнтаў, будучы пастырамі вернікаў і цэлебрантамі літургіі ў даверанай ім парафіальнай супольнасці.

Карыстаючыся ККК даведаемся дзе і як прэзбітэры выконваюць сваю фуцкцыю. (падручнік вучня).

«Намашчэнне Духам Святым пазначае прэзбітэра незнішчальнай духоўнай пячаццю (характарам), прыпадабняе яго да Хрыста-Святара і робіць здольным дзейнічаць у імя Хрыста-Галавы. З’яўляючыся супрацоўнікам біскупа, ён кансэкраваны, каб абвяшчаць Евангелле і цэлебраваць Божы культ, асабліва Эўхарыстыю, з якой атрымлівае моц для свайго служэння, а таксама, каб быць пастырам вернікаў» (Кампендый, 328).

«Прэзбітэры з’яднаныя з біскупамі ў святарскай годнасці і ў той жа час залежаць ад іх у выкананні сваіх пастырскіх функцый; яны пакліканыя быць мудрымі супрацоўнікамі біскупаў. Яны ствараюць вакол свайго біскупа прэзбітэрый, які разам з біскупамі адказвае за мясцовы Касцёл. Біскуп даручае кожнаму з іх місію кіравання супольнасцю або пэўную касцёльную функцыю» (пар. ККК, 1595).

 

— Чыімі супрацоўнікамі з’яўляюцца прэзбітэры?

— Якую функцыю яны выконваюць моцаю свайго пасвячэння?

— Дзе святары выконваюць сваю службу?

 

ЧАЛАВЕК АДКАЗВАЕ ПАНУ БОГУ

Сакрамэнт пасвячэння, так як і сакрамэнты хросту і канфірмацыі выціскае ў душы хрысціяніна асаблівы знак — незнішчальную пячаць, якая называецца сакрамэнтальным характарам. «Ідзіце і абвяшчайце Евангелле кожнаму стварэнню» — гэта заданне Хрыстус даў не толькі святарам, але і кожнаму ахрышчанаму, гэта значыць – табе і мне. Мы ўсе з’яўляемся пакліканымі да жыцця ў праўдзе, любові і святасці (гл. Кампендый № 177, 188–191).

Роля святароў вельмі вялікая і значная — гэта і адпраўленне св. Імшы, і абвяшчэнне Евангелля, і ўдзяленне сакрамэнтаў, таму мы павінны аказваць ім павагу, удзячнасць і дапамогу. Вялікай дапамогай для іх з’яўляецца наша малітва.

 

Разважанне

— Як выглядае мая дапамога святарам, пробашчу маёй парафіі?

— Як выглядае мая малітва за святароў, а таксама аб новыя святарскія пакліканні?

— Як я адношуся да тых, хто хоча прысвяціць сваё жыццё на служэнне Пану Богу?

 

Пастанова:

Дамашняе заданне:

1. Малітва аб новых святарскіх пакліканнях, а таксама за святароў, што працуюць у тваёй парафіі.

2. На наступных занятках мы правядзем прэс-канферэнцыю пад назвай «100 пытанняў да святара».

Нашым госцем будзе пробашч нашай парафіі, якому вы можаце задаць хвалюючыя вас пытанні на тэму сакрамэнту пасвячэння. Падрыхтуйце дома некалькі такіх пытанняў, запішыце іх на паперы.

 

Заключная малітва

О Езу, наш Пасрэднік і Найвышэйшы Святар,

ахвяруем Табе нашыя малітвы, працу і цярпенні за Тваіх святароў,

каб святасцю свайго жыцця яны пашыралі Тваё Валадарства.

О Езу, спасланы з неба як наш Найвышэйшы Святар — дай нам святых святароў!

О Езу, для збаўчага пераказу Твайго вучэння…

О Езу, для справавання аж да канца свету Тваёй Крыжовай Ахвяры...

О Езу, для збаўчага ўдзялення нам святых сакрамэнтаў...

О Езу, для адпушчэння нам грахоў у сакрамэнце пакаяння...

О Езу, для ўмацавання ў веры і добрых звычаях нашых сем’яў...

О Езу, для выхавання дзяцей дзеля Тваёй хвалы...

О Езу, для аховы і дапамогі сярод небяспекі свету....

О Езу, для нашай падрыхтоўкі да шчаслівай смерці....

О Езу, для пашырэння Твайго Валадарства — дай нам святых святароў!

 

 

Тэма № 24, VIII кл.

СУЖЭНСТВА ПАВОДЛЕ БОЖАГА ПЛАНА

Дыдактычная мэта: растлумачваем, што такое сакрамэнт сужэнства, а таксама значэнне яго прыняцця, падкрэсліваем яго вартасць. Указваем на сакрамэнт сужэнства, як на дар любові Бога да чалавека.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем моладзь да адказнай падрыхтоўкі да сакрамэнту сужэнства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 1, 28; Быц 2, 24; Рым 7, 1–3; ККК 1623, 1625, 1627, 1628, 1630, 1640–1641, 1646, 2363; плакат, карткі для кожнай групы, маркеры.

Метады катэхезы: праца ў групах.

 

Ход заняткаў

Малітва: падручнік вучня

Чалавек пытае

К. распачынае з вучнямі размову:

Аднойчы нехта ў размове пра сужэнства, сказаў так: «Добры сужэнскі саюз можна заключыць толькі ўтраіх: Пан Бог ён і яна».

— Як вы разумееце гэтыя словы?

— Які саюз, на ваш погляд, можна назваць шчаслівым?

Інстытут сужэнства — з’ява паўсюдная, яе можна ўбачыць ва ўсіх вядомых культурах і грамадствах. Кожны з нас паходзіць з сям’і. Але сёння сям’я перажывае вялікі крызіс, бо ўсё часцей можна пачуць аб магчымасці сумеснага жыцця без сакрамэнту сужэнства. Чаму жыць разам і любіць адно аднаго яшчэ не дастаткова, каб быць сужэнствам?

 

Бог адказвае

К. дзеліць вучняў на 4 групы. Вучні працуюць над тэкстамі, а затым змяшчаюць свае адказы на плакаце.

І група:

— Якое заданне Бог даў мужчыне і жанчыне? (Быц 1, 28)

— Хто яго ўдзяляе? (ККК 1623)

ІІ група:

— Што неабходна для заключэння сакрамэнту сужэнства? (ККК 1625, 1628)

— Як ён удзяляецца? (ККК 1630)

ІІІ група:

— Як доўга трывае сакрамэнт сужэнства? (Рым 7, 1–3; ККК 1640)

— Навошта і з якой мэтай? (Быц 1, 28; ККК 2363)

IV група:

— Які вынік заключэння сужэнства? (ККК 1641)

— Да чаго яно абавязвае? (ККК 1646)

— Які найважнейшы момант падчас заключэння гэтага сакрамэнту? (ККК 1627)

 

 

 

 
 


З якой мэтай заключаецца? ........................................................................................................................................  

Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.

К. разам з вучнямі супольна фармулююць азначэнне сакрамэнту сужэнства. Вучні запісваюць яго ў падручнік

Сужэнства — гэта супольнасць любові мужчыны і жанчыны, скіраваная на дабро сужэнцаў і для нараджэння і выхавання патомствa. Сужэнства павінна быць трывалае, заснаванае на любові, вернасці і павазе, скіраваннае на новае жыццё.

Нарачоныя, складаючы прысягу любові, вернасці і павагі, самі ўзаемна ўдзяляюць сабе скарамэнт сужэнства, робячы гэта ў прысутнасці святара — сведкі Касцёла.

Хрыстус учыніў сужэнства месцам асаблівай прысутнасці Бога і Яго ласкаў. Сакрамэнт сужэнства — гэта знак сувязі Хрыста і Касцёла. Ён дае сужэнцам ласку ўзаемнай любові, якою Хрыстус палюбіў Касцёл. Ласка сакрамэнту ўмацоўвае іх непарыўную еднасць і асвячае іх на шляху да вечнага жыцця.

 

Date: 2016-05-13; view: 439; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию