Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Заключная малітва падручнік вучня





 

 

Тэма № 15, X кл.

МАЕ АДНОСІНЫ ДА МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ДАБРОТАЎ

 

Дыдактычная мэта: нагадваць, што сёмая Божая запаведзь паказвае адпаведнае месца, якое павінны займаць у жыцці матэрыяльныя даброты. Яны служаць для ажыццяўлення вышэйшых мэтаў у жыцці чалавека.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у моладзі правільнае стаўленне да матэрыяльных дабротаў.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Зых 20, 15; Мц 6, 19–21; Лк 16, 14; Лк 12, 16–21; для кожнага вучня: тэкст ККК 2409, картка А4.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы.

 

Чалавек пытае

Кожны з нас мае асабістыя рэчы, якія належыць толькі нам. Мы таксама карыстаемся агульнымі рэчамі. Якія гэта рэчы? (Адказы вучняў). Не ўсе людзі аднолькава адносяцца да рэчаў: хтосьці мае пэўную ўнутраную свабоду ў адносінах да іх, можа падзяліцца, даць пакарыстацца іншаму, падарыць. Як яшчэ чалавек можа адносіцца да рэчаў? (Адказы вучняў). Бачачы адносіны чалавека да матэрыяльных дабротаў, мы можам меркаваць пра тое, якое месца ў сваім жыцці гэты чалавек ім прызначыў. Усе гэтыя прыклады мы можам штодня назіраць у сваім жыцці. Ваша равесніца так піша пра гэта (падручнік вучня)

:

«Людзі вакол мяне захопленыя непераадольным жаданнем мець як мага больш. Кожны думае толькі пра тое, каб як мага больш для сябе ўзяць. Куды знікла бескарыслівасць? Я лічу, што матэрыяльныя рэчы — гэта вялікая спакуса, якая прымушае нас апускацца ніжэй за чалавечую годнасць. Для мяне ўсе гэтыя рэчы — зло, што крадзе час і сілы, якія мой тата і мая маці губляюць на тое, каб зарабіць грошы для іх набыцця. А мне не патрэбныя рэчы, я хачу, каб мы часцей былі разам…»

— Чым матэрыяльныя рэчы з’яўляюцца для аўтаркі ліста?

— Ці сапраўды рэчы — гэта зло і спакуса?

 

На сённяшніх занятках мы будзем шукаць адказ на пытанне: Як правільна выкарыстоўваць матэрыяльныя даброты, і якое месца яны павінны займаць у нашым жыцці.

 

Бог адказвае

На Сінаі Бог даў людзям VII-ю запаведзь, якую Езус дапоўніў падчас казання на гары:

«Не крадзі!» (Зых 20, 15).

«Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа нішчаць і дзе злодзеі ўзломліваюць і крадуць. Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не ўзломліваюць і не крадуць. Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё» (Мц 6, 19–21).

— Якія скарбы заахвочвае нас збіраць Езус?

 

Матэрыяльныя рэчы не з’яўляюцца злом. Дзякуючы ім умовы нашага жыцця паляпшаюцца. Праблема ў тым, як мы гэтыя рэчы выкарыстоўваем. Ці яны будуць нам служыць, ці мы ім? Калі чалавек паставіць іх на першае месца, то яны перастануць быць сродкамі для існавання ці сродкамі дапамогі іншым людзям. Грошы і рэчы стануць мэтай самі для сябе: мець — як мага больш.

Пан Езус вучыць нас, якімі павінны быць нашыя адносіны да матэрыяльных дабротаў.

Праца ў групах:

І група:

«Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе моцна трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне» (Лк 16, 14).

— Каму належыць першае месца ў жыцці чалавека?

— Што можа быць «мамонай» для сучаснага чалавека?

 

ІІ група:

«У аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле. І ён разважаў сам-насам: “Што мне рабіць? Няма куды мне сабраць ураджай мой”. І сказаў: “Вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся”. Але Бог сказаў яму: “Неразумны! Гэтай жа ноччу забяруць душу тваю ў цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў? Так бывае з тым, хто збірае скарбы сабе, а не перад Богам багацее» (Лк 12, 16–21).

— Перад чым перасцерагае нас Езус?

 

Праз мудрае выкарыстанне матэрыяльных дабротаў хрысціянін выказвае Богу хвалу і падзяку за ўсё, што ад Яго атрымлівае. Матэрыяльныя даброты павінны служыць чалавеку для ажыццяўлення вышэйшых мэтаў. Набыццё ўласнасці не можа адбывацца за кошт крыўды, несправядлівасці, крадзяжу маёмасці іншага чалавека. Пра гэта кажа вучэнне Касцёла.

У тэксце ККК вучні падкрэсліваюць, якія яшчэ дзеянні супярэчаць VII-й запаведзі:

«Любы спосаб браць і незаконна ўтрымліваць у сябе тое, што належыць іншаму, нават калі гэта не з’яўляецца парушэннем грамадзянскага права, супярэчыць сёмай запаведзі. Да парушэнняў такога роду адносяцца наступныя дзеянні: свядома не аддаваць пазычаныя ці згубленыя рэчы, падманваць у гандлі; плаціць зусім нізкую заработную плату; павышаць цэны, спекулюючы на няведанні або няшчасцях іншых» (пар. ККК 2409)

Прэзентацыя працы вучняў

 

Чалавек, які парушыў VII-ю запаведзь, абавязаны направіць учыненную крыўду, нават тады, калі яна не была выкрытая.

 

Date: 2016-05-13; view: 526; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию