Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Пакаянне намашчэнне хворых





СЛУЖЭННЯ І МІСІІ

ПАСВЯЧЭННЕ СУЖЭНСТВА

 

Прэзентацыя працы вучняў.

Чалавек адказвае Богу

Сакрамэнт — гэта сустрэча дзвюх асоб: Бога і чалавека. Бог дае сваю ласку і запрашае чалавека да супрацоўніцтва з ёю. Калі мы прымаем сакрамэнты, мы выражаем шчырае жаданне жыць у еднасці з Хрыстом.

 

Разважанне:

— Якімі ўчынкамі я пацвярджаю, што з’яўляюся Божым дзіцём?

— Як часта я яднаюся з Хрыстом у сакрамэнце пакаяння?

— Як часта я яднаюся з Хрыстом у сакрамэнце Эўхарыстыі?

— Як я рыхтуюся да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі?

— Як я дзякую Пану Богу за ласкі, якімі Ён адорвае мяне праз сакрамэнты?

— Ці малюся аб распазнанні свайго паклікання?

— Ці малюся за святароў?

— Ці малюся за сваю сям’ю?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы падзякаваць Пану Богу за дар сакрамэнтаў.

2. Вывучы азначэнне сакрамэнта ККК 1131.

 

Заключная малітва

Спеў падзякі.

 

 

Тэма № 2, VIII кл.

ЛАСКА БОЖАЯ НЕАБХОДНАЯ ДЛЯ ЗБАЎЛЕННЯ

 

Дыдактычная мэта: знаёмім вучняў з тым, што такое Божая ласка, з яе відамі (асвячальная, дзейсная). Звяртаем увагу на тое, што ласка з’яўляецца дарам Духа Святога, апраўдвае і асвячае нас.

Выхаваўчая мэта: заахвочваем вучняў да трывалага жыцця ў асвячальнай ласцы і імкнення да святасці.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Дз 8, 9; Ян 13, 2. 6–30; Ян 18, 2–5. Энцыклапедыя для моладзі. Бог, чалавек, свет. – Катавіцы, 1991. Тры вялікія лісты паперы, алоўкі для малявання.

Метады катэхезы: інфармацыйнае акно.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Пс 51(50), 3-4.

 

Чалавек пытае

К. раздае вучням карткі і просіць, каб кожны з вучняў (ананімна) напісаў на іх, кім ён хоча быць у жыцці. Калі заданне будзе выканана, карткі трэба размясціць на табліцы па групах: прафесія, сям’я, палітыка, рэлігія.

— Што вы сёння робіце, каб дасягнуць гэтай мэты?

К. ставіць вучням пытанне (праблему):

— Якіх адказаў няма альбо вельмі мала (хачу быць дасканалым, святым, добрым і г. д.)?

— Чаму няма такіх адказаў? Як вы ўяўляецце сабе святога чалавека?

— Кім былі святыя?

— Што дапамагае быць святым?

— Дзе мы атрымалі задатак святасці?

Давайце прачытаем, што пра святых кажа энцыклапедыя:

Святыя. Святым перадусім з’яўляецца сам Бог, а людзі ўдзельнічаюць
у Яго святасці дзякуючы асвячальнай ласцы. Святымі Касцёл называе тых, хто ў сваім жыцці гераічна наследаваў Бога і дасягнуў дасканалага з’яднання з Ім. Святыя былі людзьмі, як кожны з нас, але яны перамяніліся на ўзор Хрыста,
а Дух Святы даваў ім штораз больш поўны ўдзел у святасці Бога.

Задатак святасці мы атрымліваем як дар падчас хросту, а потым развіваем і паглыбляем, слухаючы Божае слова, прымаючы сакрамэнты, молячыся, змагаючыся са сваімі слабасцямі і служачы іншым у любові.

Ласка —гэта бескарыслівы дар, які Бог дае нам, каб зрабіць нас удзельнікамі свайго трынітарнага жыцця і здольнымі дзейнічаць дзякуючы Яго любові. Бог адорвае чалавека сяброўствам і годнасцю свайго дзіцяці (ласка асвячальная) і дапамагае выконваць добрыя ўчынкі, патрэбныя для збаўлення (ласка дзейсная).

Бог адказвае

Кожны Божы дар чалавек можа як прыняць і развіваць, так і адкінуць ці змарнаваць. У Святым Пісанні ёсць мноства прыкладаў супрацоўніцтва чалавека з Божай ласкай. Адзін з іх — гэта гісторыя святога Паўла, якую апісвае кніга Дзеяў Апосталаў у 8 і 9 раздзелах. Павел да сустрэчы з Езусам
і пасля яе (самастойная праца вучняў- падручнік вучня).

«А Саўл быў згодны з ягоным забойствам» (пар. Дз 8, 1).

«А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын
і кідаючы іх у вязніцу» (Дз 8, 3).

«Саўл усё яшчэ жыў пагрозамі і забойствамі вучняў Пана.
Ён прыйшоў да першасвятара і папрасіў у яго лісты да сінагогаў
у Дамаску, каб, калі знойдзе якіх-небудзь прыхільнікаў гэтага
шляху, мужчын ці жанчын, мог звязаць іх
і прывесці ў Ерузалем
» (Дз 9, 1–2).

«Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне» (Флп 4, 13).

 

Святы Павел

да сустрэчы з Езусам пасля сустрэчы з Езусам

……………………………….………………………………… ………………………………..…………………………… ……………………………….………………………………… ………………………................……………………………. ……………………………….….……………………............

 

У Пана Бога ўсё магчыма. З дапамогай Яго ласкі мы перамагаем свае слабасці і грахі, набліжаемся да святасці.

Святое Пісанне падае нам і іншы прыклад жыцця чалавека, які не захацеў супрацоўнічаць з Божай ласкай і адкінуў яе. Гэта гісторыя жыцця Апостала Юды (Ян 13, 2. 6–30; Ян 18, 2–5).

Саўл, верны Божай ласцы, становіцца св. Паўлам — Апосталам народаў, а Юда — Апостал — становіцца здраднікам, марнуе гэты вялікі Божы дар.

 

Date: 2016-05-13; view: 459; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию