Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ацэнка пісьмовых работ





Ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай граматнасці ажыццяўляецца з дапамогай пісьмовых работ – навучальных і кантрольных. Пры ацэньванні пісьмовых работ вучняў неабходна ўлічваць памылкі арфаграфічныя (памылкі ў напісанні слоў) і пунктуацыйныя (памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку).

У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя, нягрубыя, памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя арфаграфічныя памылкі.

Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:

на вывучаныя правілы: а т рэзаў ( замест а д рэзаў), тра у ка (замест тра ў ка), збо ж а (замест збо жж а), сямя (замест сям я), пашталён (паштал ь ён) і інш.;

у напісанні вывучаных слоўнікавых слоў: біблі а тэка (замест біблі я тэка), г і рой (замест г е рой);

Некалькі памылак у адным слоўнікавым слове лічацца за адну памылку (к о п і люш замест к а п я люш).

Два выпраўленні на месцы вывучаных арфаграм лічацца за 1 нягрубую памылку.

Нягрубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:

пры пераносе слоў (пра-ўда, надвор-’е);

графічныя памылкі і апіскі (замена адной літары іншай – спуп замест слуп, перастаноўка літар – шсытак замест сшытак, паўтор адной і той жа літары ў слове – маалы замест малы, паўтор аднаго і таго ж склада ў слове – прыгогожы замест прыгожы, пропуск літары ў слове – рабта замест работа);

адлюстраванне на пісьме замест літар е, ё, ю, я іх гукавога значэння (йаблык замест яблык);

у напісанні ненаціскных склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў (датычыцца толькі IV класа). У ІІ-ІІІ класах памылкі на пералічаныя правілы выпраўляюцца, але не ўлічваюцца.

Кожная нягрубая памылка лічыцца за паўпамылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі ў адным і тым жа слове ці формах аднаго і таго ж слова (бероза, берозы, берозай замест бяроза, бярозы, бярозай). Незалежна ад іх колькасці, яны лічацца за адну памылку. Паўторныя (грубыя і нягрубыя) памылкі выпраўляюцца ў кожным слове з дапушчанай памылкай, але на палі выносяцца толькі адзін раз – у першым слове з памылкай.

Аднатыпнымі лічацца памылкі на адно і тое ж правіла ў розных словах (лы ш ка замест лы ж ка, ло т ка замест лодка – на правапіс парных звонкіх і глухіх зычных; мілён замест міл ь ён, пашталён замест паштал ь ён – на правапіс раздзяляльнага мяккага знака).

Аднатыпныя памылкі на вывучаныя правілы, дапушчаныя ў розных словах, лічацца ў кожным слове асобнай памылкай.

Напісанне рускай літары и замест беларускай і (і наадварот) выпраўляецца, але за памылку не лічыцца.

У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя і нягрубыя пунктуацыйныя памылкі.

Грубыя пунктуацыйныя памылкі:

пропуск знакапрыпынку ў канцы сказа;

пропуск коскі паміж аднароднымі членамі сказа.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі:

пастаноўка аднаго знака прыпынку замест іншага ў канцы сказаў, пасля зваротка;

пропуск аднаго знака прыпынку пры выдзяленні зваротка ў сярэдзіне сказа;

пастаноўка кропкі ў загалоўку тэкста.

Нягрубая памылка адзначаецца на палях наступным умоўным знакам: арфаграфічная – I (н), пунктуацыйная – V (н).

Пры наяўнасці ў рабоце 1-2 выпраўленняў на месцы нягрубых арфаграфічных і пунктуацыйных памылак адзнака не зніжаецца; 3-7 выпраўленняў – адзнака зніжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў – на 2 балы.

Date: 2015-05-22; view: 778; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию