Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Чалавек адказвае Богу. Групы прадстаўляюць вынікі сваёй працыГрупы прадстаўляюць вынікі сваёй працы. Карткі з тэкстамі К. змяшчае на дошцы побач з ілюстрацыяй хлеба і вінаграда. Затым вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня. Удзел у Эўхарыстыі з’яўляецца крыніцаю еднасці не толькі з Хрыстом, але і паміж намі. Гэтае адзінства не знікае, калі мы выходзім з Касцёла пасля святой Імшы. Калі мы хочам захаваць вернасць Хрысту, то павінны памятаць, што дзякуючы Эўхарыстыі мы ствараем адно Цела не толькі ў касцёле, але ўсюды: у сям’і, у школе і на стадыёне. Прымаючы Хрыста ў Эўхарыстычным хлебе, мы атрымоўваем безліч ласкаў і дароў, якія Езус хоча даць кожнаму
Разважанне: Падчас кожнай святой Імшы Езус кліча мяне на сустрэчу з Ім. — Як я адказваю на запрашэнне Хрыста сустрэцца з Ім у Эўхарыстыі? — Чым для мяне з’яўляецца Эўхарыстыя? Гэта для мяне радасная сустрэча ці абавязак? — Калі апошні раз я ўдзельнічаў у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту? Пастанова. Хатняе заданне: С кладзі і запішы ўласную малітву, якою будзеш маліцца пасля прыняцця святой Камуніі. Заключная малітва: Пане, Ты запрашаеш мяне да сваёй гасціны, каб накарміць мяне сабою
Тэма № 8, VIII кл. ЭЎХАРЫСТЫЯ — ДАР ПРЫСУТНАСЦІ
Дыдактычная мэта: звяртаем увагу вучняў на тое, што Ахвяра Хрыста, якая нястомна здзяйсняецца ў Эўхарыстыі, паказвае на Ягоную пастаяную прысутнасць у Касцёле. Выхаваўчая мэта: фарміруем у вучнях паставу ўдзячнасці Езусу за Ягоную прысутнасць сярод нас, заахвочваем да адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: ККК 1374, 1377, 1378. Ілюстрацыя Эўхарыстыі, табліца. Метады катэхезы: праца ў групах, плакат.
Ход заняткаў Малітва: Славім Цябе, дзякуем Табе, ушаноўваем Цябе, о Езу, які з любові да нас устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб у Iм з намі знаходзіцца і быць штодзённым узмацненнем для нашых душ. Праслаўляем Цябе за гэта, узвялічваем і дзякуем.
Чалавек пытае Кожны з нас мае магчымасць сустрэцца з Езусам ў Эўхарыстыі, але не ўсе выкарыстоўваюць гэты цудоўны дар яднання са сваім Збаўцам. Прачытаайце, калі ласка, што піша ваш сябра (падручнік вучня): Набліжаецца нядзеля, і я павінен буду ісці на святую Імшу. Аднак я не адчуваю такой патрэбы. Я прыходжу ў касцёл, але мае думкі падчас святой Імшы недзе далёка. Я прыйшоў, бо так мне кажуць зрабіць. Ці не лепей было б увогуле не ісці ў касцёл на Імшу? — Як вы лічыце, чаму для гэтага маладога чалавека святая Імша здаецца такім цяжкім абавязкам? — Што адбываецца падчас кожнай святой Імшы?
Бог адказвае Хтосьці з вучняў чытае тэкст ККК 1356–1357: “ Хрысціяне цэлебруюць Эўхарыстыю з самага пачатку, а яе форма па сутнасці не мянялася на працягу стагоддзяў у розных літургічных абрадах. Таму што мы адчуваем сябе звязанымі наказам Пана, які Ён даў напярэдадні сваёй Мукі: “ Гэта чыніце на маю памяць” (1 Кар 11, 24-25). Мы выконваем гэты наказ Пана, здзяйсняючы на ўспамін Яго ахвяру. Пры гэтым мы складаем у ахвяру Айцу тое, што Ён сам нам даў: плён Яго тварэння – хлеб і віно, якія сталі моцаю Духа Святога і праз слова Хрыста, Целам і Крывёю Хрыста: такім чынам, Хрыстус рэальна прысутнічае, хоць і містычна. Значыць, мы павінны лічыць Эўхарыстыю: - падзякаю і праслаўленнем Айца; - успамінам ахвяры Хрыста і Яго Цела; - прысутнасцю Хрыста, дзякуючы сіле Яго Слова і Яго Духа”. (пар ККК 1356–1357).
К. змяшчае на дошцы плакат: ЭЎХАРЫСТЫЯ АХВЯРА ПРЫСУТНАСЦЬ
ПАДЗЯКА
(вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня)
Касцёл вучыць, што Эўхарыстыя — гэта ахвяра падзякі і праслаўлення, прынесеная Богу Айцу ад імя ўсяго стварэння, праз Хрыста, Яго Сына. Эўхарыстыя з’яўляецца ўспамінам, таму што выяўляе і здзяйсняе ахвяру, якую Хрыстус прынёс Айцу за ўсіх на крыжы дзеля збаўлення чалавецтва. Ахвяра крыжа і ахвяра Эўхарыстыі з’яўляюцца адной ахвярай. Адным з’яўляюцца ахвяра і ахвярадаўца, рознымі з’яўляюцца спосабы ахвярапрынашэння: крывавы — на крыжы, і некрывавы —у Эўхарыстыі.
На падставе тэкстаў ККК мы паспрабуем адказаць на пытанні, якія датычаць прысутнасці Хрыста ў Эўхарыстыі: К. дзеліць вучняў на 3 групы, якія працуюць з тэкстам ККК, адказваючы на пытанні, змешчаныя ў табліцы (падручнік вучня):
|