Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






ІІІ. САКРАМЭНТЫ АЗДАРАЎЛЕННЯ





 

 

Тэма № 11, VIII кл.

ПРЫЧЫНА ЗЛА Ў СВЕЦЕ

Дыдактычная мэта: указваем прычыну, з якой паходзіць усялякае зло, якое мы бачым ў свеце.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у вучнях імкненне да барацьбы са злом з дапамогай малітвы і святых сакрамэнтаў.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне — Быц 3, 2–5; Лк 4, 13; Лк 13, 16; Ян 8, 44; Ян 13, 27;Ап 12, 18; Эф 6, 10–18. Нажніцы, клей, папера ці газеты для вырабу даспехаў рыцара.

Метады катэхезы: аналіз тэксту, праца ў групах, пластычнае адлюстраванне.

Ход заняткаў

Малітва: Звернемся да Маці Божай, якая ніколі не слухала д’ябла,
а заўсёды выконвала Божую волю. Тваёй абароне...

 

Чалавек пытае

Калі мы назіраем за падзеямі ў свеце і людзьмі, паўстае пытанне, як узнікла зло? Мы чытаем у Кнізе Быцця, што Пан Бог стварыў свет добрым! Параўноўваючы свет, створаны Богам, і сучасны свет, мы не можам не заўважыць розніцы. Адкуль ў сэрцы чалавека з’явілася зло? Якім чынам мы можам змагацца з ім?

Падчас сённяшніх заняткаў мы будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні. (Запіс тэмы: Прычына зла ў свеце).

Бог адказвае

Бог не стварыў зло. Зло ўвайшло ў свет не таму, што свет быў недасканалы, але таму, што чалавек сам, маючы вольную волю, яго выбраў. Кніга Быцця так апісвае гэтае здарэнне:

«І сказаў змей жанчыне: “Ці сапраўды сказаў Бог: не ешце ні з якога дрэва ў раі?” І сказала жанчына яму: Мы можам есці плады з дрэў саду. Але пра плод дрэва, якое ў сярэдзіне раю, Бог сказаў: “ Не ешце яго і не дакранайцеся да яго, каб вам не памерці.” І сказаў змей жанчыне: “Не, не памрэце! Бо ведае Бог, што ў дзень, калі вы пакаштуеце з яго, адкрыюцца вочы вашыя, і будзеце, як Бог, які ведае дабро і зло”. І ўбачыла жанчына, што гэтае дрэва добрае для ежы, што яно прывабнае для вачэй і пажаданае дрэва для набыцця пазнання. Тады ўзяла яна плод яго і ела, і дала таксама мужу свайму, і ён еў» (Быц 3, 2–5).

 

— У чым заключаўся грэх першых людзей?

— Хто схіліў іх да гэтага?

 

Так быў учынены першы грэх у гісторыі свету, з якім нараджаецца кожны чалавек і які да сённяшняга дня мае знішчальны ўплыў на жыццё чалавека. Кожны чалавек нараджаецца з наступствамі першароднага граху: з’яўляецца слабым, падлягае ўплыву зла, хварэе, адчувае цярпенне, памірае. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва д’ябал стараецца знішчыць чалавека, створанага на Божае падабенства. Кім жа з’яўляецца злы дух? Святое Пісанне дае яму мноства азначэнняў, якія яго характарызуюць.

К. падае нумары раздзелаў і вершаў са Святога Пісання, вучні самастойна іх чытаюць і запісваюць ў падручнік азначэнні, якімі характарызуецца д’ябал. (падручнік вучня)

«Езус сказаў яму ў адказ: Сказана: не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго. І скончыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябал адступіў ад Яго да пары» (пар. Лк 4, 13). (Спакусіцель.)

«А гэтую дачку Абрагама, якую звязаў сатана ўжо васемнаццаць гадоў назад, ці не трэба было вызваліць ад гэтых путаў у дзень шабату?» (пар. Лк 13, 16). (Мае моц апанавання людзей.)

«Ваш бацька д’ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаць бацькі вашага, а ён быў душагуб ад пачатку і не ўстаяў у ісціне, бо няма ў ім ісціны; калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька няпраўды» (пар. Ян 8, 44). (Забойца, айцец усялякага падману.)

«І пасля спажыцця кавалка ўвайшоў у яго д’ябал. І Езус сказаў яму: Што робіш, зрабі хутчэй» (пар. Ян 13, 27). (Мае ўплыў на чалавека, які яму аддаецца.)

«І раз’юшыўся цмок на жанчыну і пайшоў, каб уступіць у бойку
з апошнімі ад насення яе, якія захоўваюць запаведзі Божыя і маюць сведчанне Езуса Хрыста»(пар. Ап 12, 18). (Ненавідзіць Бога і ўсіх Яго слугаў.)

 

Сын Божы праз сваю смерць і ўваскрасенне вызваліў нас з моцы д’ябла. Падчас хросту, першага сакрамэнту, які мы атрымалі ў жыцці, Езус Хрыстус вызваліў нас ад першароднага граху і ўсіх асабістых грахоў Новае жыццё ў ласцы, атрыманае падчас хросту, не знішчае слабасці чалавечай натуры і яе схільнасці да зла. Воля чалавека параненая першародным грахом, таму чалавеку часта вельмі цяжка супрацьстаяць злу. Аднак, калі маеш свядомасць, што змагаешся не адзін, што разам з табой за тваё збаўленне змагаецца Езус — гэта дадае сілаў і адвагі. Найлепшая абарона супраць подступаў д’ябла — гэта малітва і жыццё ў лучнасці з Хрыстом. Святы Павел падказвае нам, з якою Божаю зброяю мы можам супрацьстаяць уплыву д’ябла і яго спакусам:

 

«Нарэшце, браты, мацуйцеся ў Пану магутнасцю сілы Ягонай. Апраніцеся ва ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаяць ашуканствам д’ябла. Бо нашая барацьба не супраць крыві і цела, але супраць панаванняў, супраць уладаў, супраць гаспадароў цемры свету гэтага, супраць нябесных духаў злосці. Дзеля гэтага прыміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаяць у дзень ліхі і, усё адолеўшы, выстаяць. Таму станьце, падперазаўшы сцёгны свае праўдаю, і апрануўшыся
ў панцыр справядлівасці, і абуўшы ногі ў гатовасць дабравесціць спакой.
А разам з усім вазьміце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы злога. І шлем збаўлення вазьміце, і меч духоўны, якім ёсць слова Божае. Ва ўсялякай малітве і просьбе маліцеся ў Духу пры кожнай нагодзе. А дзеля гэтага дбайце з усёй стараннасцю і маліцеся за ўсіх святых
» (Эф 6, 10–18).

 

 

Date: 2016-05-13; view: 394; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию